«Марш мудрасьці», пагрозы Макея, балтыйскі сьпіс. Найважнейшае за 23 лістапада.
Урады Літвы, Латвіі і Эстоніі ўзгаднілі салідарны санкцыйны сьпіс урадоўцаў Рэспублікі Беларусі, на якіх пашыраюцца абмежавальныя захады ў гэтых трох краінах.
Адміністратару тэлеграм-каналу «Мiкоlа» Мікалаю Дзядку выставілі абвінавачаньне па ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
Жыхарка Менска расказала ў інтэрвію Свабодзе, як 22 лістапада яе адбівалі жанчыны падчас разгону маршу на праспэкце Любімава ва ўзброеных ў сілавікоў, ці баялася яна і ці будзе надалей браць удзел у пратэстах.
Праваабаронцы лічаць пазбаўленьне волі абвінавачаных адвольным і палітычна матываваным, а саміх Глеба Фіцнера, Ільлю Трахтэнбэрга, Марыю Каленік, Вікторыю Гранкоўскую, Анастасію Булыбенку і Вольгу Філатчанкаву палітычнымі зьняволенымі.
На вучняў менскай гімназіі № 4, якія сьпявалі на перапынках песьні, заводзяць адміністрацыйныя справы паводле артыкулу 23.34 КаАП – «удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве».
Былы амбасадар Украіны ў Беларусі Раман Бясьсьмертны расказаў тэлеканалу «Настоящее время», як зьмяніўся Лукашэнка за час свайго прэзыдэнцтва і ці дадуць пратэсты шанец пабудаваць адносіны і з Расеяй, і з Захадам.
Пісьменьнік Саша Філіпенка ў інтэрвію «Свабодзе» разважае пра зьмену пакаленьняў у Беларусі як фактар пратэстаў; зьмену фармату пратэстаў як чыньнік іх эфэктыўнасьці; зьмену эпох, якую як фактар сваёй паразы не заўважае ўлада, .
Сёлета знайсьці адно ангельскае слова, якое адлюстроўвае найважнейшую тэндэнцыю году, Оксфардзкі слоўнік ня змог, але слова «Belarusian» апынулася сярод лідэраў.
Міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімер Макей напярэдадні прыняцьця чарговага пакету санкцыяў супраць Беларусі прыгразіў Эўропе санкцыямі ў адказ. Каму яны нашкодзяць?
У Літву з асаблівых гуманітарных прычынаў дазволена прыбыць 653 беларускім грамадзянам, паведаміла ў панядзелак агенцтва BNS са спасылкай на літоўскае Міністэрства ўнутраных спраў.
Каля трох тысяч людзей сталага веку восьмы раз сабраліся ў цэнтры Менску на марш пратэсту супраць гвалту і беззаконьня. Маршрут плянавалі ранейшы — ад плошчы Незалежнасьці да плошчы Якуба Коласа, але ўдзельнікам маршу не далі яго прайсьці да канца.
Паводле Праваабарончага цэнтру «Вясна, у Беларусі на маршах пратэсту 22 лістапада затрымалі 389 чалавек. Гэта ў тры разы меней, чым тыдзень і два тыдні таму. 15 лістапада – быў затрыманы 1291 чалавек, 8 лістапада – 1055 чалавек.
Згодна з законапраектам, узгодненым хрысьціянскімі дэмакратамі і сацыял-дэмакратамі, у рады дырэктараў, якія складаюцца больш як з трох чалавек, павінна будзе уваходзіць сама меней адна жанчына, піша «Інтэрфакс» са спасылкай на Financial Times.
У Менску затрымалі падчас разгонаў учарашніх маршаў пратэсту аднаго з дырэктараў ІТ-кампаніі ЕРАМ Ігара Аўсяніка.
Аляксандар Лукашэнка павіншаваў кіраўніка Вэнэсуэлы Нікаляса Мадура з днём нараджэньня. У Вэнэсуэле ўжо больш як паўтара года працягваецца барацьба за ўладу паміж леванацыяналістычным урадам на чале зь Нікалясам Мадурам і правацэнтрысцкай апазыцыяй на чале са старшынём парлямэнту Хуанам Гуайдо.
Сярод фінансавых дырэктараў беларускіх кампаній пераважаюць пэсымістычныя настроі, сьведчаць вынікі дасьледаваньня, якое правяла ў Беларусі кампанія «Дэлойт».
Дэмакрат Джо Байдэн, які рыхтуецца стаць новым прэзыдэнтам ЗША, фарміруе сваю будучую адміністрацыю. Абвешчана, што новым дзяржсакратаром ЗША стане даўні дарадца Байдэна дыплямат Энтані Блінкен.
Міністар замежных спраў Уладзімер Макей сказаў у інтэрвію тэлеканалу «Беларусь-1», што беларускія ўлады гатовыя пашырыць чорны сьпіс эўрапейскіх палітыкаў, а таксама перагледзець супрацу ў розных сфэрах у адказ на санкцыі.
За саюз з Расеяй выступаюць 40% беларусаў (было 51,6%).
Найважнейшае за 22 лістапада.
Усіх іх асудзілі на арышт пасьля дваровых канцэртаў
Кіраўнік Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай царквы архіяпіскап Сьвятаслаў Логін сёньня падчас набажэнства ў саборы сьвятога Кірылы Тураўскага ў Таронта наклаў на Аляксандра Лукашэнку анатэму і адлучыў яго ад Царквы.
У нядзелю 22 лістапада ў Беларусі заклікалі на традыцыйныя акцыі пратэсту супраць сфальшаваных выбараў 9 жніўня і гвалту.
Дар’я Чульцова ня выйшла на волю пасьля 7 сутак арышту.
Тэлеграм-канал spiski_okrestina апублікаваў зьвесткі пра шпіталізаваных пасьля разгону шэсьцяў удзельнікаў акцый пратэсту ў Менску, пры якім сілавікі выкарыстоўвалі спэцсродкі.
Сёньня скончыўся 72-гадзінны тэрмін затрыманьня журналісткі Кацярыны Барысевіч. Яна ня выйшла на свабоду і застаецца ў СІЗА КДБ да прад'яўленьня абвінавачаньня – як мінімум да 29 лістапада.
Калі зьмены будуць прынятыя, палітычная сыстэма краіны стане больш нагадваць беларускую.
У сацыяльных сетках зьявілася шмат відэа супрацьстаяньня пратэстоўцаў і сілавікоў 22 лістапада. На бачна, як удзельнікі пратэстаў адбіваюць сваіх паплечнікаў ад сілавікоў у балаклавах.
Агульная лічба затрыманых у Беларусі за час пратэстаў пасьля выбараў 9 жніўня перасягнула 30 тысяч чалавек, піша «Наша Ніва».
У Горадні 22 лістапада прайшлі невялікія акцыі пратэсту. У цэнтры па Савецкай вуліцы гулялі людзі зь чырвона-белымі парасонамі і амапаўцы.
Зьявілася відэа з Савецкага РУУС Менску, куды сілавікі прывезьлі грамадзян, затрыманых на 15-м нядзельным маршы супраць фальсыфікацыі выбараў і гвалту.
Затрымалі на маршы пратэсту 22 лістапада саліста гурту «Петля Пристрастия» Ільлю Чарапко-Самахвалава. Гэта пацьвердзіла ягоная жонка.
На вуліцы Менску ў розных мікрараёнах у нядзелю выйшлі тысячы людзей на маршы пратэсту супраць фальсыфікацыі выбараў і гвалту.
Па ўсім Менску 22 лістапада зьбіраліся групы і калёны пратэстоўцаў. Удзельнікі пратэстаў патрабуюць адстаўкі Лукашэнкі і правядзеньня новых сумленных выбараў, вызваленьня палітвязьняў, а таксама адказнасьці за зьбіцьцё мірных дэманстрантаў, забойствы і катаваньні.
Выступ групы «Аўра» за 4 тысячы рублёў і Саладуха — за 2 тысячы. Колькі грошай ідзе зь бюджэту на праўладныя акцыі.
У Менску ў розных раёнах Менска сабраліся калёны людзей, якія праходзяць лякальнымі маршамі пратэсту супарць фальсыфікацыі выбараў і гвалту.
У Менску, як штораз у нядзелі, у чаканьні акцый пратэсту апэратары мабільнай сувязі «абмежавалі» доступ да мабільнага інтэрнэту.
Аб 11:55 у мэтах «бясьпекі пасажыраў» мэтрапалітэн закрыў 10 станцый. Сёньня ў Менску чакаецца традыцыйны марш пратэсту.
Бел-чырвона-белую вежу ў менскім мікрараёне «Ўсход» дэмантавалі.
Пасьля брутальных разгонаў і шматлікіх затрыманьняў на папярэдніх нядзельных маршах пратэстоўцы вырашылі зьмяніць фармат. Паведамленьні пра гэта зьявіліся ў сацыяльных сетках. Анансавана, што ў сталіцы маршы пачнуць зьбірацца ў дварах і мікрараёнах.
Беларус каля 7 гадзін прастаяў на каленях у кайданках каля амбасады Беларусі ў Кіеве на знак салідарнасьці з рэпрэсаванымі
Кіраўнікі 20 дзяржаваў з найбольш разьвітымі або разьвіванымі эканомікамі праводзяць у суботу і нядзелю віртуальны саміт пад старшынствам Саудаўскай Арабіі.
Беларусь абавязкова падпіша Рымскі статут Міжнароднага крымінальнага суду ў Гаазе, заявіла Сьвятлана Ціханоўская падчас візыту ў Нідэрлянды.
Аляксандар Лукашэнка абвінавачвае амэрыканскія выведныя цэнтры, створаныя ва Ўкраіне і Польшчы, у садзейнічаньні беларускім пратэстам.
Згадваем найбольш гучныя справы супраць журналістаў мінулых гадоў.
У дзіцячай інфэкцыйнай лякарні Менску па стане на 17.30 застаюцца на лячэньні дзевяць навучэнцаў сярэдняй школы № 61. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.
9 лістапада дзень народзінаў у СІЗА КДБ адзначыў палітвязень Віктар Бабарыка.
Траціну даходаў кансалідаванага бюджэту Менску ў студзені-кастрычніку забясьпечылі дзесяць буйных падаткаплатнікаў, паведамілі ў сталічнай інспэкцыі Міністэрства па падатках і зборах.
21 лістапада ва Ўкраіне адзначаюць Дзень годнасьці і свабоды. З гэтай даты пачаліся дзьве ўкраінскія рэвалюцыі: Памаранчавая рэвалюцыя ў 2004 годзе і Рэвалюцыя годнасьці ў 2013 годзе.
Загрузіць яшчэ