Сярод людзей, затрыманых 6 снежня падчас пратэстаў у Менску, браты Андрэй і Арцём Партоны — сыны былога прэс-сакратара Міністэрства ўнутраных справаў Дзьмітрыя Партона.
Падзеі 6 сьнежня.
Анатоль Котаў, адказны ў Народным антыкрызісным кіраўніцтве (НАК) за зьнешнюю палітыку і гандаль, прадставіў плян для апазыцыі на пераходны пэрыяд, то бок да новых прэзыдэнцкіх выбараў.
Расейскаму музыку і актору Пятру Мамонаву забаранілі ўезд на тэрыторыю Ўкраіны на тры гады за парушэньне парадку ўезду і выезду ў анэксаваны Расеяй Крым.
Міністар юстыцыі і Генэральны пракурор Польшчы Зьбігнеў Зёбра падаў пазоў у Канстытуцыйны суд аб дэлегалізацыі Камуністычнай партыі Польшчы.
У Вэнэсуэле 6 сьнежня праходзяць выбары ў 277-мандатны Нацыянальны сход. Большасьць апазыцыйных партый байкатуе гэтыя выбары, называючы іх падманам.
У Беларусі сёньня адбываюцца «дваровыя маршы» пратэсту супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў і гвалту сілавікоў. Сілавікі праводзяць затрыманьні.
Бакі армянска-азэрбайджанскага канфлікту ў самаабвешчаным Нагорным Карабаху ўзгаднілі абмен палоннымі паводле прынцыпу «ўсіх на ўсіх».
Пратэстоўцы днём 6 сьнежня сабраліся на плошчы ў цэнтры Кішынэва. Паводле зьвестак малдоўскай службы RFE/RL, у акцыі бяруць удзел тысячы чалавек. Яны патрабуюць адстаўкі ўраду і правядзеньня датэрміновых парлямэнцкіх выбараў.
У Горадні, як і ў іншых гарадах Беларусі, праходзяць лякальныя акцыі пратэсту супраць сфальшаваных выбараў прэзыдэнта і гвалту пад агульнай назвай «Марш волі».
Галоўнае наша дасягненьне мы пранясём з сабой у будучыню, яно застанецца з намі пры любым прэзыдэнце і пры любой уладзе: мы навучыліся адстойваць свае правы.
У Беларусі сёньня праходзяць «дваровыя маршы» пратэсту супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў і гвалту сілавікоў. Свабода вядзе онлайн-рэпартаж з падзей.
Сьвятлана Ціханоўская разьлічвае, што амэрыканскі Сэнат прыме Акт аб дэмакратыі, правах чалавека і сувэрэнітэце Беларусі да канца гэтага году. Пра гэта яна напісала ў калёнцы для газэты Washington Post.
У Францыі найбуйнейшы прафсаюз, Усеагульная канфэдэрацыя працы, праводзіць акцыі ў падтрымку малазабясьпечаных і беспрацоўных. Да гэтай традыцыйнай штогадовай маніфэстацыі ў гэтым годзе далучыліся праціўнікі спрэчнага закона аб «глябальнай бясьпецы».
На сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы сёньня выступіў баранавіцкі гурт «Галасы ЗМеста», удзельнікі якога вядомыя сваім удзелам у праўладных аўтапрабегах.
Ягор Марціновіч напісаў у сваім Фэйсбуку, што ўсіх журналістаў «Нашай Нівы» выклікаюць на допыты па крымінальнай справе, у якой галоўны рэдактар выданьня выступае ў якасьці падазраванага.
Сяргей Гасаян, юрыст выбарчага штабу Валера Цапкалы, патлумачыў Свабодзе, чаму зьбіраецца ўзяць удзел у «круглым стале», які арганізуе Юры Васкрасенскі 8 сьнежня, што ён хоча данесьці і як будзе адказваць на крытыку за ўдзел у імітацыі дыялёгу.
У Ерэване на плошчы Свабоды адбываецца масавы мітынг апазыцыі з патрабаваньнем адстаўкі прэм’ер-міністра Нікола Пашыньяна. Пасьля гэтага пратэстоўцы адправіліся маршам ад плошчы Свабоды да дачы ўрада, дзе жыве Пашыньян, і там запатрабавалі, каб той сышоў са сваёй пасады.
Абраны прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што хацеў бы пазьбегнуць масавага збору людзей у цэнтры Вашынгтона на цырымоніі яго інаўгурацыі.
Агляд падзеяў тыдня з камэнтарамі аналітыкаў.
Дарадца Сьвятланы Ціханоўскай у міжнародных справах Франак Вячорка ў эфіры «Настоящего времени» расказаў пра 6 магчымых сцэнараў разьвіцьця сытуацыі ў Беларусі і патлумачыў, чаму ў сьпісе няма сёмага, пры якім Лукашэнка застаецца, пратэсты сьціхаюць і наступныя выбары праходзяць праз 5 гадоў.
У сталічным парку Горкага на парэнчах мастка ля плянэтарыя зьявілася жаночае адзеньне з чырвонымі плямамі і нашытымі жоўтымі зоркамі
Прадстаўнікі кампаніі Yara сустрэліся з нагоды рэпрэсій і звальненьняў на «Беларуськаліі» з амбасадарам Беларусі.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп 4 студзеня падпісаў антыдопінгавы закон, які дазволіць караць любога чалавека за спробы паўплываць на вынік міжнародных спаборніцтваў, выкарыстоўваючы допінг.
Менская кавярня O’Petit зачыняецца на няпэўны тэрмін. Яна слата шырока вядомай пасьля таго, як 6 верасьня падчас акцыі пратэсту сілавікі разьбілі іх шкляныя дзьверы.
Каля 40 беларусаў лечацца ў Чэхіі па праграме дапамогі пацярпелым ад гвалту сілавікоў падчас пасьлявыбарчых пратэстаў. У межах праграмы Medevac, якую ладзіць Міністэрства ўнутраных спраў Чэхіі, працуюць і беларускія лекары ды псыхолягі.
На вуліцы Бальфур у Ерусаліме, дзе разьмяшчаецца рэзыдэнцыя ізраільскага прэм’ер-міністра Біньяміна Нэтаньягу ў чацьвер увечары адбыўся пікет пратэсту супраць легітымізацыі Ізраілем рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
Гэльга Шмід, нямецкая дыпляматка і ключавая ўдзельніца перамоваў наконт ядзернай дамовы з Іранам, стала генэральнай сакратаркай Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе. Яна стала першай жанчынай на гэтай пасадзе.
Сёння была затрыманая дзяўчына былога сьледчага СК Яўгена Юшкевіча, які толькі што сам выйшаў з СІЗА на Валадарскага. Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал «МотолькоПомоги», а таксама пацьвердзіў парталу TUT.BY сам Яўген са словаў адваката.
Яўген Мікалаевіч адседзеў 10 сутак у ІЧУ Пінскага ГАУС, але так і ня ведае, за што. Журналіста 24 лістапада запрасілі ў ГАУС для «гутаркі» і пакінулі там на цэлых 10 сутак.
20 прэтэндэнтаў на пасаду прэзыдэнта Кіргізстану здалі ў выбарчую камісію неабходную колькасьць подпісаў і грашовых сродкаў — для рэгістрацыі кандыдатамі на выбарах.
Сустрэча старшыні Савету Рэспублікі Натальлі Качанавай са студэнтамі факультэту журналістыкі БДУ дае вельмі цікавую інфармацыю пра ўяўленьні, лад мысьленьня людзей з блізкага атачэньня Аляксандра Лукашэнкі.
Пасьля сьледчых дзеяньняў Яўгену Юшкевічу зьмененая мера стрыманьня на падпіску аб нявыездзе.
Суд у Менску пазбавіў сайт TUT.BY статусу сродка масавай інфармацыі: галоўная рэдактарка Марына Золатава расказала, што на працягу месяца выданьню вынесьлі 4 папярэджаньні. Паводле яе, гэта ніяк не адаб'ецца на працы рэдакцыі парталу і яго сацыяльных сетак.
На адмысловай нарадзе Рады міністраў замежных справаў ЭЗ, дзе абмяркоўвалася справаздача пра ўжыцьцё «Маскоўскага мэханізму» ў дачыненьні да Беларусі, з заключным словам выступіў намесьнік памочніка дзяржсакратара ЗША ў справах Эўропы і Эўразіі Джордж Кент.
Палітоляг Вадзім Мажэйка лічыць, што публікацыя відэа Лукашэнкі з аўтаматам, зьнятага камэрай аднаго з амапаўцаў каля прэзыдэнцкага палаца, «дэманструе, што эліты далёка ня так маналітныя, як Лукашэнку хацелася б прадставіць».
Старшыня Савету Рэспублікі Натальля Качанава на сустрэчы са студэнтамі факультэту журналістыкі БДУ заявіла, што ня бачыць нічога асаблівага ў Балёнскім працэсе і ня лічыць патрэбным асьвятляць пратэсты ў краіне.
30 лістапада быў апошні працоўны дзень намесьніка дырэктара па агульных пытаньнях філіялу «Жлобінскія электрычныя сеткі» РУП «Гомельэнэрга» Натальлі Чавускінай. Бяз працы застаўся і яе муж — начальнік аддзелу сацыяльнага разьвіцьця электрасетак.
Ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі па літаратуры Сьвятлана Алексіевіч заклікала Раду ААН па правах чалавека выкарыстоўваць усе наяўныя ў яе сродкі для рэагаваньня на сытуацыю ў Беларусі, у тым ліку разгледзець пытаньне аб стварэньні спэцыяльных мэханізмаў расьсьледаваньня.
Кандыдат гістарычных навук, палітык, дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі (1990–95) Алег Трусаў параўноўвае сёньняшнія падзеі з 1918 і 1991 гадамі і тлумачыць, якія падзеі сталі тым самым баршчом з чарвякамі, як у фільме «Браняносец «Пацёмкін».
Вядомы анімацыйны пэрсанаж Mr.Freeman быў адроджаны празь некалькі гадоў маўчаньня ў сувязі зь беларускімі пратэстамі.
Рада правоў чалавека ААН на паседжаньні ў Жэнэве 4 сьнежня прыняла заяву з асуджэньнем перасьледу журналістаў і супрацоўнікаў СМІ рэжымам Аляксандра Лукашэнкі.
На Менскім форуме заявілі, што без спыненьня гвалту, вызваленьня палітвязьняў і пачатку дыялёгу паміж уладамі і грамадзянскай супольнасьцю з наступнымі новымі выбарамі немагчымая нармалізацыя адносін паміж Брусэлем і Менскам.
З заявай пра перасьлед журналістаў выступіў прэс-сакратар Эўрапейскай службы зьнешніх дзеяньняў Пэтэр Стана.
Жыхарку мікрараёну Новая Баравая пад Менскам за бел-чырвона-белы сьцяг у вакне ейнай кватэры вінавацяць у правядзеньні пікету.
Сярод страйкоўцаў «Нафтану» – Сяргей Скіба, вядомы спартовец, трохразовы чэмпіён сьвету і васьміразовы ўладальнік Кубка сьвету, пераможца чэмпіянатаў Эўропы і іншых топавых турніраў у кікбоксінгу і тайляндзкім боксе.
У Латвіі Служба дзяржаўнай бясьпекі (СДБ) у чацьвер затрымала некалькіх журналістаў, якія супрацоўнічаюць з выданьнямі Sputnik і Baltnews. Гэтыя выданьні зьвязаныя з расейскім інфармацыйным агенцтвам «Россия сегодня».
Аляксандар Калесьнікаў падзяліўся тым, што піша ягоная дачка Марыя ў сваіх лістах з жодзінскай турмы.
Старшыня Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі і сама арганізацыя сталі першымі беларускімі ляўрэатамі прэстыжнай міжнароднай узнагароды «Right Livelihood Award».
Парлямэнт Малдовы ўхваліў у першым чытаньні законапраект аб функцыянаваньні моваў на тэрыторыі краіны, які вызначае ў тым ліку афіцыйны статус расейскай мовы як мовы міжнацыянальных зносін.
Загрузіць яшчэ