Лех Валэнса на сустрэчы зь сябрам прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Сяргеем Дылеўскім сказаў, што захапляецца адвагай беларусаў і жадае ім посьпеху.
Amnesty International выступіла з заявай, у якой заклікала ўлады Беларусі неадкладна вызваліць працоўных, якія страйкавалі, і пакласьці канец міліцэйскаму гвалту ў дачыненьні да мірных дэманстрантаў.
Лідэрка Сьвятлана Ціханоўская падсумоўвае першыя вынікі страйкаў, якія распачаліся ў Беларусі пасьля таго, як Аляксандар Лукашэнка праігнараваў ультыматум, выстаўлены яму Ціханоўскай ад імя апазыцыйных сілаў.
У цэнтры Менску ўвечары працягвалася акцыя ў падтрымку агульнанацыянальнай забастоўкі. Яе ўдзельнікі дайшлі да плошчы Якуба Коласа, дзе сталі ў ланцуг.
26 кастрычніка Сьвятлана Ціханоўская заклікала да ўсеагульнага страйку з патрабаваньнем сыходу Лукашэнкі і новых прэзыдэнцкіх выбараў. Вось хто далучыўся да страйку ў гэты дзень
Увечары 26 кастрычніка ў Менску людзі зноў выйшлі на пратэст, АМАП разагнаў дэманстрацыю.
Пасьля чатырох дзён у ізалятары часовага ўтрыманьня жыхарцы Гомля Тацяне Бачурнай прысудзілі буйны штраф.
Літва ня будзе купляць электраэнэргію зь Беларусі пасьля энэргетычнага пуску Беларускай АЭС у Астраўцы. Пра гэта сёньня паведаміў журналістам выканаўца абавязкаў генэральнага дырэктара кампаніі — апэратара электрасетак Літвы Litgrid Відмантас Грушас.
«Апошнімі днямі ў Беларусі сталі частымі выпадкі экстрэмісцкіх праяваў з боку пратэстава настроеных асобаў», — заявіў начальнік аддзелу сьледчага ўпраўленьня КДБ Канстанцін Бычак.
Былы прэзыдэнт Кіргізстану Алмазбек Атамбаеў, якога зноў затрымалі пасьля вызваленьня з турмы пратэстоўцамі, абвясьціў галадоўку ў СІЗА.
38-гадовага рэнтген-лябаранта мясцовай стаматалягічнай паліклінікі Андрэя Вярбіцкага забралі ў ізалятар зь лякарні. Пакуль ён сядзеў, магілёўцы ладзілі акцыі ў яго падтрымку. Удзельнікаў таксама затрымлівалі. Адзін зь іх сядзеў у адной камэры зь Вярбіцкім.
Сярод тых, хто не працуе 26 кастрычніка, — крамы, рамонтныя майстэрні, інтэрнэт-крамы, службы дастаўкі, кавярні, цырульні, прыватныя школы і моўныя курсы, турыстычныя кампаніі, індывідуальныя прадпрымальнікі ды іншыя.
Супрацоўнікі «Гродна Азот» расказалі, што ранкам іх затрымлівалі сілавікі ў чорнай і аліўкавай форме, у балаклавах.
За мінулы тыдзень на беларускай мяжы ва ўезьдзе ў краіну на розных падставах адмовілі 595 замежнікам, паведаміў афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага памежнага камітэту Антон Бычкоўскі.
У Чылі на рэфэрэндуме 25 кастрычніка грамадзяне выказаліся за тое, каб замяніць Канстытуцыю, прынятую яшчэ ў эпоху кіраваньня генэрала Аўгуста Піначэта. За адмову ад дзейнай Канстытуцыі прагаласавалі 78 адсоткаў выбарнікаў.
А 14-й гадзіне каля Чырвонага касьцёла на плошчы Незалежнасьці пачалі зьбірацца на традыцыйны панядзелкавы марш пэнсіянэры. Сёньня да іх далучыліся і студэнты.
«Усе нашы калектывы — BRUTTO, Ляпіс-98, DREZDEN, КУЛЬТУРА і The Superbullz ня будуць выступаць у Беларусі да поўнай зьмены злачыннага рэжыму!» — напісаў Сяргей Міхалок у сваім Інстаграме.
Лідэры пяці апазыцыйных партый Беларусі правялі онлайн-канфэрэнцыю, на якой агучылі супольную пазыцыю што да праверкі іх дзейнасьці Міністэрствам юстыцыі.
Габрыэлюс Ландсбэргіс, лідэр Саюзу Айчыны-Літоўскіх хрысьціянскіх дэмакратаў (кансэрватараў), які перамог на парлямэнцкіх выбарах у Літве, паабяцаў падтрымліваць пераемнасьць у замежнай палітыцы ды ўзмацніць падтрымку беларускай апазыцыі.
Суд Навабеліцкага раёну пакараў штрафам шматдзетную маці жыхарку Гомля Натальлю Глазкову за ўдзел у акцыях партэсту. Перад гэтым яна адбыла ў ізалятары 4 дні.
Як даведалася Свабода, многія супрацоўнікі ІТ-сфэрына 26 кастрычніка ці то ўзялі выходны, ці то дзень за свой кошт. Заявы на дзень за свой кошт напісала частка супрацоўнікаў буйной ІТ-кампаніі Epam і іншых.
Расея ня можа пакідаць без увагі страйкі на беларускіх прадпрыемствах, таму што з-за ўзаемазвязанасьці эканомік дзьвюх краін для Расеі пытаньне іх рытмічнага і надзейнага функцыянаваньня важнае, заявіў прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў.
Палітычны аглядальнік і заснавальнік сайту «Моцныя навіны» Пятро Кузьняцоў у інтэрвію «Свабодзе» расказвае, чаму, на ягоную думку, «Народны ўльтыматум» Сьвятланы Ціханоўскай вяртае грамадзтву надзеі на хутчэйшае завяршэньне крызісу.
26 кастрычніка на заклік Сьвятланы Ціханоўскай да агульнанацыянальнага страйку на прадпрымествах і ВНУ краіны праходзяць акцыі пратэсту і страйкі. Зьявілася першая рэакцыя ўладаў на гэтыя падзеі.
Студэнты шэрагу беларускіх ВНУ далучыліся да агульнанацыянальнага страйку, ва ўнівэрсытэтах праходзяь пратэсты.
26 кастрычніка Сьвятлана Ціханоўская заклікала да ўсеагульнага страйку з патрабаваньнем сыходу Лукашэнкі і новых прэзыдэнцкіх выбараў.
Менскага кіроўцу Аляксандра Садоўскага паранілі падчас пратэстаў у дзень прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 году. У Беларусі яму зрабілі чатыры апэрацыі, выняўшы зь цела дзьве гумовыя кулі. Цяпер Аляксандар лечыцца ў Чэхіі.
Філёзаф Вольга Шпарага, сябра Каардынацыйнай рады, атрымала паведамленьне пра чарговы арышт на 12 сутак. 24 кастрычніка Шпарага вызвалілася пасьля адбыцьця 15-суткавага арышту з турмы ў Жодзіне.
Менскі гарадзкі суд адмяніў прынамсі дзьве пастановы раённых судоў, па якіх людзі ўжо адседзелі суткі ў ІЧУ.
22 кастрычніка ў Навабеліцкім раёне Гомля быў «хапун». Міліцыя шукала тых, хто сфатаграфаваўся зь бел-чырвона-белым сьцягам. У выніку ў ізалятар часовага ўтрыманьня на некалькі дзён трапілі шматдзетная маці, цяжарная жанчына і жанчына з інваліднасьцю.
Начальнік упраўленьня ўнутраных спраў Менгарвыканкаму Іван Кубракоў у эфіры дзяржаўнага тэлеканалу «Беларусь 1» заявіў, што ўдзельнікі пратэставага маршу 25 кастрычніка напалі на Цэнтральнае РУУС сталіцы і разьбілі шыбу.
У Польшчы ўжо некалькі дзён працягваюцца акцыі пратэсту супраць рашэньня Канстытуцыйнага суду, якое фактычна азначае забарону абортаў у краіне.
Якія былі асаблівасьці маршу ў падтрымку ўльтыматуму? Якія пэрспэктывы страйку? Навошта дзяржсакратар Пампэо тэлефанаваў Лукашэнку? З чым прыяжджаў у Менск шэф расейскай выведкі Нарышкін? Чаму скасавалі «мэгамітынг» у падтрымку Лукашэнкі?
Гарадзенцы ўпершыню не разьбегліся пасьля затрыманьняў. Сярод прыкладна сотні затрыманых прафэсар гісторыі Алесь Краўцэвіч, актор тэатру лялек Іван Дабрук, некалькі непаўналетніх.
«Ніякіх папер у дачыненьні да яго — аб спыненьні крымінальнага перасьледу — мы ня бачылі»
Паводле праваабаронцаў «Вясны», па стане на 23.00 хвілін вядомыя прозьвішчы больш за 240 затрыманых у розных гарадах Беларусі.
Пра абвешчаную на панядзелак агульную забастоўку ў інтэрвію тэлеканалу «Настоящее время» расказала сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Вольга Кавалькова.
Раней Макрон заклікаў бараніць сьвецкія каштоўнасьці Францускай Рэспублікі ад радыкальнага ісламу. Гэтае выказваньне абурыла Эрдагана.
Як розныя мэдыі ацэньваюць колькасьць удзельнікаў сёньняшняга маршу ў Менску.
Пры разгоне акцыі пратэсту ў Лідзе на Горадзеншчыне быў ужыты сьлезацечны газ, паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у прэс-службе УУС Горадзенскага аблвыканкаму.
У Беларусі ўжо трэці месяц не спыняюцца масавыя пратэсты, якія пачаліся адразу пасьля абвяшчэньня афіцыйных вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў, паводле якіх у шосты раз перамог Аляксандар Лукашэнка.
У Менску праходзіць марш у падтрымку ўльтыматуму, які Сьвятлана Ціханоўская выставіла уладам: адстаўка Аляксандра Лукашэнкі, вызваленьне палітычных вязьняў, спыненьне гвалту на вуліцах.
Цэнтравыбаркам Кіргізстану прызначыў выбары прэзыдэнта краіны на 10 студзеня 2021 году. У той самы дзень, калі прымалася рашэньне пра выбары, у самім будынку ЦВК міліцыя правяла ператрус і канфіскавала дакумэнты ў рамках расьсьледаваньня крымінальнай справы.
Цяжкасьці пачаліся каля 12.00.
Праз Польшчу цягам трох апошніх дзён пракацілася хваля жаночых пратэстаў супраць рашэньня Канстытуцыйнага суду, якое не дазваляе жанчынам рабіць аборты пры цяжкіх пашкоджаньнях плоду.
Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША паведаміў RFE/RL 24 кастрычніка, што Майк Пампэо патрабаваў вызваліць беларуска-амэрыканскага паліттэхноляга, затрыманьне якога ЗША назвалі «незаконным».
Падзеі 25 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
На свабоду пасьля адміністрацыйнага арышту выйшлі сябры Каардынацыйнай рады філёзаф Вольга Шпарага і грамадзкая актывістка Юлія Міцкевіч.
Найважнейшае за 24 кастрычніка.
Аляксандр Лукашэнка ў тэлефоннай размове з Дзяржсакратаром ЗША Майкам Пампэо распавёў пра нацыянальным дыялёгу які, на яго думку, вядзецца ў Беларусі. Пра гэта са спасылкай на тэлеканал АНТ паведамляе Інтэрфакс.
Загрузіць яшчэ