Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка з сынам у санкцыйным сьпісе ЭЗ, масачны рэжым у Лідзе і Магілёве, аднаўленьне адлічаных студэнтаў. Найважнейшае за 6 лістапада


Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

Коратка пра асноўныя падзеі пятніцы 6 лістапада.

Яшчэ 15 беларускіх чыноўнікаў, разам зь Віктарам і Аляксандрам Лукашэнкамі, уключаныя ў санкцыйны сьпіс Эўразьвязу. 2 кастрычніка Эўразьвяз увёў санкцыі супраць 40 беларускіх чыноўнікаў.

Да новых санкцый ЭЗ далучылася Канада, якая раней ужо ўнесла ў сьпіс Лукашэнку з сынам.

Кандыдат у прэзыдэнты ад Дэмакратычнай партыі Джо Байдэн апярэдзіў свайго апанэнта-рэспубліканца і дзейнага прэзыдэнта Дональда Трампа ў Пэнсыльваніі. Падлік працягваецца.

У Беларускім дзяржаўным мэдычным унівэрсытэце пачалі аднаўляць адлічаных студэнтаў.

На адкрыцьці новых станцый менскага мэтро Аляксандар Лукашэнка паабяцаў правесьці новыя прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі.

На знак пратэсту супраць ціску, які адміністрацыя БДУ чыніць на студэнтаў і пэдагогаў, звольніўся старшы выкладчык факультэту філязофіі і сацыяльных навук Аляксандар Лазоўскі.

Памкненьне беларусаў да паглыбленьня інтэграцыі з РФ зьніжаецца, — вынікае са шматгадовых дадзеных Інстытуту сацыялёгіі АН Беларусі.

Журналістку, ляўрэатку прэміі ПЭН-цэнтру імя Алеся Адамовіча Насту Захарэвіч асудзілі на 15 дзён арышту.

Журналісту Чудзянцову на закрытым судовым працэсе далі 5,5 года зьняволеньня і штраф $10 тысяч.

Больш за 550 дзеячоў культуры запатрабавалі аднавіць звольненых зорак Опэрнага тэатру.

Палітзьняволеную, сябру прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Марыю Калесьнікаву адмовіліся вызваліць пад заклад і падоўжылі арышт да 8 студзеня.

Блогера Эдуарда Пальчыса абвінавацілі па артыкуле «масавыя беспарадкі», яму пагражае да 15 год зьняволеньня.

У Магілёве і Лідзе ўвялі абавязковы масачны рэжым праз пандэмію каранавірусу.

Паводле афіцыйных дадзеных, колькасьць ахвяр каранавірусу ў Беларусі перавысіла 1000 чалавек.

Былы начальнік ДАІ Менскай вобласьці, якога двойчы асуджалі на 15 сутак, заявіў пра катаваньні ў турме на Акрэсьціна.

Адкрыцьцё БелАЭС заплянавалі на 7 лістапада, дзень бальшавіцкага перавароту ў Петраградзе. Лукашэнка хоча збудаваць яшчэ адну АЭС.

На страйкоўцаў з БМЗ завялі крымінальную справу за масавыя беспарадкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG