Справу разглядае Фрунзэнскі суд. Абвінавачаныя — Марыя Бабовіч і Максім Паўлюшчык.
Украінскія пісьменьнікі і грамадзкія дзеячы, які ўваходзяць у склад Украінскага ПЭН-цэнтру, заявілі пра сваю салідарнасьць з грамадзянамі Беларусі, якія выйшлі на акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі выбараў.
Мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі паабяцаў прыпыніць фінансаваньне паліцыі, калі яна не перастане ўжываць гвалт у дачыненьні да ўдзельнікаў акцый супраць забароны абортаў, паведамляецца на сайце мэрыі.
У Інстытуце гісторыі НАН Беларусі не працягнулі кантракт семярым гісторыкам. Гэта ўнікальныя спэцыялісты. На знак салідарнасьці зь імі сыходзяць іх калегі.
Дырэктар Берасьцейскага музыкальнага каледжу Алег Роўда звальняецца з займанай пасады. Падчас прэзыдэнцкіх выбараў ён быў старшынём участковай выбарчай камісіі. На ягоным участку перамагла Сьвятлана Ціханоўская.
Сёньня Аляксандар Лукашэнка абвясьціў, што пасьля зьмены Канстытуцыі ня будзе прэзыдэнтам. Што стала прычынай гэтай заявы? Ці выканае ён гэтае абяцаньне? Якой будзе рэакцыя на гэтую заяву пратэстоўцаў, намэнклятуры, Захаду і Масквы?
Вядомы іранскі навуковец-ядзершчык Махсэн Фахрызадэ, які кіраваў Арганізацыяй па дасьледаваньнях і інавацыях пры Мінабароны Ірана, забіты ў прадмесьці Тэгерана, паведаміў іранскі англамоўны тэлеканал Press TV.
Музыка і дыджэй Аляксандар Памідораў, які раней быў арыштаваны за ўдзел у пратэстах, звольніўся з «Радыё Рокс». У жывым эфіры праграмы «Утро» на канале «Настоящее время» ён расказаў пра тое, як будуць працягвацца акцыі супраць Аляксандра Лукашэнкі і чаму прыняў рашэньне сысьці з працы.
Канстытуцыйная нарада Кіргізстану адмовілася разглядаць пытаньне скасаваньня статусу расейскай мовы як афіцыйнай у краіне
Студэнта чацьвёртага курсу БДУІР Яна Салановіча асудзілі ўжо на 71 дзень адміністрацыйнага арышту. Пра гэта праваабаронцам паведаміла ягоная маці Вольга. Яна баіцца, што гэты тэрмін не канчатковы.
Аляксандар Лукашэнка, наведваючы менскі шпіталь нумар 6, дзе лечаць ад каранавірусу, выказаўся наконт плянаў канстытуцыйнай рэформы.
Паводле Лукашэнкі, афіцыйныя асобы Польшчы заклікаюць NATO заснаваць адмысловыя сілы бясьпекі ў складзе армій краін Балтыі і Польшчы, і гэтае войска нібыта можа быць задзейнічана для барацьбы зь беларускай уладай.
Штаб Сьвятланы Ціханоўскай распрацоўвае падачу і іншых такіх заяў у розных краінах, куды выехалі сотні беларусаў, прайшоўшы праз катаваньні сілавікоў.
Верагодна, што забарону ўвялі з прычыны пандэміі каранавірусу, хоць улады Туркмэністану сьцьвярджаюць, што ў краіне няма ніводнага інфікаванага.
Выкладчыца італьянскай мовы Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўнівэрсытэту Натальля Дуліна правяла 14 сутак арышту за тое, што падтрымала страйк. Нядаўна яна стала сябрам Каардынацыйнай рады.
Абраны прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн прыслаў Сьвятлане Ціханоўскай запрашэньне на сустрэчу. Пра гэта паведаміла сама Сьвятлана Ціханоўская ў інтэрвію тэлеканалу «Белсат».
Доктар палітычных навук, дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч заяўляе, што ў Крамлі хацелі б, каб Беларусь перастала быць праблемай, і лічыць, што беларускі крызіс не павінен скончыцца геапалітычным процістаяньнем Захаду і Ўсходу.
Расейскі палітоляг Дзьмітры Арэшкін у эфіры «Настоящего времени» сказаў, што на сустрэчы ў Сочы Пуцін даў Лукашэнку грошай, папрасіўшы, каб той праявіў гнуткасьць і неяк дамовіўся з пратэстоўцамі.
Сусьветнавядомы рэжысэр, ураджэнец Беларусі Сяргей Лазьніца ў інтэрвію Свабодзе — пра тое, чаму ня лічыць беларускі пратэст мірнай рэвалюцыяй; чаму раіць усім перачытаць аповесьць Алеся Адамовіча «Карнікі»; якая будзе будучыня ў Лукашэнкі і чаму катаваньні — гэта ня ўнутраная справа Беларусі.
Прадстаўнік Каардынацыйнай рады Павал Латушка ў інтэрвію тэлеканалу RTVI сказаў, што Масква фактычна пачынае станавіцца на бок беларускага грамадзтва.
26 лістапада 2020 году споўнілася 100 гадоў з таго часу, як арганізаваныя ў вайсковую брыгаду жыхары Случчыны пачалі баявыя дзеяньні за незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі.
На былога сьледчага Яўгена Юшкевіча, які актыўна кансультаваў сілавікоў, што хацелі звольніцца, завялі крымінальную справу.
Лідэрка беларускай апазыцыі лічыць, што гэта стане ключавым фактарам у аказаньні націску на Лукашэнку.
Як у Маскве ацэньваюць хаду канстытуцыйнай рэформы ў Беларусі? Падыходы да вырашэньня палітычнага крызісу беларускай апазыцыі і Расеі - наколькі яны сумяшчальныя? Як двухбаковыя адносіны бачацца Крамлю і беларускай апазыцыі? Ці выступае апазыцыя за захаваньне існых саюзаў Беларусі з Расеяй?
Эўрапейскі парлямэнт на сваім пасяджэньні 26 лістапада прыняў рэзалюцыю ў сувязі зь няспыннымі парушэньнямі правоў чалавека ў Беларусі і, у прыватнасьці, з забойствам Рамана Бандарэнкі.
«Магчымасьці расейскага бізнэсу будуць такімі, што тут нічога беларускага не застанецца». Эканаміст — пра новыя эўрапейскія санкцыі.
Святлана Ціханоўская заявіла, што плянуе наведаць Украіну «ў найбліжэйшым часе». Пра гэта яна расказала ў эксклюзіўным інтэрвію Ўкраінскай рэдакцыі Радыё Свабода.
Міністэрства замежных справаў Украіны заяўляе, што ўкраінскія праваахоўныя органы забясьпечваюць надзейную ахову і беларускай амбасады, і ўдзельнікаў акцый салідарнасьці, якія ладзяцца каля дыпляматычных установаў Беларусі ў Кіеве і Львове.
На сэсіі Эўрапарлямэнту 26 лістапада прайшлі тэрміновыя дэбаты на тэму «Няспынныя парушэньні правоў чалавека ў Беларусі, у прыватнасьці забойства Рамана Бандарэнкі», падчас якіх дэпутаты рэзка асудзілі рэпрэсіўныя дзеяньні беларускіх уладаў і заклікалі да пашырэньня пакету санкцыяў.
Міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімер Макей заявіў, што Беларусь гатовая вітаць намаганьні зьнешніх структураў для ўрэгуляваньня сытуацыі ў Беларусі, але трансфэр улады пры гэтым недапушчальны.
У дзень, калі міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў сустракаецца з Лукашэнкам і міністрам замежных справаў Уладзімерам Макеем, Сьвятлана Ціханоўская выступіла з заявай.
У Турэччыне ў чацьвер вынесьлі чарговыя прысуды ў справе аб спробе перавароту ў 2016 годзе.
Журналістка тэлеканалу «Настоящее время» Ірына Рамалійская змагла задаць пытаньні Марыі Калесьнікавай — адной зь лідэрак беларускага пратэсту, якая ўжо два з паловай месяцы сядзіць у СІЗА.
«Вы выступілі з цэлым шэрагам ініцыятыў, якія, я лічу, вельмі важныя для беларускага грамадзтва»
Міністэрства замежных спраў Беларусі выклікала пасла Ўкраіны Ігара Кізіма і заявіла яму «рашучы пратэст» за акцыі, якія праходзілі каля беларускага пасольства ва Ўкраіне.
Цяпер на фасадах, дахах і нават на ганку будынкаў нельга разьмяшчаць вырабы з гаручага тэкстылю.
Кандыдат на прэзыдэнта на выбарах 2010 году, лідэр грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь», былы намесьнік міністра замежных спраў, былы палітвязень Андрэй Саньнікаў у інтэрвію Свабодзе гаворыць пра эфэктыўныя і неэфэктыўныя санкцыі супраць рэжыму ў Беларусі.
Уплывовае амэрыканскае выданьне Washington Post апублікавала рэдакцыйны артыкул, прысьвечаны падзеям у Беларусі.
Суд Цэнтральнага раёну Гомля асудзіў на 5 гадоў зьняволеньня 30-гадовага Сяргея Верашчагіна. Ён, паводле сьледзтва, кідаў бутэлькі з акна ў бок міліцыі і пры затрыманьні выцяў міліцыянта нагой у вока, што «не прывяло да кароткачасовага расстройства здароўя».
Кандыдат гістарычных навук Ніна Стужынская, аўтарка кнігі "«Беларусь мяцежная: з гісторыі ўзброенага антысавецкага супраціву: 20-я гг. ХХ ст.». у інтэрвію Свабодзе з нагоды 100-й гадавіны паўстаньня разважае пра значэньне тых падзеяў для сёньняшніх пакаленьняў беларусаў.
Эўрапейскі парлямэнт на сваім пасяджэньні 26 лістапада плянуе прыняць рэзалюцыю ў сувязі зь няспыннымі парушэньнямі правоў чалавека ў Беларусі і ў прыватнасьці з забойствам Рамана Бандарэнкі.
«Прадстаўнікі СМІ не павінны падвяргацца пагрозам, фізычнаму гвалту, арыштам або турэмнаму зьняволеньню з боку каго-небудзь проста з прычыны выкананьня сваёй працы ў якасьці журналістаў», гаворыцца ў заяве.
З гвалтам і зьдзекамі сутыкнуліся ў жнівеньскія дні жыхары Гомля. Сьледчы камітэт дагэтуль «праводзіў праверкі». Цяпер даў адказы, што «праверка прыпыненая да правядзеньня экспэртызы».
Міжнародны алімпійскі камітэт афіцыйна пачаў разгляд абвінавачаньняў супраць Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі ў парушэньні Алімпійскай хартыі.
Праваабарончыя арганізацыі Беларусі выступілі з супольнай заявай у сувязі з абвінавачаньнем супраць менчука Ігара Самусенкі, якому за надпіс на асфальце «Не забудзем» на месцы забойства Аляксандра Тарайкоўскага пагражае да 10 гадоў пазбаўленьня волі.
Чаму паводле апытаньняў доля прыхільнікаў саюзу з Расеяй у Беларусі зьнізілася да 40%? Гэтае зьніжэньне – гэта ваганьні ці тэндэнцыя няўхільнага падзеньня? Чаму з пачатку году да верасьня адбываўся рост прарасейскіх настрояў у Беларусі?
Гарадзенкі Алена Ханіна і Ўладыслава Калесьнікава выходзяць на мірныя акцыя пратэсту ад 9 жніўня. Яны кажуць, што іх выводзіць на вуліцу страх і прага справядлівасьці.
Журналіст адбываў 15-суткавы арышт на Акрэсьціна і пасьля ў Баранавічах. Яго сустрэла сям’я.
Журналіст Ігар Карней, які сёньня выйшаў з жодзінскага ізалятара пасьля 10-суткавага арышту, расказаў, што за краты трапляюць і прыхільнікі Лукашэнкі.
Загрузіць яшчэ