З гвалтам і зьдзекамі сутыкнуліся ў жнівеньскія дні жыхары Гомля. Сьледчы камітэт дагэтуль «праводзіў праверкі». Цяпер даў адказы, што «праверка прыпыненая да правядзеньня экспэртызы».
Міжнародны алімпійскі камітэт афіцыйна пачаў разгляд абвінавачаньняў супраць Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі ў парушэньні Алімпійскай хартыі.
Праваабарончыя арганізацыі Беларусі выступілі з супольнай заявай у сувязі з абвінавачаньнем супраць менчука Ігара Самусенкі, якому за надпіс на асфальце «Не забудзем» на месцы забойства Аляксандра Тарайкоўскага пагражае да 10 гадоў пазбаўленьня волі.
Чаму паводле апытаньняў доля прыхільнікаў саюзу з Расеяй у Беларусі зьнізілася да 40%? Гэтае зьніжэньне – гэта ваганьні ці тэндэнцыя няўхільнага падзеньня? Чаму з пачатку году да верасьня адбываўся рост прарасейскіх настрояў у Беларусі?
Гарадзенкі Алена Ханіна і Ўладыслава Калесьнікава выходзяць на мірныя акцыя пратэсту ад 9 жніўня. Яны кажуць, што іх выводзіць на вуліцу страх і прага справядлівасьці.
Журналіст адбываў 15-суткавы арышт на Акрэсьціна і пасьля ў Баранавічах. Яго сустрэла сям’я.
Журналіст Ігар Карней, які сёньня выйшаў з жодзінскага ізалятара пасьля 10-суткавага арышту, расказаў, што за краты трапляюць і прыхільнікі Лукашэнкі.
Уладзімер Шыпіла — пяты ў ліку тых, з кім кіраўніцтва Інстытуту гісторыі не працягнула кантракт. Раней ён адбываў суткі за ўдзел у ланцугу салідарнасьці каля Акадэміі навук. Да звальненьня працаваў у аддзеле антрапалёгіі.
У Бэрліне раніцай у сераду, 25 лістапада, у вароты рэзыдэнцыі канцлера Нямеччыны Ангелы Мэркель урэзаўся аўтамабіль з надпісамі «Спыніць палітыку глябалізацыі» і «Праклятыя забойцы дзяцей і старых». Паведамленьняў аб пацярпелых няма.
Свабода сабрала кароткую інфармацыю пра тых, хто вырашыў заступіцца за дзейную ўладу.
Пра тое, што ўласьніку галерэі «Ў» і рэклямнага агенцтва Vondel / Hepta Аляксандру Васілевічу працягнулі знаходжаньне пад вартай яшчэ на месяц, паведаміла яго жонка.
Апошнія месяцы МУС і Сьледчы камітэт паведамляюць пра выпадкі блякаваньня руху чыгуначнага транспарту: на рэйкі хтосьці накладае мэталічны дрот, што вядзе да ўмяшаньня ў сыстэму сыгналізацыі.
Некалькі дзясяткаў работнікаў звольнілі, на працу ўзялі стажораў і штрэйкбрэхераў, падвысілі заробкі тым, хто застаўся. Што адбываецца на хімічным гіганце празь месяц пасьля народнага ўльтыматуму?
Журналісты з Расеі не павінны мець праблем з атрыманьнем акрэдытацый МЗС Беларусі для прафэсійнай і свабоднай працы ў краіне, заявіў амбасадар Расеі ў Менску Дзьмітрый Мезенцаў.
Міжведамасная камісія міжнароднага гандлю Ўкраіны абвясьціла аб пачатку антыдэмпінгавага расьсьледаваньня паставак цеплаізаляцыйных матэрыялаў зь Беларусі і Расеі.
Парлямэнт Шатляндыі 24 лістапада аднагалосна ўхваліў закон аб бясплатным доступе жанчын да сродкаў асабістай гігіены падчас мэнструацыі, паведамляецца на сайце заканадаўчага органу.
Журналіста Яўгена Мікалаевіча выклікалі 24 лістапада ў пінскую міліцыю, пасьля гэтага сувязь з ім зьнікла.
Чытачы Свабоды даслалі ліст, які прыйшоў у адно з таварыстваў уласьнікаў у Менску.
Пра затрыманьне піша блогер Антон Матолька. Вядома, што Яўген Юшкевіч знаходзіцца ў турме на Акрэсьціна.
Біскуп Юры Касабуцкі, генэральны вікарый Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі, не выключае, што супраць яго могуць распачаць крымінальную справу.
Белы дом дазволіў абранаму прэзыдэнту ЗША Джо Байдэнам доступ да штодзённых сакрэтных справаздач выведкі, якія зьмяшчаюць інфармацыю аб асноўных пагрозах нацыянальнай бясьпецы па ўсім сьвеце.
Гэта першы з заблякаваных апошнім часам больш за 100 інфармацыйных сайтаў.
Цяпер у сьпісе беларускіх палітвязьняў 143 прозьвішчы.
Цытаты, якія дапамагаюць жыць. Прапануе Фэлікс Аксёнцаў
Эканаміст Алесь Аляхновіч, прадстаўнік Сьвятланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах, расказвае, чаму і ў Эўропе, і ў Беларусі зьмянілася думка пра неабходнасьць эканамічных санкцыяў, і тлумачыць, чым пагражае адключэньне краіны ад сыстэмы SWIFT.
Як паведамляе страйкам «Беларуськалію», увечары 24 листапада да іх далучылася Маргарыта Осіпава зь Бярозаўскага рудніка. Яна цалкам падтрымала патрабаваньні страйкаму.
Амбасада Польшчы ў Маскве распаўсюдзіла ў аўторак вечарам заяву, у якой выказала «зьдзіўленьне» ідэяй некаторых дэпутатаў Дзяржаўнай думы Расеі перагледзець цяперашнюю афіцыйную пазыцыю краіны наконт расстрэлу польскіх афіцэраў у Катыні.
Ігар Ільяш, палітычны аглядальнік тэлеканалу «Белсат», які вяшчае на Беларусь з Польшчы, Ігар Ільяш знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня ў 1-м завулку Акрэсьціна ў Менску, паведаміў тэлеканал.
Дзяржаўным сакратаром плянуецца прызначыць Энтані Блінкена, а былы дзяржаўны сакратар Джон Керы стане спэцыяльным пасланьнікам у пытаньнях клімату.
Міністар замежных справаў Вялікай Брытаніі Домінік Рааб у сваім твітэры заклікаў улады Беларусі неадкладна вызваліць усіх журналістаў, неабгрунтавана зьняволеных у Беларусі і зьняць усе выстаўленыя ім абвінавачаньні.
Беларускія ўлады мусяць неадкладна вызваліць лекара службы хуткай мэдычнай дапамогі Арцёма Сарокіна і журналістку tut.by Кацярыну Барысевіч, заклікала міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International у сваёй публічнай заяве.
Трохразовая алімпійская мэдалістка і кіраўніца Фонду спартовай салідарнасьці Аляксандра Герасіменя зьвярнулася ў НАК. Нагодай стаў ліст спартоўцаў у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі.
Сёньня ў Менску зьнік журналіст Ігар Ільяш. Каля 16:00 ён меўся прыйсьці на сустрэчу, але не зьявіўся, паведамляе Тэлеграм-канал БАЖ. Пазьней родныя журналіста паведамілі тэлеканалу «Белсат», што ён у ІЧУ на Акрэсьціна.
Злучаныя Штаты ўвялі санкцыі супраць трох расейскіх кампаній, абвінаваціўшы іх у парушэньні рэжыму непашырэньня зброі масавага паражэньня ў дачыненьні да Сырыі, Ірану і Паўночнай Карэі.
Ва Ўкраіне Нацыянальны ўнівэрсытэт «Кіева-Магілянская акадэмія», улічваючы складаную палітычную сытуацыю ў Беларусі, распрацаваў адмысловую праграму навучаньня для беларускіх студэнтаў, выключаных з вышэйшых навучальных установаў у Беларусі за сваю актыўнасьць.
Вольга Сямашка амаль 20 гадоў працавала на Беларускім радыё, большую частку зь іх — у прэм’ерскім пуле Службы інфармацыі на Першым канале. Але пасьля выбараў звольнілася і зьехала ва Ўкраіну.
Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа і Сьвятлана Ціханоўская правялі відэагутарку, падчас якой экс-кандыдатка ў прэзыдэнты выказала кіраўніку Літвы падзяку за жорсткую пазыцыю адносна дзеяньняў беларускіх уладаў.
«Пратэст у Наваградку ня зьдзьмуўся», — запэўніваюць мясцовыя. Тут не відаць вялікіх маршаў і не чуваць выбухаў гранат, але ёсьць свая Калесьнікава, на старажытным замку раз-пораз зьяўляецца бел-чырвона-белы сьцяг, а міліцыянты навучыліся адказваць «Жыве!».
У гэтым «гістарычным» «круглым стале» ўдзельнічалі аж чатыры (!) чалавекі
Камандаваньне 7-га флёту Ваенна-марскіх сілаў ЗША пракамэнтавала інцыдэнт з удзелам амэрыканскага эсьмінца «Джон Маккейн» у затоцы Пятра Вялікага ў Японскім моры.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» прызнаў 8 новых палітвязьняў. Гэта Сяргей Крыўчэня, Арцём Мядзьведзкі, Яўген Курганаў, Дзьмітрый Жабуртовіч, Мікалай Дзядок, Аляксей Самусенка, Кім Самусенка, Павал Дрозд.
Лекарку-пэдыятра Алену Б. судзілі за «гвалт над міліцыянтам» (артыкул 364 Крымінальнага кодэксу). Пад крымінальны перасьлед жыхарка райцэнтру трапіла праз тое, што бараніла пры затрыманьні свайго мужа, рэаніматоляга, і ўкусіла за сьпіну міліцыянта Віталя К.
Вакаліста гуртоў «Петля Пристрастия» і «Кассиопея» Ільлю Чарапко-Самахвалава асудзілі на 15 сутак.
Сьледчае ўпраўленьне КДБ скончыла папярэдняе расьсьледаваньне крымінальнай справы супраць топ-менэджараў «Белгазпрамбанку». Былы патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Віктар Бабарыка сваёй віны не прызнаў.
Палітоляг Юры Васкрасенскі, якога выпусьцілі на падпіску пра нявыезд, арганізаваў круглы стол і выступіў з заявай па яго выніках.
У Беларусі 126 953 выпадкі COVID-19 з пачатку пандэміі, паведамляе Міністэрства здароўя ў сваім телеграм-канале. Прырост за суткі – 1471 выпадак. Учора было – 1483, днём раней – 1564.
Шэсьць краін – Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштэйн, Нарвэгія, Паўночная Македонія і Чарнагорыя – далучыліся да другога пакету санкцый Эўразьвязу супраць высокіх беларускіх чыноўнікаў.
Выбраны прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн і старшыня Эўракамісіі Ўрсуля фон дэр Ляен пагаварылі праз тэлефон.
Загрузіць яшчэ