Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы закрываюць установы культуры. Але ўрад дапаможа артыстам


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Новыя абмежаваньні прынятыя з прычыны рэзкага пашырэньня каранавіруснай інфэкцыі. Міністэрства аховы здароўя паведаміла сёньня пра 27 тысяч 143 новыя выпадкі заражэньня, паведамляе Польскае радыё.

Згодна з рашэньнем польскіх уладаў, установы культуры ў Польшчы будуць зачыненыя з 7 па 29 лістапада, каб стрымаць распаўсюд каранавірусу.

Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны абвясьціла аб дадатковай падтрымцы гэтага сэктару. З суботы канцэртныя залі, опэры, апэрэты, тэатры, музэі, кінатэатры, грамадзкія цэнтры, бібліятэкі і мастацкія галерэі ня будуць працаваць. Гэта азначае, што там нельга арганізоўваць мерапрыемствы з удзелам гледачоў.

Аднак гэта не выключае правядзеньня — з улікам правілаў санітарнага рэжыму — падзеяў, зьвязаных з падрыхтоўкай да арганізацыі мастацкіх мерапрыемстваў, дыстанцыйнай працы або онлайн-выступаў. Інтэрнэт-імпрэзы таксама могуць быць арганізаваныя без удзелу грамадзкасьці.

На выплату кампэнсацый Міністэрства культуры выдзеліла 5,5 мільёна эўра.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG