Жорстка пабіты 15 лістапада пры затрыманьні архітэктар Вадзім Дзьмітранок па-ранейшаму ў шпіталі хуткай дапамогі. У яго закрытая чэрапна-мазгавая траўма, шматлікія гематомы. Дактары падазраюць цяжкія пашкоджаньні ўнутраных органаў, прызначаны дадатковыя дасьледаваньні.
Найважнейшае за 19 лістапада.
Падчас візыту ў Нідэрлянды экс-кандыдатка ў прэзыдэнты Беларусі Сьвятлана Ціханоўская 19 лістапада сустрэлася з прэмʼер-міністрам Маркам Рутэ.
Галоўная прычына ўсіх ператрусаў у вышэйшых эшалёнах улады — недастатковая ляяльнасьць. Усе астатнія чыньнікі адыходзяць на другі плян.
Алена Бандарэнка, маці Рамана Бандарэнкі, перадала «Нашай Ніве» копію лябараторнага аналізу крыві яе сына.
Міністры замежных спраў 27 краін Эўразьвязу сёньня дамовіліся падрыхтаваць новы пакет санкцый супраць уладаў і арганізацый Беларусі, каб «падтрымаць дэмакратычныя правы народу краіны», цытуе Жузэпа Бурэля ТАСС.
Увечары 19 лістапада ў Менску затрымалі журналістку парталу TUT.by Кацярыну Барысевіч, якая рыхтавала матэрыял пра Рамана Бандарэнку, паведамляе БелаПАН.
Былая кандыдатка ў прэзыдэнты Беларусі Сьвятлана Ціханоўская ў сваім тэлеграм-канале пракамэнтавала паведамленьне пра затрыманьне лекара, які апублікаваў лекарскую справу Рамана Бандарэнкі. Са справы вынікала, што той быў цалкам цьвярозы.
У распараджэньні Радыё Свабода аказаўся шматстаронкавы «Агляд дачыненьняў ЭЗ — Беларусь», які сёньня быў разасланы лідэрам краін Эўразьвязу для вывучэньня і падрыхтоўкі да наступнага паседжаньня Рады міністраў замежных спраў ЭЗ, якое адбудзецца 7 сьнежня.
Генэральная пракуратура распачала крымінальную справу супраць мэдыка, які перадаў Tut.by інфармацыю пра стан Рамана Бандарэнкі. Артыкул — раскрыцьцё лекарскай таямніцы.
Затрымалі адміністратара тэлеграм-каналу «Белыя халаты», паведамляе МУС.
Аляксандар Лукашэнка, прызначаючы 19 лістапада Анатоля Маркевіча міністрам культуры, даручыў яму ўрэгуляваць сытуацыю вакол Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы.
Дзярждума Расеі разгледзіць законапраект, які прадугледжвае блякаваньне замежных сацыяльных сетак і іншых сэрвісаў за абмежаваньне доступу да матэрыялаў расейскіх СМІ.
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі ў другім чытаньні зьмены ў Закон «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь», піша БелТА. Гэтыя зьмены дазволяць пазбаўляць грамадзянства за экстрэмізм ці тэрарызм.
Паводле ацэнак журналістаў, на акцыю сабралася каля дзесяці чалавек. Людзі плянавалі пачаць шэсьце з плошчы Калініна і прайсьці па праспэкце Незалежнасьці.
Старшыня Савету Рэспублікі Натальля Качанава 18 лістапада сустрэлася з чыноўнікамі Наваполацку і Полацкага раёну. На сустрэчы былі таксама дэпутаты зь іншых гарадоў-суседзяў.
Міністар замежных спраў Эстоніі Урмас Рэйнсалу заклікаў увесьці дадатковыя санкцыі ў дачыненьні да ўладаў Беларусі і дапоўніць санкцыйны сьпіс прадпрыемствамі ЭЗ, якія падтрымліваюць рэжым Лукашэнкі, паведамілі агенцтву «Інтэрфакс» у прэс-службе МЗС Эстоніі.
Экспэрты ААН у галіне правоў чалавека лічаць, што ўлады Беларусі мусяць расьсьледаваць, наколькі законнымі былі дзеяньні сілавікоў падчас акцый пратэсту ў краіне. Пра гэта гаворыцца ў іх заяве, распаўсюджанай у чацьвер у Жэнэве.
Заснавальнік тэлеграм-каналу Nexta Сьцяпан Пуціла і былы намесьнік рэдактара каналу Раман Пратасевіч трапілі ў «Пералік арганізацый і фізычных асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасьці».
Лукашэнка прызначыў палкоўніка міліцыі Мікалая Карпянкова намесьнікам міністра ўнутраных спраў — камандзірам унутраных войскаў.
На нефармальнай відэаканфэрэнцыі міністраў замежных справаў краін Эўразьвязу, якая адбываецца ў чацьвер, дасягнутая дамоўленасьць аб распрацоўцы чарговага пакету абмежавальных захадаў у дачыненьні да Беларусі.
У сьпіс увайшлі двары, дзе грамадзяне неабыякава ставяцца да палітычных падзеяў у краіне
Ужо ў першы дзень у ЗША і Канадзе было прададзена амаль 890 тысяч асобнікаў кнігі ўспамінаў Барака Абамы «Абяцаная зямля». Выглядае, што гэта выданьне можа стаць самай прадаванай кнігай прэзыдэнцкіх мэмуараў у сучаснай гісторыі.
19 лістапада — апошні працоўны дзень выкладчыка Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту транспарту (Гомель), гісторыка і краязнаўца Яўгена Малікава. У верасьні ён адбыў пяцідзённы арышт за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.
Аляксандра Канюка прызначалі паслом Беларусі ў Армэніі, Андрэй Раўкоў узначаліць дыпляматычнае прадстаўніцтва ў Азэрбайджане, Юры Сянько — у Кітаі.
Пры ім звольніўся амаль увесь калектыў Купалаўскага тэатру
Замест Юрыя Бондара Міністэрства культуры ўзначаліў Анатоль Маркевіч.
Прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан сёньня абвяшчае пра рэкордныя інвэстыцыі ў вайскова-прамысловы комплекс за апошнія 30 гадоў.
Падчас працоўнага візыту 26–27 лістапада Сяргей Лаўроў сустрэнецца з Аляксандрам Лукашэнкам і Ўладзімерам Макеем.
Раней яна падпісала ліст спартовай грамадзкасьці з патрабаваньнямі адмяніць вынікі прэзыдэнцкіх выбараў, але потым адклікала свой подпіс.
Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША прыняла законапраект, які прадухіляе ўдзел Расеі ў сустрэчах «групы сямі» (G7) і аднаўленьне фармату G8 з удзелам Расеі.
Пісьменьнік Андрэй Жвалеўскі, які кожны вечар у фэйсбуку падводзіць вынікі пратэставага дня ў Беларусі, заяўляе, што страху, што «ўсё закончыцца», даўно ўжо няма, і тлумачыць, на чым грунтуецца ягоны гістарычны аптымізм
Міністэрства замежных справаў Беларусі ўвяло санкцыі ў адказ супраць ЭЗ і Канады, назваўшы «аднабаковае агрэсіўнае звужэньне поля для дыялёгу з суседняй Беларусьсю» памылкай.
Дакумэнт прадставіў кангрэсмэн Крыс Сьміт, які быў таксама аўтарам і папярэдніх актаў аб дэмакратыі ў Беларусі 2004, 2006 і 2011 гадоў. Як адзначаецца на сайце Палаты прадстаўнікоў ЗША, прапанова аб пераглядзе Акту была ўхваленая безь пярэчаньняў.
«Я ўсяго толькі стрыечная сястра, гэта мая думка, — сказала Вольга Кучарэнка. — Але я лічу, што пахаваньне — гэта ж не вясельле, каб на яго запрашаць ці не запрашаць. Звычайна абʼяўляецца дата разьвітаньня з чалавекам, і прыходзяць тыя, хто жадае разьвітацца. Мы прыкладна так і хочам зрабіць».
Псыхоляг, коўч Максім Бодзікаў, паводле адукацыі вайсковы псыхоляг, расказвае пра тое, як змагацца з гневам і бездапаможнасьцю, калі арыштаваныя блізкія людзі, ці трэба зьвяртацца да людзей у чорным падчас мірных маршаў.
Міжнародная фэдэрацыя хакею разгледзела справаздачу пра сытуацыю ў Беларусі. І гэтая справаздача выклікала сурʼёзныя дыскусіі ў сяброў фэдэрацыі.
«YouTube абавязаны прывесьці правілы пляцоўкі ў адпаведнасьць з дзейным заканадаўствам РФ»
Генпракуратура вынесла папярэджаньні Сергію Лепіну і Юрыю Касабуцкаму, якія абурыліся зносам народнага мэмарыялу Рамана Бандарэнкі.
Сузаснавальнік кампаній BY_help і BYSOL Андрэй Стрыжак у інтэрвію «Голасу Амэрыкі» расказаў пра масавае блякаваньне рахункаў у беларускіх банках і дапамогі беларусам, пацярпелым ад рэпрэсій.
Трое сутак 10-тысячны раён Менску быў без вады. Аднак люк з вэнтылем цалкам даступны і цяпер.
«Выкананьне журналістамі прафэсійных абавязкаў — не злачынства!»
Былая выкладчыца катэдры італьянскай мовы ў МДЛУ Натальля Дуліна выйшла на волю пасьля 14 сутак адміністрацыйнага арышту, які адбывала ў ІЧУ ў Баранавічах.
Доктар юрыдычных навук і былы судзьдзя Канстытуцыйнага суду Беларусі ў інтэрвію «Свабодзе» тлумачыць, хто зьяўляецца легітымным кіраўніком Беларусі, як легальна можна ажыцьцявіць транзыт улады ў Беларусі і якой, на яго думку, павінна быць новая Канстытуцыя Беларусі.
Ленінскі суд Менску прысудзіў карэспандэнту БелаПАН Максіму Лаўрэцкаму 15 сутак арышту за нібыта ўдзел у акцыі пратэсту пэнсіянэраў 16 лістапада, якую ён асьвятляў.
Галоўны дырыгент Кіеўскай опэры, заслужаны артыст Украіны Віктар Пласкіна кожны свой дзень пачынае зь «беларускага пытаньня». Ён амаль 12 гадоў працаваў у Менску — галоўным дырыгентам Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатру опэры і балету Беларусі.
Выканаўца абавязкаў міністра абароны ЗША Крыс Мілер заявіў аб істотным скарачэньні амэрыканскіх вайсковых кантынгентаў у Іраку і ў Аўганістане. Да 15 студзеня гэтыя краіны павінны пакінуць каля 2,5 тысячы вайскоўцаў — 2 тысячы будуць выведзеныя з Аўганістану і 500 — з Іраку.
15 беларускіх праваабарончых арганізацый прызналі палітвязьнямі зьняволеных сябраў Задзіночаньня беларускіх студэнтаў.
63-гадовы гарадзенец Юзаф Нямера заступіўся за жанчыну, якую цягнулі амапаўцы, і адсядзеў амаль два месяцы ў СІЗА паводле крымінальных артыкулаў. Яго вызвалілі ў залі суду.
Лідэр Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва, член прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Павал Латушка заклікаў кіраўніка Эўрапарлямэнту, вярхоўнага прадстаўніка Эўрапейскага зьвязу ў замежнай палітыцы і ўсе краіны ЭЗ да актыўных дзеяньняў для ўрэгуляваньня сытуацыі ў Беларусі.
Загрузіць яшчэ