На нарадзе па падрыхтоўцы шостага Ўсебеларускага народнага сходу Лукашэнка заявіў, што гэта ён аддаў загад разганяць удзельнікаў акцыі пратэсту на вуліцы Арлоўскай у Менску 25 кастрычніка.
Дазвол Шкляраву пакінуць краіну — адзіная мэта, зь якой Пампэо тэлефанаваў Лукашэнку? Чаму Шклярава ня выпусьцілі за мяжу адразу пасьля гутаркі Пампэо з Лукашэнкам? Які ўплыў можа аказаць вызваленьне Шклярава на выбарчую кампанію ў ЗША? Як амэрыканцы могуць абараніць незалежнасьць Беларусі?
«Мы будзем усё роўна трымацца сваёй грамадзянскай пазыцыі і выступаць супраць гвалту», — кажа калега затрыманых, загадчыца кабінэту эндаскапіі Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру «Кардыялёгія» Тацяна Гінько
Адлічаныя два студэнты 5 курсу і адзін студэнт 3 курсу. Афіцыйная прычына — «неаднаразовыя парушэньні».
Урача-нэйрахіруга зь Берасьця Сяргея Гетманюка выпусьцілі з ізалятара часовага ўтрыманьня без складаньня пратаколу. Яго затрымалі 25 кастрычніка.
Частка азотаўцаў далучылася да страйку 27 кастрычніка. Прынамсі аднаго страйкоўца затрымалі.
Пра салідарнасьць, рэпрэсіі, маўчаньне хакеістаў, дзейнасьць Беларускага фонду спартовай салідарнасьці, прапаганду, якая выкарыстоўвала спорт і спартоўцаў, і будучыню беларускага спорту гавораць беларускія чэмпіёнкі.
Традыцыйнага шэсьця на Дзяды ў Курапаты сёлета ня будзе, даведалася Свабода. Лідэр КХП-БНФ Зянон Пазьняк заклікаў, каб у Курапаты пайшлі ўдзельнікі традыцыйнага нядзельнага маршу.
На 63-гадовую пэнсіянэрку Алену Гнаўк, якая на мінулым тыдні выйшла пасьля 18 сутак у ізалятары часовага ўтрыманьня, завялі крымінальную справу, паведаміла Tut.by яе дачка Аляксандра.
Расея не плянуе перабазоўваць у Беларусь самалёты, вайскоўцы дзьвюх краін рыхтуюць трэніроўкі сыстэмы супрацьпаветранай абароны (СПА), паведамілі Інтэрфаксу ў прэсавай службе Міністэрства абароны Беларусі.
Сёньня экспэрт ААН па правах чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн заклікала беларускі ўрад неадкладна спыніць рэпрэсіі супраць уласнага народу і стварыць незалежную судовую сыстэму для пераадоленьня цяперашняга палітычнага крызісу ў краіне.
«Будуць судзіць доктара, які ўратаваў здароўе і жыцьці тысячам суайчыньнікаў. Будуць судзіць, бо ён супраць таго, каб гэтыя здароўе і жыцьці адбіралі на беларускіх вуліцах і плошчах».
Магілёўскі праваабаронца Аляксандар Хамратаў зьвярнуўся ў пракуратуру Магілёва з заявамі аб тым, што Аляксандар Лукашэнка незаконна канфіскаваў у нейкага дзяржпрадпрыемства 15 тысячаў даляраў, а таксама ўзброіў свайго непаўналетняга сына Мікалая агнястрэльнай зброяй.
Намаганьні міжнароднай супольнасьці, на гэты раз пры пасярэдніцтве ЗША, па ўсталяваньні рэжыму перамір'я ў Нагорным Карабаху, пацярпелі няўдачу, заявіў прэмʼер-міністар Армэніі Нікол Пашыньян на сваё старонцы ў Twitter.
З крыкамі «Гэта ганьба!», «Гэта скандал!», «Гэта вайна!» дэпутаткі абступілі месца, дзе сядзіць лідэр кіроўнай у Польшчы партыі «Закон і справядлівасьць» Яраслаў Качыньскі. Сябры партыі агарадзілі яго, інфармуе ТАСС.
Былога лідэра «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча Маскоўскі раённы суд Менску асудзіў на 15 дзён адміністрацыйнага арышту.
Пра гэта ён заявіў на нарадзе па падрыхтоўцы Ўсебеларускага народнага сходу, тэлеграм-канал БТ.
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International выступіла з заявай, у якой крытыкуе дзеяньні ўладаў Беларусі супраць мірных пратэстоўцаў і рабочых, якія страйкуюць.
Генэральнага дырэктара сайту Onliner.by Ільлю Жукаўца, якога ўчора затрымалі на акцыі пратэсту, адпусцілі з ізалятара ў Жодзіне пасьля суду.
Сярод іншага сёньня раніцай у ланцугу салідарнасьці на праспэкце Дзяржынскага ў Менску затрымалі сем мэдыкаў РНПЦ «Кардыялёгія».
У Францыі ў ноч на 27 кастрычніка дзясяткі сайтаў зазналі хакерскія атакі ісламістаў, паведамляе AFP.
«Перайшлі чырвоную рысу», — Аляксандар Лукашэнка паабяцаў спыніць «радыкалізацыю пратэстаў».
Звыш 580 чалавек затрымалі на пратэставых акцыях у панядзелак у Беларусі, паведаміла прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.
У Гомлі 26 кастрычніка доктар-фтызіятар Мікалай Козіч выйшаў да будынку сухотнага шпіталю з плякатам «Жыве Беларусь». Неўзабаве яго забрала міліцыя. Сёньня суд Навабеліцкага раёну (судзьдзя Ірына Піскунова) пакараў яго арыштам на 15 дзён за «несанкцыянаваную акцыю».
Рэжысэры Горадзенскага драматычнага тэатру Генадзь Мушпэрт і Сяргей Курыленка заявілі пра ўдзел у нацыянальным страйку.
Іх ён не адбыў праз сухую галадоўку, якую трымаў раней там жа ў ізалятары, пратэстуючы супраць незаконнага зьняволеньня.
Вядомы кардыёляг, акадэмік, доктар мэдычных навук, экс-дырэктар РНПЦ «Кардыялёгія» Аляксандар Мрочак пракамэнтаваў Свабодзе затрыманьне сваіх былых падначаленых, вядучых спэцыялістаў РНПЦ «Кардыялёгія».
26 кастрычніка адбыўся канцэрт аркестру пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінбэрга ў Купалаўскім тэатры.
Сытуацыя ў Беларусі, масавыя пратэсты, ультыматум Лукашэнку і нацыянальны страйк застаюцца ў цэнтры ўвагі многіх замежных сродкаў масавай інфармацыі.
У Маскоўскім раённым судзе Менску 27 кастрычніка працягваецца суд над былым старшынём «Маладога фронту» Зьмітром Дашкевічам.
На іх склалі пратаколы паводле артыкулу 23.34.
Напярэдадні яны запісалі відэазварот, у якім заявілі, што яны супраць гвалту і беззаконьня ў Беларусі і далучаюцца да страйку.
Галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Расей, кіраўніца ведамства «Роспотребнадзор» Ганна Папова прадпісала расейцам насіць маскі ў месцах масавага збору людзей.
27 кастрычніка раніцай на праспэкце Дзяржынскага затрымалі семярых мэдыкаў РНЦП «Кардыялёгія», якія стаялі ў «ланцугу салідарнасьці» перад пачаткам працоўнага дня.
Актрысу Алену Гіранок затрымалі на акцыі пратэсту ўвечары 26 кастрычніка, яна правяла ноч у Маскоўскім РУУС Менска.
ААТ «Гродна Азот» працуе ў штатным рэжыме, усе тэхналягічныя працэсы ў норме, паведаміў сёньня прэс-сакратар канцэрна «Белнафтахім» Аляксандр Цішчанка.
27 кастрычніка раніцай у ланцугу салідарнасьці на праспэкце Дзяржынскага ў Менску затрымалі сем мэдыкаў РНПЦ «Кардыялёгія».
Каардынацыйная рада для ўрэгуляваньня палітычнага крызісу ў Беларусі выступіла з заявай па выніках першага дня анансаванай экс-кандыдаткай у прэзыдэнты Сьвятланай Ціханоўскай агульнанацыянальнага страйку.
Сёньняшняя ранішняя зьмена цэху «Аміяку-3» адмаўляецца прыступаць да працы.
Лех Валэнса на сустрэчы зь сябрам прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Сяргеем Дылеўскім сказаў, што захапляецца адвагай беларусаў і жадае ім посьпеху.
Amnesty International выступіла з заявай, у якой заклікала ўлады Беларусі неадкладна вызваліць працоўных, якія страйкавалі, і пакласьці канец міліцэйскаму гвалту ў дачыненьні да мірных дэманстрантаў.
Лідэрка Сьвятлана Ціханоўская падсумоўвае першыя вынікі страйкаў, якія распачаліся ў Беларусі пасьля таго, як Аляксандар Лукашэнка праігнараваў ультыматум, выстаўлены яму Ціханоўскай ад імя апазыцыйных сілаў.
У цэнтры Менску ўвечары працягвалася акцыя ў падтрымку агульнанацыянальнай забастоўкі. Яе ўдзельнікі дайшлі да плошчы Якуба Коласа, дзе сталі ў ланцуг.
26 кастрычніка Сьвятлана Ціханоўская заклікала да ўсеагульнага страйку з патрабаваньнем сыходу Лукашэнкі і новых прэзыдэнцкіх выбараў. Вось хто далучыўся да страйку ў гэты дзень
Увечары 26 кастрычніка ў Менску людзі зноў выйшлі на пратэст, АМАП разагнаў дэманстрацыю.
Пасьля чатырох дзён у ізалятары часовага ўтрыманьня жыхарцы Гомля Тацяне Бачурнай прысудзілі буйны штраф.
Літва ня будзе купляць электраэнэргію зь Беларусі пасьля энэргетычнага пуску Беларускай АЭС у Астраўцы. Пра гэта сёньня паведаміў журналістам выканаўца абавязкаў генэральнага дырэктара кампаніі — апэратара электрасетак Літвы Litgrid Відмантас Грушас.
«Апошнімі днямі ў Беларусі сталі частымі выпадкі экстрэмісцкіх праяваў з боку пратэстава настроеных асобаў», — заявіў начальнік аддзелу сьледчага ўпраўленьня КДБ Канстанцін Бычак.
Загрузіць яшчэ