Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саньнікаў назваў два вырашальныя фактары, якія «зьнішчаць рэжым Лукашэнкі». ВІДЭА


Андрэй Саньнікаў.
Андрэй Саньнікаў.

Лідэр грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь», экс-кандыдат у прэзыдэнты Андрэй Саньнікаў параўнаў сытуацыю, у якой апынуўся Аляксандар Лукашэнка, з расколінамі на сасудзе, перадае «Форум свободной России».

Саньнікаў пракамэнтаваў сытуацыю ў Беларусі ў інтэрвію, у якім заявіў, што «ў арсэнале Лукашэнкі не засталося аніякіх мэтадаў, апрача сілавых».

На карысьць праціўнікаў дыктатуры — народныя пратэсты, у якіх выяўляецца ўсё больш цікавых момантаў, мяркуе Саньнікаў:

«Усе пласты грамадзтва, усе пласты прафэсійныя ўжо ўцягнутыя ў пратэст — гэта наглядна відаць».

Палітык вылучыў «два магутныя фактары», якія дзейнічаюць супраць Лукашэнкі — народ Беларусі і эканоміка. Паводле ягоных слоў, цяпер ідуць расколіны ў сыстэме ўлады, і далей іх будзе яшчэ больш. А з боку людзей адначасова з пратэстамі ідзе пошук новых формаў узьдзеяньня на рэжым і спосабаў адхіліць Лукашэнку ад улады.

На думку Андрэя Саньнікава, сытуацыя можа скончыцца ў адзін момант:

«Беларускі супраціў высьпяваў доўга, але стаў такі магутны, што сёньня за ім з захапленьнем і салідарнасьцю назірае ўвесь сьвет. Тое ж самае адбываецца і ў нетрах рэжыму: паступова там нешта вылузваецца, ідуць расколіны па сасудзе, унутры якога сядзіць Лукашэнка з апрычнікамі — ён лопне імгненна», — лічыць палітык.

Хто такі Саньнікаў

Андрэй Саньнікаў — былы намесьнік міністра замежных спраў Беларусі, кандыдат на выбарах прэзыдэнта 2010 году, палітвязень. Ён быў вымушаны выехаць у эміграцыю. У жніўні 2020 году ў інтэрвію Свабодзе ён сказаў, што Эўразьвяз дапусьціў вялікую памылку ў 2016 годзе, зьняўшы санкцыі з Лукашэнкі і фактычна выдаўшы яму «ліцэнзію на беспакаранасьць». Разам з гэтым Саньнікаў выказаў перакананьне ў тым, што для Лукашэнкі гэтыя выбары ня скончацца так проста, як гэта было раней.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG