Лінкі ўнівэрсальнага доступу

12 праваабарончых арганізацый заклікалі беларускі бізнэс выступіць супраць гвалту


Паранены падчас разгону маршу 11 кастрычніка ў Менску.
Паранены падчас разгону маршу 11 кастрычніка ў Менску.

Шэраг праваабарончых арганізацый Беларусі просіць бізнэс даносіць патэнцыйных партнэрам інфармацыю пра сытуацыю ў краіне і ў выпадку падтрымкі гвалту з боку кампаньёнаў спыняць працоўныя кантакты. Тэкст заявы апублікаваў Праваабарончы цэнтар «Вясна».

Асноўныя тэзісы:

  • «Выбарчая кампанія суправаджалася масавымі парушэньнямі міжнародна-прававых абавязаньняў Беларусі ў сфэры правоў чалавека, Канстытуцыі, Выбарчага кодэксу, а таксама шматлікімі парушэньнямі агульнапрызнаных стандартаў дэмакратычных выбараў АБСЭ.
  • Абвешчаныя ўладамі вынікі выбараў не прызнаў шэраг дзяржаў, у тым ліку ЗША, Канада, Вялікая Брытанія і краіны Эўрапейскага Зьвязу. Дзясяткі тысяч беларусаў выйшлі на мірныя пратэсты — улады адрэагавалі неадэкватным ужываньнем сілы і спэцыяльных сродкаў, уключаючы сьвятлашумавыя гранаты, гумавыя кулі, вадамёты.
  • Мірныя пратэсты працягваюцца ўжо 3 месяцы. Яны суправаджаюцца масавымі адвольнымі затрыманьнямі людзей (на сёньняшні дзень затрымана больш за 17 000 чалавек), катаваньнямі і бесчалавечным абыходжаньнем з боку органаў аховы правапарадку.
  • Не працуюць прававыя мэханізмы абароны парушаных правоў, адсутнічае справядлівы суд».

Таксама праваабаронцы адзначаюць, што кожная кампанія, якая працуе сёньня ў Беларусі або мае бізнэс-сувязі зь беларускімі партнэрамі, як дзяржаўнымі, так і прыватнымі, мае рызыкі стаць датычнай да парушэньняў агульнапрызнаных правоў чалавека, а затым панесьці рэпутацыйныя і фінансавыя страты.

Праваабаронцы просяць бізнэс:

  • Публічна выступіць супраць гвалту і парушэньняў правоў чалавека падчас выбарчай кампаніі і мірных пратэстаў — 2020 у Беларусі.
  • Давесьці да ведама сваіх беларускіх партнэраў непрымальнасьць дзеяньняў, якія парушаюць правы чалавека, у тым ліку і любога перасьледу за выказваньне сваёй грамадзянскай пазыцыі, бо гэта можа пацягнуць спыненьне кантрактаў.

Для подпісу пад гэтым зваротам просяць зьвяртацца на адрас office@belhelcom.org.

Па стане на 6 лістапада заяву падпісалі:

  • Беларускі Хэльсынскі камітэт;
  • Праваабарончы цэнтар «Вясна»;
  • Беларускі дакумэнтацыйны цэнтар;
  • Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звоскава;
  • «Прававая ініцыятыва»;
  • Кансультацыйны цэнтар актуальных міжнародных практык і іх імплемэнтацыі ў праве Human Constanta;
  • Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый Беларусі;
  • Простае таварыства «Ініцыятыва FORB»;
  • Офіс правоў людзей з інваліднасьцю;
  • Беларускі ПЭН-цэнтар;
  • Цэнтар прававой трансфармацыі Lawtrend;
  • Беларуская асацыяцыя журналістаў;

Зварот падтрымалі Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў, у які ўваходзяць Беларускі незалежны прафсаюз (БНП), Свабодны прафсаюз Беларускі (СПБ), Свабодны прафсаюз мэталістаў (СПМ) і Беларускі прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG