Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Латушка: Можна казаць аб пэрспэктыве стварэньня міжнароднага трыбуналу


Павал Латушка, архіўнае фота
Павал Латушка, архіўнае фота

Сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Павал Латушка у тэлеграм-канале пракамэнтаваў апублікаваны 5 лістапада даклад АБСЭ пра сытуацыю ў Беларусі.

Вось высновы Латушкі.

  • Даклад замацаваў непрызнаньне Лукашэнкі кіраўніком дзяржавы і прызнаў доказы таго, што выбары былі сфальсыфікаваныя.
  • У АБСЭ рэкамэндавалі заснаваць незалежны міжнародны орган для расьсьледаваньня крымінальных злачынстваў у дачыненьні да грамадзянаў Беларусі з удзелам экспэртаў-крыміналістаў.
  • Фактычна можна казаць аб пэрспэктыве стварэньня міжнароднага трыбуналу па злачынствах, што адбываюцца ў Беларусі.
  • Даецца простая рэкамэндацыя пра завядзеньне крымінальных спраў супраць усіх супрацоўнікаў сілавых структураў, якія ўчынілі злачынствы, у эўрапейскіх дзяржавах і іншых юрысдыкцыях. Пра падтрымку такога падыходу заявіў міністар замежных спраў Вялікай Брытаніі Дамінік Рааб.
  • Справаздача АБСЭ ёсьць доказнай базай для будучых судовых працэсаў у любой дзяржаве, якая падтрымае даклад.

Народнае антыкрызіснае кіраваньне накіруе звароты ў міністэрствы замежных спраў і пасольствы розных дзяржаў пра спыненьне любога супрацоўніцтва з рэжымам і пачатак працэдураў крымінальнага перасьледу вінаватых у гвалце над беларускімі грамадзянамі, напісаў Павал Латушка.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG