Служба замежнай выведкі Расеі перадала беларускім калегам зьвесткі пра пляны Захаду для дэстабілізацыі становішча ў Беларусі, а таксама дала свае ацэнкі сытуацыі. Пра гэта заявіў дырэктар службы Сяргей Нарышкін у інтэрвію «РИА Новости».
«Мы даём погляд з так званага заходняга вугла — як заходні бок глядзіць на гэтыя працэсы, аналізуе, ацэньвае, якія захады робіць для таго, каб расхістаць сытуацыю ўнутры Беларусі, і свае ацэнкі перадаём, у тым ліку сваім беларускім калегам», — сказаў Нарышкін.