Найважнейшае за 29 лістапада.
Іранскае агенцтва Fars апублікавала новыя вынікі расьсьледаваньня абставінаў, пры якіх быў забіты «бацька іранскай ядзернай бомбы» Махсэн Фахрызадэ. Агенцтва сьцьвярджае, што яго расстралялі з аўтаматычнай зброі з дыстанцыйным кіраваньнем.
Сілавікі працягваюць затрымліваць журналістаў, якія выконваюць свае абавязкі на акцыях пратэсту.
Другі фігурант справы — лекар-анэстэзіёляг Арцём Сарокін. Справу па факце забойства Рамана Бандарэнкі дагэтуль не распачалі.
У Менску затрымалі журналістку выданьня «Новы Час» Яну Трусілу. Людзі паведамілі ў рэдакцыю, што бачылі затрыманьне нейкай журналісткі.
Маці хлопца кажа, што праз графіці месячнай даўнасьці карэліцкая міліцыя правяла тры ператрусы.
Старшынём Аб’яднанай грамадзянскай партыі абраны Мікалай Казлоў. Яго кандыдатуру падтрымала большасьць дэлегатаў зьезду партыі, які прайшоў 29 лістапада ў Менску, інфармуе БелаПАН.
Пасол Сэрбіі ў Чарнагорыі Ўладзімір Божавіч назваў «вызваленьнем» рашэньне ўладаў Чарнагорыі аб аб’яднаньні з Сэрбіяй, прынятае ў 1918 годзе.
29 лістапада сабраўся XX зьезд Аб'яднанай грамадзянскай партыі, удзел у якім прымаюць 85 дэлегатаў.
У Беларусі сёньня на 12-ю гадзіну заплянаваныя «дваровыя маршы». Калі нешта адбываецца каля вас, дасылайце нам фота і відэа на @SvabodaBelarus_Bot.
У Менску, як штораз у нядзелі, у чаканьні акцый пратэсту апэратары мабільнай сувязі «абмежавалі» доступ да мабільнага інтэрнэту.
Дэфіцыт кадраў беларускіх дзяржаўных СМІ бачны няўзброеным вокам, адзначае «Настоящее время». З каналу на канал, зь сюжэту ў сюжэт снуюць адныя і тыя ж людзі, якіязьяўляюцца ў розных амплюа, але заўсёды гавораць патрэбныя ўладам словы.
Сьвятлана Ціханоўская дала вялікае інтэрвію ўкраінскай службе «Радыё Свабода». Мы выбралі самыя яскравыя моманты зь яго, датычныя Беларусі.
У суботу, 28 лістапада, па ўсёй Францыі адбыліся шматлікія маніфэстацыі супраць закону «Аб глябальнай бясьпецы».
Жыхара Новай Баравой, што пад Менскам, асудзілі за сьцяг на лоджыі.
Паводле Ціханоўскай, праціўнікі Аляксандра Лукашэнкі імкнуцца кантактаваць з Расеяй як важнай суседкай.
24 лістапада зьявіўся ліст атлетаў, якія падтрымліваюць рэжым Лукашэнкі. Фанаты некалькіх клюбаў выступілі рэзка супраць гэтага звароту.
By_Pol апублікавала відэа з мікрааўтобуса сілавікоў падчас маршу 18 кастрычніка.
Адзін з арганізатараў ініцыятывы By_Pol Андрэй Астаповіч расказвае, як сталася магчымым, што ў сеціве зьвілася відэа з нагрудных камэраў сілавікоў, што адбываецца ўсярэдзіне сілавых структур і калі можа спыніцца гвалт.
Справу разглядае Фрунзэнскі суд. Абвінавачаныя — Марыя Бабовіч і Максім Паўлюшчык.
Украінскія пісьменьнікі і грамадзкія дзеячы, які ўваходзяць у склад Украінскага ПЭН-цэнтру, заявілі пра сваю салідарнасьць з грамадзянамі Беларусі, якія выйшлі на акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі выбараў.
Мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі паабяцаў прыпыніць фінансаваньне паліцыі, калі яна не перастане ўжываць гвалт у дачыненьні да ўдзельнікаў акцый супраць забароны абортаў, паведамляецца на сайце мэрыі.
У Інстытуце гісторыі НАН Беларусі не працягнулі кантракт семярым гісторыкам. Гэта ўнікальныя спэцыялісты. На знак салідарнасьці зь імі сыходзяць іх калегі.
Дырэктар Берасьцейскага музыкальнага каледжу Алег Роўда звальняецца з займанай пасады. Падчас прэзыдэнцкіх выбараў ён быў старшынём участковай выбарчай камісіі. На ягоным участку перамагла Сьвятлана Ціханоўская.
Сёньня Аляксандар Лукашэнка абвясьціў, што пасьля зьмены Канстытуцыі ня будзе прэзыдэнтам. Што стала прычынай гэтай заявы? Ці выканае ён гэтае абяцаньне? Якой будзе рэакцыя на гэтую заяву пратэстоўцаў, намэнклятуры, Захаду і Масквы?
Вядомы іранскі навуковец-ядзершчык Махсэн Фахрызадэ, які кіраваў Арганізацыяй па дасьледаваньнях і інавацыях пры Мінабароны Ірана, забіты ў прадмесьці Тэгерана, паведаміў іранскі англамоўны тэлеканал Press TV.
Музыка і дыджэй Аляксандар Памідораў, які раней быў арыштаваны за ўдзел у пратэстах, звольніўся з «Радыё Рокс». У жывым эфіры праграмы «Утро» на канале «Настоящее время» ён расказаў пра тое, як будуць працягвацца акцыі супраць Аляксандра Лукашэнкі і чаму прыняў рашэньне сысьці з працы.
Канстытуцыйная нарада Кіргізстану адмовілася разглядаць пытаньне скасаваньня статусу расейскай мовы як афіцыйнай у краіне
Студэнта чацьвёртага курсу БДУІР Яна Салановіча асудзілі ўжо на 71 дзень адміністрацыйнага арышту. Пра гэта праваабаронцам паведаміла ягоная маці Вольга. Яна баіцца, што гэты тэрмін не канчатковы.
Аляксандар Лукашэнка, наведваючы менскі шпіталь нумар 6, дзе лечаць ад каранавірусу, выказаўся наконт плянаў канстытуцыйнай рэформы.
Паводле Лукашэнкі, афіцыйныя асобы Польшчы заклікаюць NATO заснаваць адмысловыя сілы бясьпекі ў складзе армій краін Балтыі і Польшчы, і гэтае войска нібыта можа быць задзейнічана для барацьбы зь беларускай уладай.
Штаб Сьвятланы Ціханоўскай распрацоўвае падачу і іншых такіх заяў у розных краінах, куды выехалі сотні беларусаў, прайшоўшы праз катаваньні сілавікоў.
Верагодна, што забарону ўвялі з прычыны пандэміі каранавірусу, хоць улады Туркмэністану сьцьвярджаюць, што ў краіне няма ніводнага інфікаванага.
Выкладчыца італьянскай мовы Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўнівэрсытэту Натальля Дуліна правяла 14 сутак арышту за тое, што падтрымала страйк. Нядаўна яна стала сябрам Каардынацыйнай рады.
Абраны прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн прыслаў Сьвятлане Ціханоўскай запрашэньне на сустрэчу. Пра гэта паведаміла сама Сьвятлана Ціханоўская ў інтэрвію тэлеканалу «Белсат».
Доктар палітычных навук, дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч заяўляе, што ў Крамлі хацелі б, каб Беларусь перастала быць праблемай, і лічыць, што беларускі крызіс не павінен скончыцца геапалітычным процістаяньнем Захаду і Ўсходу.
Расейскі палітоляг Дзьмітры Арэшкін у эфіры «Настоящего времени» сказаў, што на сустрэчы ў Сочы Пуцін даў Лукашэнку грошай, папрасіўшы, каб той праявіў гнуткасьць і неяк дамовіўся з пратэстоўцамі.
Сусьветнавядомы рэжысэр, ураджэнец Беларусі Сяргей Лазьніца ў інтэрвію Свабодзе — пра тое, чаму ня лічыць беларускі пратэст мірнай рэвалюцыяй; чаму раіць усім перачытаць аповесьць Алеся Адамовіча «Карнікі»; якая будзе будучыня ў Лукашэнкі і чаму катаваньні — гэта ня ўнутраная справа Беларусі.
Прадстаўнік Каардынацыйнай рады Павал Латушка ў інтэрвію тэлеканалу RTVI сказаў, што Масква фактычна пачынае станавіцца на бок беларускага грамадзтва.
26 лістапада 2020 году споўнілася 100 гадоў з таго часу, як арганізаваныя ў вайсковую брыгаду жыхары Случчыны пачалі баявыя дзеяньні за незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі.
На былога сьледчага Яўгена Юшкевіча, які актыўна кансультаваў сілавікоў, што хацелі звольніцца, завялі крымінальную справу.
Лідэрка беларускай апазыцыі лічыць, што гэта стане ключавым фактарам у аказаньні націску на Лукашэнку.
Як у Маскве ацэньваюць хаду канстытуцыйнай рэформы ў Беларусі? Падыходы да вырашэньня палітычнага крызісу беларускай апазыцыі і Расеі - наколькі яны сумяшчальныя? Як двухбаковыя адносіны бачацца Крамлю і беларускай апазыцыі? Ці выступае апазыцыя за захаваньне існых саюзаў Беларусі з Расеяй?
Эўрапейскі парлямэнт на сваім пасяджэньні 26 лістапада прыняў рэзалюцыю ў сувязі зь няспыннымі парушэньнямі правоў чалавека ў Беларусі і, у прыватнасьці, з забойствам Рамана Бандарэнкі.
«Магчымасьці расейскага бізнэсу будуць такімі, што тут нічога беларускага не застанецца». Эканаміст — пра новыя эўрапейскія санкцыі.
Святлана Ціханоўская заявіла, што плянуе наведаць Украіну «ў найбліжэйшым часе». Пра гэта яна расказала ў эксклюзіўным інтэрвію Ўкраінскай рэдакцыі Радыё Свабода.
Міністэрства замежных справаў Украіны заяўляе, што ўкраінскія праваахоўныя органы забясьпечваюць надзейную ахову і беларускай амбасады, і ўдзельнікаў акцый салідарнасьці, якія ладзяцца каля дыпляматычных установаў Беларусі ў Кіеве і Львове.
На сэсіі Эўрапарлямэнту 26 лістапада прайшлі тэрміновыя дэбаты на тэму «Няспынныя парушэньні правоў чалавека ў Беларусі, у прыватнасьці забойства Рамана Бандарэнкі», падчас якіх дэпутаты рэзка асудзілі рэпрэсіўныя дзеяньні беларускіх уладаў і заклікалі да пашырэньня пакету санкцыяў.
Міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімер Макей заявіў, што Беларусь гатовая вітаць намаганьні зьнешніх структураў для ўрэгуляваньня сытуацыі ў Беларусі, але трансфэр улады пры гэтым недапушчальны.
Загрузіць яшчэ