Найважнейшае за 5 лістапада.
Аляксандр Лукашэнка заявіў, што аддаў распараджэньне камандуючаму пагранічнымі войскамі не пускаць у краіну ня толькі людзей з чужым пашпартам, але і тых «разумных» беларусаў, якія выехалі за межы краіны «ў гэты няпросты час».
Пасьля сустрэчы зь лідэрам беларускай апазыцыі Сьвятланай Ціханоўскай фэдэральны канцлер Сэбастыян Курц выказаў «поўную падтрымку Аўстрыі» для дэмакратычнага руху і грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі.
Курсант 4 курсу факультэту міліцыі Акадэміі МУС Уладзіслаў Бацян пакінуў шэрагі супрацоўнікаў органаў унутраных справаў. У відэазвароце ён патлумачыў, што не жадае станавіцца зброяй у руках нелегітымнай улады.
Андрэй Астаповіч, былы старшы сьледчы беларускага Сьледчага камітэту, які адмовіўся ўдзельнічаць у перасьледзе пратэстоўцаў, стварае за мяжой аб’яднаньне By_Pol. Яго мэта — збор доказаў аб зробленых сілавікамі злачынствах і дапамога тым з калегаў, хто вырашыць перайсьці на бок народу.
Як даведалася Радыё Свабода, каля 19.00 у кватэру Ніны Багінскай уварваліся людзі без апазнавальных знакаў. Яны заявілі, што павінны правесьці там сьледчы экспэрымэнт і што справа зьвязаная з унучкай Ніны Багінскай, якая пражывае разам зь ёю.
Свабода пагаварыла з дэпутаткай Бундэстагу Рэнатай Альт з Свабоднай дэмакратычнай партыі пра рэкамэндаваную дапамогу нямецкага ўраду для дэмакратычнай апазыцыі і ахвяраў палітычнага гвалту ў Беларусі.
Новыя абмежаваньні прынятыя з прычыны рэзкага пашырэньня каранавіруснай інфэкцыі. Міністэрства аховы здароўя паведаміла сёньня пра 27 тысяч 143 новыя выпадкі заражэньня.
Хашым Тачы ў чацьвер абвясьціў аб сваёй адстаўцы — пасьля таго, як стала вядома, што Спэцыяльная пракуратура па Косаве ў Гаазе пацьвердзіла абвінавачаньні супраць яго ва ўчыненьні ваенных злачынстваў у 1998–1999 гадах падчас збройнага канфлікту ў былой Югаславіі.
Міністар замежных спраў Домінік Рааб заклікаў да правядзеньня новых прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі пасьля публікацыі незалежнай справаздачы, якая пацьвердзіла, што жнівеньскія выбары былі «сфальсыфікаваныя», і раскрыла маштабы парушэньняў правоў чалавека, зробленых рэжымам Лукашэнкі.
У Беларусі яшчэ 19 чалавек прызнаны палітвязьнямі. Гэта новыя фігуранты спраў пра масавыя беспарадкі, паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».
Бакі абмеркавалі спосабы мірнага вырашэньня палітычнага і эканамічнага крызісу ў Беларусі і магчымую ролю Аўстрыі ў гэтым працэсе.
Міністар замежных спраў Эстоніі Урмас Рэйнсалу лічыць, што адзіны выхад з сытуацыі, якая мае месца ў Беларусі, — правядзеньне свабодных выбараў, паведамілі Інтэрфаксу ў прэс-службе эстонскага зьнешнепалітычнага ведамства.
У горадзе Портлэнд, штат Орэган, уначы 4 лістапада пачаліся пратэсты, якія перарасьлі ў беспарадкі. Дэманстранты пачалі біць вокны крамаў, рэстаранаў, разьбілі акно ў царкве, кідалі прадметы ў паліцыянтаў і выкарыстоўвалі кактэйлі Молатава.
Літоўскі інфармацыйны партал delfi.lt апублікаваў спэцыяльнае расьсьледаваньне пра кантрабанду тытунёвых вырабаў зь Беларусі ў Літву. Аўтар расьсьледаваньня Эрнэстас Напрыс лічыць, што гэтая кантрабандная дзейнасьць адбываецца не бязь ведама, а магчыма, і не без удзелу беларускіх уладаў.
Улады Грэцыі абвясьцілі аб увядзеньні ўсеагульнага карантыну ў краіне з раніцы 7 па 30 лістапада. Жыхарам краіны можна будзе выходзіць з дому толькі пры наяўнасьці сур’ёзнай прычыны, з лічбавым пропускам і ў масцы.
Неяк захацелася паказаць ім, што людзі іх не баяцца, — тлумачыць Раман.
Эўрарадыё знайшло таксіста, які 23 верасьня, падчас вечаровых пратэстаў супраць таемнай інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі, у раёне мэтро «Пушкінская» ўратаваў хлопца, за якім гналіся сілавікі. Відэа гэтага ўчынку разышлося па сьвеце.
Міністэрства энэргетыкі Ўкраіны падрыхтавала праект прагнознага балянсу электрычнай энэргіі на 2021 год, у якім не прадугледжана паставак электраэнэргіі зь Беларусі і Расеі.
Плятформа «Голос» сьцісла пераказала справаздачу аб парушэньнях на прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі.
Парлямэнт Славаччыны 4 лістапада прыняў папраўкі да заканадаўства, у адпаведнасьці зь якімі ў краіне будзе забаронена называць вуліцы і іншыя грамадзкія прасторы імёнамі прадстаўнікоў камуністычнага, фашысцкага і нацысцкага рэжымаў.
Сябры прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Вольга Кавалькова і Сяргей Дылеўскі выступілі з ініцыятывай кампаніі «Хопіць карміць Орду!»
62-гадовую Ірыну Стануль са Смалявічаў затрымалі ў Менску 1 лістапада падчас маршу ў Курапаты, у якім яна ня ўдзельнічала.
Аляксандар Лукашэнка правёў нараду па распаўсюдзе каранавірусу ў Беларусі і пры гэтым згадаў масавыя партэсты супраць фальсыфікацыі выбараў і гвалту ў гарадах Беларусі.
У Кіеве з ініцыятывы Міністэрства культуры і інфармацыйнай палітыкі Ўкраіны прайшоў музычны маратон салідарнасьці зь Беларусьсю.
Уладзімер Астапенка заклікаў дзяржаўных службоўцаў Беларусі ня ўдзельнічаць у подласьці.
Кіраўнік ГУБАЗіКу Мікалай Карпянкоў у «СБ. Беларусь сегодня» назваў пратэстоўцаў «экстрэмістамі».
Сьледчы камітэт Беларусі выставіў двум адміністратарам сеткі тэлеграм-каналаў «Нехта» абвінавачаньні паводле трох крымінальных артыкулаў.
У ЗША расьце напружанасьць тым часам як у некалькіх штатах працягваюць падлічваць бюлетэні. Гэткім чынам вынікі прэзыдэнцкіх выбараў надалей застаюцца невядомымі больш чым праз 24 гадзіны пасьля закрыцьця выбарчых участкаў.
Паказаньні сябрам камітэту правоў парлямэнтараў Міжпарлямэнцкага саюзу даў былы баец САХР Юры Гараўскі.
Нямецкі Бундэстаг прыняў у сераду, 4 лістапада, рэзалюцыю з заклікам неадкладна вызваліць усіх беларускіх палітвязьняў і правесьці ў краіне паўторныя выбары прэзыдэнта.
З 30 кастрычніка па 4 лістапада зь Беларускага мэталюргічнага заводу звольнілі сем чалавек, якія далучыліся да ўсеагульнага страйку.
Пятага лістапада афіцыйна мінае тэрмін паўнамоцтваў Аляксандра Лукашэнкі ў якасьці прэзыдэнта краіны – яго апошняя інаўгурацыя адбылася 5 лістапада 2015 году. У Эўрапарлямэнце заявілі, што менавіта 5 лістапада, разам са сканчэньнем пятай кадэнцыі Лукашэнкі, ён губляе сваю легітымнасьць.
У ЗША, дзе пасьля выбараў прэзыдэнта 3 лістапада вядзецца падлік галасоў, да вечара серады паводле менскага часу пераможца фактычна вызначаны ў 44 штатах. У шасьці штатах працягваецца барацьба, ад вынікаў якой і будзе залежаць, хто пераможа.
Аляксандар Лукашэнка і прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін правялі тэлефонную размову.
Суарганізатаркі фэм-групы Каардынацыйнай Рады філёзаф Вольга Шпарага, гендэрныя экспэрткі і грамадзкія актывісткі Юлія Міцкевіч і Сьвятлана Гатальская, якія былі зьняволеныя за ўдзел у мірных пратэстах, арганізавалі флэшмоб #сиделазасвободу, #засвабодузакраты, #inprisonforfreedom.
Доктар палітычных навук, дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч у інтэрвію каналу Svaboda Premium ацэньвае пазыцыі ўладаў і грамадзтва Беларусі ў пасьлявыбарчым канфлікце і разважае пра магчымую форму транзыту ўлады.
Варыянт прапаноў зьменаў у Канстытуцыю, які зьявіўся ў інтэрнэце, памылкова палічылі фінальным
Рашэньне мае быць апублікаванае ў пятніцу. Пра гэта паведамілі крыніцы Радыё Свабода ў Брусэлі.
Сябры супольнасьці «Беларусы ў Ізраілі» зьвярнуліся да прэмʼер-міністра Біньяміна Нэтаньягу. Яны нагадалі свайму прэмʼеру, што рэпрэсіі супраць мірных людзей закранулі, у тым ліку, некалькіх грамадзян Ізраілю, а таксама прадстаўнікоў габрэйскай грамады ў Беларусі.
Ініцыятыва «Честные люди» запусьціла чат-бот, які дае дзяржслужачым магчымасьць выказацца пра сытуацыю ў краіне. За 7 дзён прыйшло 8 тысяч адказаў. Што напісалі?
Агенцтва нацыянальнай бясьпекі і кібэрнэтычнае камандаваньне ЗША ў кастрычніку атакавалі групу іранскіх хакераў, каб прадухіліць умяшаньне Тэгерану ў амэрыканскія выбары.
Мэдыятар Лілія Ўласава, якую вызвалілі зь СІЗА № 1, расказала Tut.by, чаму вырашыла не зьяжджаць з краіны перад сваім затрыманьнем.
Беларусы падалі больш за 2 тысячы заяў пра гвалт і катаваньні з боку сілавікоў, у 500 зь іх ёсьць доказная база, што дазваляе пачынаць крымінальныя справы. Пра гэта заявіў сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Павал Латушка.
Дурсалтан Таганава, туркмэнская актывістка ў Турэччыне, стала своеасаблівым тварам туркмэнскай апазыцыі.
Падпалкоўнік Фёдар Кандзіранда верыць у перамогу Ціханоўскай на выбарах і выступіў супраць гвалту з боку сілавікоў.
Грамадзяне Ўкраіны, якія патрабуюць трансплянтацыі ныркі і ўжо знаходзяцца ў чэргах лякарняў Менску і Берасьця, зьвярнуліся да ўладаў Беларусі і Ўкраіны.
Кіраўнік парлямэнту Кіргізстану Канат Ісаеў, выступаючы перад дэпутатамі, абвясьціў пра сваю адстаўку ў сувязі з намерам узяць удзел у маючых адбыцца прэзыдэнцкіх выбарах.
Жыхара Ваўкавыску вінавацяць у хуліганстве за плякат са старшынёй ЦВК Лідзіяй Ярмошынай, паведамляе УУС Горадзенскага аблвыканкаму.
На мінулым тыдні ў сьвеце зафіксавалі рэкордную колькасьць новых выпадкаў захворваньня COVID-19 — больш за 3,3 мільёна. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя.
Загрузіць яшчэ