Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Поўная падтрымка Аўстрыі». Канцлер Курц вітае «нястомныя намаганьні» Ціханоўскай


Сьвятлана Ціханоўская і канцлер Аўстрыі Сэбастыян Курц
Сьвятлана Ціханоўская і канцлер Аўстрыі Сэбастыян Курц

Пасьля сустрэчы зь лідэрам беларускай апазыцыі Сьвятланай Ціханоўскай фэдэральны канцлер Сэбастыян Курц выказаў «поўную падтрымку Аўстрыі» для дэмакратычнага руху і грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі.

«Аўстрыя вітае «нястомныя намаганьні» Ціханоўскай і беларускай грамадзянскай супольнасьці», – заявілі пасьля сустрэчы ў чацьвер у Фэдэральнай канцылярыі на запыт агенцтва APA.

Курц у гутарцы таксама выказаў падтрымку цяперашняму пакету санкцый ЭЗ.

«Правільна і важна прымаць мэтанакіраваныя меры супраць тых людзей, якія ўчынілі фальсыфікацыі вынікаў выбараў і здушылі мірныя дэманстрацыі», — заявіў канцлер.

Перад размовай з Курцам Ціханоўская сустрэлася з прадстаўнікамі парлямэнцкіх партый, якія таксама выказалі салідарнасьць зь беларускім апазыцыйным рухам. У праграме візыту Ціханоўскай былі таксама сустрэчы з амбасадарамі АБСЭ.

Заўтра, у пятніцу, яна возьме ўдзел у круглым стале зь беларускай грамадзянскай супольнасьцю, а таксама ў канфэрэнцыі аналітычнага цэнтру.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG