У адным з гомельскіх мікрараёнаў прайшоў пэрформанс «Бывай, эпоха хамства!». Арганізатары патлумачылі, што гэта было сымбалічнае разьвітаньне «з эпохай сьвінства і хамства».
У сталіцы Грузіі Тбілісі ўвечары ў нядзелю адбыліся сутыкненьні дэманстрантаў з паліцыяй.
Кіраўнік расейскай карпарацыі «Росатом» Аляксей Ліхачоў заявіў пра гатоўнасьць удзельнічаць у будаўніцтве яшчэ адной атамнай электрастанцыі ў Беларусі.
Некалькі тысяч прыхільнікаў апазыцыі 8 лістапада пратэставалі ў Тбілісі супраць вынікаў выбараў у парлямэнт Грузіі, дзе кіроўная партыя «Грузінская мара» набрала найбольшую колькасьць галасоў — 48,23%.
У Менску затрымалі гісторык і мовазнаўцу, кандыдата філялягічных навук Алеся Жлутку.
«Я ўсё жыцьцё рабіў тое, што лічыў патрэбным», — кажа Андрэй Макарэвіч, лідэр гурту «Машина времени». Жыцьцё музыканта ў фільме, які выйшаў на канале расейскай службы Радыё Свабода «Макарэвіч. За кулісамі».
8 лістапада ў Беларусі адбываюцца акцыі пратэсту, названыя «Маршам народаўладзьдзя».
7 лістапада ў Менску былі затрыманыя каля 60 мэдыкаў. Частку ўвечары адпусьцілі з пастарункаў позвамі ў суд, а каля двух дзясяткаў адвезьлі на Акрэсьціна. Сярод затрыманых — унікальныя ў сваёй сфэры адмыслоўцы.
У ліку затрыманых сёньня ў Менску, як піша Tut.by, дзесяціборац і срэбны мэдаліст Алімпіяды-2008 Андрэй Краўчанка і шматразовы чэмпіён Беларусі ў тайскім боксе і кікбоксінгу Іван Ганін.
Артыстаў затрымліваюць на дваровых канцэртах, у таксоўках і нават на працоўных месцах у Беларускай дзяржаўнай філярмоніі.
У Менску затрымалі фотажурналістаў Святаслава Зоркага І Віктара Талочку, паведамляе БАЖ.
Прэзыдэнт Азэрбайджану Ільхам Аліеў у тэлевізійным звароце заявіў, што азэрбайджанская армія «вызваліла горад Шушу ад акупацыі».
Колькасьць новых інфікаваных за дзень апошнім часам складае каля 1 тысячы.
Сотні дэманстрантаў затрыманыя ў Менску пры спробе правесьці «Марш народаўладзьдзя».
Памежнікі тлумачаць гэта эпідэмічнай сытуацыяй. Раней Лукашэнка загадаў не пускаць у краіну тых, хто выехаў зь яе на вучобу ці працу за мяжу.
Кіраўнік Беларускага экзархату РПЦ мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Веньямін выступіў з ацэнкай бягучай сытуацыі.
А 12-й гадзіне ў цэнтры Менску чакаецца «Марш народаўладзьдзя». З 11:10 у мэтах «бясьпекі пасажыраў» мэтрапалітэн закрыў усе станцыі 3-й лініі.
Міліцыя паведаміла журналісту, што аўтамабіль будзе на экспэртызе да трох месяцаў.
У нядзелю 8 лістапада ў Менску, як ужо звычайна, апэратары мабільнай сувязі «абмежавалі» доступ да мабільнага інтэрнэту.
Джо Байдэн, які набраў дастаткова галасоў, каб стаць новым прэзыдэнтам ЗША, выступіў з зваротам да амэрыканцаў. Ён заявіў, што стане лідэрам, які абʼяднае амэрыканцаў і сказаў, што зробіць на прэзыдэнцкай пасадзе.
Аўстрыйскі прафэсар міжнароднага права Вольфганг Бэнэдэк, які падрыхтаваў 58-старонкавы даклад пра выбары ў Беларусі і падзеі пасьля іх, у інтэрвію «Нямецкай хвалі» расказаў пра падрабязнасьці сваёй працы.
Кацярыну Карпіцкую з «Нашай нівы» і Рамана Папкова з «МБХ-мэдыя» адправілі ў турму на Акрэсьцінада суду. Іх затрымалі падчас асьвятленьня маршу мэдыкаў 7 лістапада.
На пытаньні Радыё Свабода адказала дырэктарка базаванага ў Браціславе міжнароднага аналітычнага цэнтру GLOBSEC Policy Institute Алена Кудзько.
«Настоящее время» расказвае, хто такі Джо Байдэн, як будавалася ягоная палітычная кар’ера
Пасьля канцэрту ў двары на Каменнай Горцы арыштавалі гурт «Рэха» разам зь ягоным лідэрам Андрусём Такіндангам. Музыкаў забралі проста з таксі.
Якімі будуць адносіны Беларусі і ЗША, калі прэзыдэнтам быў абраны Джо Байдэн? Ці прыедзе тады ў Беларусь у хуткім часе амбасадар ЗША? Ці ўвядзе Вашынгтон новыя санкцыі адносна Беларусі? Якімі будуць шанцы на ўгоду ЗША і Расеі адносна Беларусі?
«Увесь сьвет сачыў за выбарамі ў ЗША — краіне дзейнай дэмакратыі. Гэта была сапраўдная гонка ідэяў, праграмаў і камандаў — адрозна ад Беларусі, дзе галасы на выбарах проста скралі, у ЗША ўлічваецца голас кожнага выбарніка», — напісала Ціханоўская ў сваім тэлеграм-канале.
У выпадку перамогі на выбарах Байдэн, паводле яго, мае намер разам з эўрапейскімі партнэрамі і саюзьнікамі распрацаваць плян эканамічнай падтрымкі «сапраўды сувэрэннай, дэмакратычнай Беларусі».
Пасьля выступу ў Малінаўцы затрыманы Павал Аракельян, музыка, удзельнік гурту «Крамбамбуля».
AP, CNN, ABC і іншыя СМІ паведамілі пра перамогу Джо Байдэна на прэзыдэнцкіх выбарах у ЗША.
Як найменей 57 чалавек затрымалі на акцыі пратэсту мэдыкаў каля 1-й бальніцы ў цэнтры Менску. Тры чвэрці зь іх жанчыны, вынікае са зьвестак на праваабарончым рэсурсе spring96.org. Дадзеныя прыводзяцца на 17.50.
Сьвятлана Ціханоўская правяла онлайн размову з актывістамі прадпрыемства «Гродна Азот»
Адміністрацыя Менскага дзяржаўнага мэдычнага ўнівэрсытэту апублікавала інфармацыю пра наступствы акцый пратэсту студэнтаў ВНУ.
Другі запар тэрмін у 15 сутак адбывае ў ізалятары на Акрэсьціна палкоўнік міліцыі ў адстаўцы, былы начальнік Менскай абласной управы ДАІ Сяргей Маслоўскі.
Аляксандар Лукашэнка загадаў не пускаць у Беларусь лекараў, якія зьехалі ў Польшчу. Як на гэта адрэагавалі мэдыкі, якія зьехалі за мяжу? Пра гэта вядучаму «Настоящего Времени» Цімуру Алеўскаму расказаў Аляксей Носаў, урач-траўматоляг, які працуе ў Валенсіі.
У Менску на 20-м зьезьдзе Партыі БНФ выбіраюць новае кіраўніцтва.
Ціханоўская жорстка скрытыкавала паездку Аляксандра Лукашэнкі на АЭС у Астравец 7 лістапада
Якое палітычнае значэньне мае даклад АБСЭ па выбарах у Беларусі, падрыхтаваны ў межах Маскоўскага мэханізму? Чаму Эўразьвяз пашырыў санкцыйны сьпіс адносна Беларусі і ўключыў у яго Лукашэнку? Ці можа ЭЗ увесьці эканамічныя санкцыі адносна Беларусі?
З чатырох дзясяткаў затрыманых на маршы мэдыкаў зь Першамайскага РУУС Менску першай выпусьцілі Юлію Ярмак.
Колькасьць інфікаваных каранавірусам у сьвеце перавысіла 49 мільёнаў. Эпіцэнтрам распаўсюджваньня інфэкцыі апошнія некалькі тыдняў стала Эўропа, дзе зарэгістравана больш за 300 тысяч сьмерцяў, гэта траціна ад усіх ахвяраў COVID-19 у сьвеце, паведамляе ВВС.
Эколягі і палітыкі заяўляюць пра недапушчальнасьць пуску БелАЭС у сытуацыі палітычнага крызісу, націску на апанэнтаў і экспэртную супольнасьць.
Дыпмісія ЗША ў Беларусі працуе без пасла з сакавіка 2008 году.
Ведаеце, я ўсё жыцьцё пад санкцыямі. Чвэрць стагодзьдзя пад санкцыямі — жывы-здаровы.
Злучаныя Штаты Амэрыкі ня лічаць нікога з удзельнікаў прэзыдэнцкіх выбараў законным лідэрам Беларусі
Знаходзячыся ў Астраўцы, паблізу межаў зь Літвою і Польшчаю, Лукашэнка зьвярнуўся да кіраўніцтва гэтых краін.
У Менску 7 лістапада праходзіць чарговы зьезд Партыі БНФ, які ўхваліў рэзалюцыю аб сытуацыі ў краіне.
Аляксандар Лукашэнка сказаў, што беларуска-амэрыканскія адносіны ня зьменяцца пры любым выніку выбараў у ЗША.
Каля першага клінічнага шпіталя Менску мэдыкі сабраліся на чарговую акцыю пратэсту. Сілавікі пачалі затрыманьні.
Да 7 лістапада, дня, які зьяўляецца ў Беларусі афіцыйным сьвятам з нагоды гадавіны бальшавіцкага перавароту ў Петраградзе, Лукашэнка прымеркаваў адкрыцьцё Беларускай АЭС у Астраўцы.
Завяршаюцца тэрміны праверкі па заявах ад пацярпелых у першыя дні пасьля выбараў. Пакуль няма ніводнага выпадку, каб справу завялі.
Загрузіць яшчэ