Каротка пра асноўныя падзеі пятніцы 6 лістапада.
Даклад па Беларусі, падрыхтаваны ў межах Маскоўскага мэханізму АБСЭ, дапаможа вырашыць палітычны крызіс у краіне і пачаць расьсьледаваньні па фактах гвалту над мірнымі людзьмі з боку сілавых структур.
Іх абвінавачваюць у гвалце або яго ўжываньні супраць супрацоўніка ўнутраных спраў.
Канада паведаміла аб далучэньні да новых санкцый Эўразьвязу ў дачыненьні да беларускіх чыноўнікаў.
Кандыдатка на пасаду прэмʼер-міністра Літвы, дэпутатка сэйму Інгрыда Шыманіце ў выпадку яе прызначэньня на пасаду мае намер працягнуць курс ураду на падтрымку беларускай апазыцыі, бізнэсу і грамадзянскай супольнасьці.
Віталя Клічко пераабралі мэрам Кіева, піша ўкраінская служба Радыё Свабода са спасылкай на гарадзкую тэрытарыяльную выбарчую камісію. Ён перамог у першым туры, набраўшы 50,52% (365 161 голас).
У Вене распусьцяць дзьве мячэці, якія наведваў зламысьнік, што застрэліў чатырох чалавек у цэнтры аўстрыйскай сталіцы. Пра гэта паведаміла міністарка па справах інтэграцыі Сюзанэ Рааб, перадае Reuters.
Выкладчыцу гомельскага ліцэю № 1 Ірыну Захарчанку, якая адбывае 15-дзённы арышт за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі, пакаралі новым арыштам на 15 сутак.
На адкрыцьці новых станцый менскага мэтро Аляксандар Лукашэнка паабяцаў правесьці новыя прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі і назваў для гэтага ўмову.
Кандыдат у прэзыдэнты ад Дэмакратычнай партыі Джо Байдэн апярэдзіў свайго апанэнта-рэспубліканца і дзейнага прэзыдэнта Дональда Трампа ў Пэнсыльваніі.
2 кастрычніка Эўразьвяз увёў санкцыі супраць 40 беларускіх чыноўнікаў — кіраўнікоў і старшых афіцэраў МУС, КДБ, чальцоў ЦВК, былога генэральнага пракурора. Сёньня сьпіс быў пашыраны, у яго дадалі яшчэ 15 чыноўнікаў.
Прэсавы сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў назваў «поўнай лухтой» артыкулы заходніх таблёідаў, якія паведамілі, што Ўладзімір Пуцін нібыта зьбіраецца датэрмінова сысьці ў адстаўку праз хваробу.
Гэта вынікае са шматгадовых дадзеных Інстытуту сацыялёгіі Акадэміі навук Беларусі.
Аляксандар Лазоўскі — ужо трэці выкладчык, які пакінуў факультэт з прычыны канфліктаў з адміністрацыяй з пачатку навучальнага году.
Судзьдзя суду Ленінскага раёну Менску Юлія Шут вынесла пастанову аб арышце на 15 дзён.
Уладзімер Астапенка — ужо былы пасол Беларусі ў Аргентыне і па сумяшчальніцтве ў Чылі, Парагваі, Пэру і Ўругваі, а да гэтага — намесьнік міністра замежных спраў Беларусі. 23 верасьня, у дзень інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі, ён падаў у адстаўку.
«На яго шукалі зачэпкі спачатку ў бізнэсе, яго нават затрымалі людзі ў цывільным, чатыры асобы, парушаючы ўсе нормы і правілы».
На думку Андрэя Саньнікава, сытуацыя можа скончыцца ў адзін момант.
Упраўленьне МУС Расеі на транспарце па Сыбірскай фэдэральнай акрузе паведаміла, што ў палітыка Аляксея Навальнага знайшлі парушэньне вугляводнага абмену і панкрэатыт, дыягназ «атручэньне» — «не пацьверджаны». Навальны ў Твітэры абверг вэрсію пра панкрэатыце і заявіў, што «ужо стаміўся сьмяяцца»
«Я сьвядома пазьбегну адказу, наколькі выбары былі празрыстымі ці наадварот. Выбары прайшлі. І кіраўнік дзяржавы выбраны і, паверце мне, выбраны законна».
Праваабаронцы просяць бізнэс публічна выступіць супраць гвалту і парушэньняў правоў чалавека падчас выбарчай кампаніі і мірных пратэстаў — 2020 у Беларусі.
Міліцыянта ў адстаўцы ўжо двойчы асуджалі на 15 сутак.
Ад новай хвалі рэпрэсій у Беларусі пацярпелі ўжо больш за 20 музыкаў.
7 лістапада адбудзецца афіцыйнае адкрыцьцё Беларускай АЭС у Астраўцы. Сёньня Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Беларусі варта збудаваць яшчэ адну АЭС.
Паводле яго, згаданыя міліцыянэры «не пагадзіліся выконваць пастаўленыя задачы».
«Вы — лідэры страйкавага руху ўсёй Беларусі. Сілавікі затрымліваюць і б'юць вашых калег, але вы справядліва і сьмела супрацьстаіце чарговай хвалі бязладзьдзя ў нашай краіне».
6 лістапада Аляксандар Лукашэнка прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцьця 4 станцый 3-й лініі мэтро.
Парлямэнт Славаччыны 4 лістапада прыняў папраўкі да заканадаўства, у адпаведнасьці зь якімі ў краіне будзе забаронена называць вуліцы і іншыя грамадзкія прасторы імёнамі прадстаўнікоў камуністычнага, фашысцкага і нацысцкага рэжымаў.
Праваабарончая супольнасьць лічыць, што артыкул 370 Крымінальнага кодэксу павінен быць дэкрыміналізаваны.
Служба замежнай выведкі Расеі перадала беларускім калегам зьвесткі пра пляны Захаду для дэстабілізацыі становішча ў Беларусі, а таксама дала свае ацэнкі сытуацыі. Пра гэта заявіў дырэктар службы Сяргей Нарышкін.
Вынікі прэзыдэнцкіх выбараў у ЗША ўсё яшчэ застаюцца невядомымі: кандыдат ад дэмакратаў Джо Байдэн бліжэйшы да таго, каб набраць большасьць галасоў у Калегіі электараў, а дзейны прэзыдэнт Дональд Трамп запатрабаваў спыніць падлік галасоў у асобных штатах.
Прэзыдэнта Косава Хашыма Тачы затрымалі ў Гаазе і абвінавацілі ў ваенных злачынствах і злачынствах супраць чалавечнасьці. Пра гэта паведамляе Спэцыялізаваная пракуратура Косава.
Сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Павал Латушка у тэлеграм-канале пракамэнтаваў апублікаваны 5 лістапада даклад АБСЭ пра сытуацыю ў Беларусі.
Дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампэо заклікаў беларускія ўлады спыніць рэпрэсіі і прыслухацца да патрабаваньняў народу правесьці новыя выбары, паведаміў «Голас Амэрыкі».
АБСЭ заклікала беларускія ўлады правесьці новыя выбары прэзыдэнта ў адпаведнасьці зь міжнароднымі стандартамі.
Найважнейшае за 5 лістапада.
Аляксандр Лукашэнка заявіў, што аддаў распараджэньне камандуючаму пагранічнымі войскамі не пускаць у краіну ня толькі людзей з чужым пашпартам, але і тых «разумных» беларусаў, якія выехалі за межы краіны «ў гэты няпросты час».
Пасьля сустрэчы зь лідэрам беларускай апазыцыі Сьвятланай Ціханоўскай фэдэральны канцлер Сэбастыян Курц выказаў «поўную падтрымку Аўстрыі» для дэмакратычнага руху і грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі.
Курсант 4 курсу факультэту міліцыі Акадэміі МУС Уладзіслаў Бацян пакінуў шэрагі супрацоўнікаў органаў унутраных справаў. У відэазвароце ён патлумачыў, што не жадае станавіцца зброяй у руках нелегітымнай улады.
Андрэй Астаповіч, былы старшы сьледчы беларускага Сьледчага камітэту, які адмовіўся ўдзельнічаць у перасьледзе пратэстоўцаў, стварае за мяжой аб’яднаньне By_Pol. Яго мэта — збор доказаў аб зробленых сілавікамі злачынствах і дапамога тым з калегаў, хто вырашыць перайсьці на бок народу.
Як даведалася Радыё Свабода, каля 19.00 у кватэру Ніны Багінскай уварваліся людзі без апазнавальных знакаў. Яны заявілі, што павінны правесьці там сьледчы экспэрымэнт і што справа зьвязаная з унучкай Ніны Багінскай, якая пражывае разам зь ёю.
Свабода пагаварыла з дэпутаткай Бундэстагу Рэнатай Альт з Свабоднай дэмакратычнай партыі пра рэкамэндаваную дапамогу нямецкага ўраду для дэмакратычнай апазыцыі і ахвяраў палітычнага гвалту ў Беларусі.
Новыя абмежаваньні прынятыя з прычыны рэзкага пашырэньня каранавіруснай інфэкцыі. Міністэрства аховы здароўя паведаміла сёньня пра 27 тысяч 143 новыя выпадкі заражэньня.
Хашым Тачы ў чацьвер абвясьціў аб сваёй адстаўцы — пасьля таго, як стала вядома, што Спэцыяльная пракуратура па Косаве ў Гаазе пацьвердзіла абвінавачаньні супраць яго ва ўчыненьні ваенных злачынстваў у 1998–1999 гадах падчас збройнага канфлікту ў былой Югаславіі.
Міністар замежных спраў Домінік Рааб заклікаў да правядзеньня новых прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі пасьля публікацыі незалежнай справаздачы, якая пацьвердзіла, што жнівеньскія выбары былі «сфальсыфікаваныя», і раскрыла маштабы парушэньняў правоў чалавека, зробленых рэжымам Лукашэнкі.
У Беларусі яшчэ 19 чалавек прызнаны палітвязьнямі. Гэта новыя фігуранты спраў пра масавыя беспарадкі, паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».
Бакі абмеркавалі спосабы мірнага вырашэньня палітычнага і эканамічнага крызісу ў Беларусі і магчымую ролю Аўстрыі ў гэтым працэсе.
Міністар замежных спраў Эстоніі Урмас Рэйнсалу лічыць, што адзіны выхад з сытуацыі, якая мае месца ў Беларусі, — правядзеньне свабодных выбараў, паведамілі Інтэрфаксу ў прэс-службе эстонскага зьнешнепалітычнага ведамства.
У горадзе Портлэнд, штат Орэган, уначы 4 лістапада пачаліся пратэсты, якія перарасьлі ў беспарадкі. Дэманстранты пачалі біць вокны крамаў, рэстаранаў, разьбілі акно ў царкве, кідалі прадметы ў паліцыянтаў і выкарыстоўвалі кактэйлі Молатава.
Загрузіць яшчэ