Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналістку Насту Захарэвіч асудзілі на 15 дзён арышту


Наста Захарэвіч
Наста Захарэвіч

Затрыманую 5 лістапада падчас Маршу людзей з інваліднасьцю журналістку Насту Захарэвіч пакаралі арыштам на 15 сутак, інфармуе Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Насту Захарэвіч затрымалі на праспэкце Незалежнасьці ў краме кветак каля ГУМу. Прычына затрыманьня доўга была невядомая.

6 лістапада адбыўся суд па артыкулах 23.34 («парушэньне парадку ўдзелу ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве») і 23.4 КаАП («непадпарадкаваньне законнаму патрабаваньню супрацоўніка праваахоўных органаў»).

Судзьдзя суду Ленінскага раёну Менска Юлія Шут вынесла пастанову аб арышце на 15 дзён.

Акрамя Насты Захарэвіч, на праспэкце Незалежнасьці падчас акцыі людзей з інваліднасьцю затрымалі яшчэ аднаго журналіста — Ільлю Дабратвора. Пасьля прафіляктычнай гутаркі яго адпусьцілі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG