Мы сабралі для вас падзеі, пра якія важна ведаць 17 лістапада.
«Беларусь ад сёньняшняга дня люстэркава дапаўняе свой санкцыйны сьпіс у адказ па кожнай з краін ЭЗ і па Канадзе», — гаворыцца ў заяве МЗС Беларусі ад 17 лістапада.
Прадстаўніцтва ЭЗ у Беларусі ад імя дзяржаў-чальцоў, прадстаўленых у Мінску, разам з амбасадамі Вялікай Брытаніі, Швайцарыі і ЗША выступілі з сумеснай заявай у сувязі з пагаршэньнем сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.
Жыхары Новай Баравой выказваюць погляд, што водазабесьпячэньне ў раёне пашкоджана наўмысна — гэта помста за актыўную грамадзянскую пазыцыю. Але яны вельмі ўражаныя салідарнасьцю і дапамогай незнаёмых людзей, якія ўсе тры дні безь перапынку падвозяць ваду.
Былы пасол Беларусі ў Славаччыне Ігар Ляшчэня пракамэнтаваў скасаваньне Лукашэнкам пэнсіяў для тых, каго ён пазбавіў дыпляматычнага рангу.
Папулярны ў Беларусі расейскі блогер, палітык і грамадзкі дзяяч Максім Кац — пра тое, чаго дасягнулі беларусы за 100 дзён мірнага пратэсту ва ўмовах жорсткіх рэпрэсій, пра свайго сябра Віталя Шклярава і будучыню Лукашэнкі.
Актор менскага тэатру імя Горкага Аляксандар Ждановіч, вядомы мільёнам беларусаў як Маляваныч з тэлеперадачы «Калыханка», выйшаў на волю пасьля 9 сутак арышту, якія ён адбыў у ІЧУ ў Жодзіне.
Сэнатар Андрэй Клішас і дэпутаты Дзярждумы ад «Адзінай Расеі» Павел Крашэньнікаў і Вольга Савасьцянава ўнесьлі на разгляд парлямэнту законапраект, які дазваляе прэзыдэнту Расеі Ўладзіміру Пуціну яшчэ двойчы балятавацца на пасаду кіраўніка дзяржавы.
«Калі хтосьці бачыць, што мы не павінны праводзіць гэтую шматвэктарную палітыку, а прытрымлівацца толькі аднаго вэктару, ну, тады трэба прапанаваць нармальныя ўмовы, каб мы не глядзелі ў розныя бакі. Але і гэтага ня хочуць».
Жыхарцы Вілейскага раёну мясцовы суд прысудзіў 10 сутак арышту. Сёньня Менскі абласны суд скасаваў гэтую пастанову, бо ў жанчыны ёсьць непаўналетняе дзіця.
Урад Салямонавых астравоў — дзяржавы ў Ціхім акіяне паблізу Аўстраліі — падтрымаў рашэньне аб забароне дзейнасьці сацыяльнай сеткі Facebook у краіне.
Лукашэнку не спадабалася, што ў сеціве разгром «плошчы Пераменаў» назвалі сатанінскім таптаньнем. Так быў выказаўся Сяргей Лепін, прадстаўнік праваслаўнай царквы.
Вядомы сваёй актыўнай грамадзянскай і пастырскай пазыцыяй пробашч рымска-каталіцкай парафіі сьвятога Язафата Кунцэвіча ў Расонах Віцебскай вобласьці ў сваім Ютуб-канале зьвярнуўся да папы Францішка.
Сярод 1200 чалавек, затрыманых на нядзельным маршы ў Менску, быў вядомы выдавец Барыс Пастарнак. Ён працаваў з нобэлеўскімі ляўрэатамі Аляксандрам Салжаніцыным і Сьвятланай Алексіевіч. Пастарнака ў аўтазаку даставілі ў аддзел міліцыі, але пазьней адпусьцілі.
У ЭЗ пракамэнтавалі рашэньне Менску панізіць узровень удзелу ва «Ўсходнім партнэрстве». У супольнасьці заявілі, што раней панізілі ўзровень ўсіх відаў дыялёгу зь Менскам, інфармуе ТАСС.
Беларусь прыпыняе дыялёг з Эўразьвязам аб правах чалавека. Пра гэта заявіў у аўторак міністар замежных спраў Уладзімер Макей па выніках нарады ў Аляксандра Лукашэнкі ў пытаньнях замежнай палітыкі, паведамляе ТАСС са спасылкай на газэту «СБ. Беларусь сегодня».
17 лістапада ў Чэхіі і Славаччыне адзначаюць гадавіну «аксамітнай рэвалюцыі» 1989 году, якая пакончыла з камуністычным рэжымам у тагачаснай Чэхаславацкай сацыялістычнай рэспубліцы.
Судзьдзя Вольга Няборская пакарала журналістак «Белсату» Кацярыну Андрэеву і Дар'ю Чульцову на 7 дзён арышту нібыта за ўдзел у акцыі пратэсту ля «плошчы Перамен» 15 лістапада. Пра гэта паведамляе тэлеканал «Белсат».
Былы прэм’ер-міністар Беларусі Андрэй Кабякоў прызначаны генэральным дырэктарам холдынгавай кампаніі ТАА «Група Сібуглемет» і старшынёй рады дырэктараў кіруючай кампаніі «Холдынг Сібуглемет», інфармуе РБК.
У Новую Баравую вярнулі ацяпленьне, але без вады застаецца каля 10 тысяч чалавек, ацяпленьне таксама адключаюць — нібыта з прычыны аварыі.
Газэта «Народная воля» паведаміла, што пасьля таго, як мінулы нумар газэты быў канфіскаваны проста ў рэдакцыі, а маскоўская друкарня разарвала дамову, у рэдакцыі вырашылі прыпыніць выхад папяровага выданьня.
Удава першага загінулага на пратэстах у Беларусі Аляксандра Тарайкоўскага — аб праверцы Сьледчага камітэту.
Відэазапіс з камэр назіраньня, зроблены вечарам 9 жніўня ў раёне стэлы «Менск – горад герой», у рэдакцыю Свабоды даслаў чытач.
Са старшай навуковай супрацоўніцай Інстытуту гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Кацярынай Крывічанінай не працягнулі кантракту.
Беларусь абвясьціла, што паніжае ўзровень свайго ўдзелу ў праграме ЭЗ «Усходняе партнэрства» да экспэртнага. Пра гэта паведаміла агенцтва «РИА Новости» ў сваім тэлеграм-канале.
«Мне вельмі балюча бачыць тое, што там робіцца. Трывожна на сэрцы, у тым ліку за бацькоў».
Жорсткасьць праваахоўнікаў на мітынгах у Беларусі, не справакаваная дзеяньнямі пратэстоўцаў, недапушчальная, але факты правакацый нельга выключаць. Пра гэта, паводле ТАСС, заявіў журналістам у аўторак прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітры Пяскоў.
Магілёўцу Ўладзімеру Шустава, якога абвінавацілі ў фізычным гвалце над міліцыянтам 10 жніўня, далі 3 гады калёніі зьняволеньня ў калёніі агульнага рэжыму.
Пэтыцыя накіраваная выканаўцу абавязкаў міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Дзьмітрыю Піневічу. Меней чым за дзень яе падпісалі звыш 500 чалавек.
Сьледчы камітэт Беларусі завёў крымінальную справу пасьля нядзельнай акцыі пратэсту.
Сьвятлана Ціханоўская зьвярнулася з падзякай да тых, хто дапамагае жыхарам Новай Баравой з вадой і абагрэвам:
У Новай Баравой жыве ня менш за 10 тысяч чалавек.
Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў і ў пэрыяд масавых пратэстаў у краіне Лукашэнка пазбавіў дыпляматычнага рангу шэраг чыноўнікаў і дыпляматаў, якія выказалі нязгоду з палітыкай уладаў
Кіраўнік Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ заявіў, што ўлады Беларусі павінны расьсьледаваць злоўжываньні і прымаць меры для прыцягненьня да адказнасьці парушальнікаў правоў чалавека.
Беларускі Хэльсынскі камітэт рыхтуе зварот спэцдакладчыку ААН аб праве на ваду.
Стваральнік тэлеграм-каналу Nexta Сцяпан Пуціла і былы галоўны рэдактар яго Раман Пратасевіч адказалі на запыт уладаў Беларусі аб іх выдачы з Польшчы. Напярэдадні Менск заклікаў Варшаву выдаць Беларусі заснавальнікаў Nexta «з улікам асаблівай небясьпекі іх злачыннай дзейнасьці».
Актор Мікалай Стонька абвясьціў аб сваім сыходзе з Рэспубліканскага тэатру беларускай драматургіі, пратэстуючы супраць цэнзуры.
У панядзелак Сэнат Кангрэсу ЗША ўхваліў «антыдопінгавы закон Родчанкава», які прадугледжвае сур’ёзныя санкцыі за спробы паўплываць на зыход міжнародных спаборніцтваў, выкарыстоўваючы допінгі.
Прадстаўнікі Зьвязу эвангельскіх хрысьціян-баптыстаў, Аб’яднанай царквы хрысьціян веры эвангельскай, Аб'яднаньне хрысьціян поўнага Эвангельля зьвярнуліся да вернікаў з заклікам «узмацніць малітву за нашу краіну».
Дзьмітрый Арэшкін у інтэрвію «Свабодзе» расказвае, як падтрымка Крамлём Лукашэнкі паўплывае на антырасейскія настроі беларусаў, чаму Пуцін не скарыстаецца пратэстамі, каб прывесьці да ўлады свайго стаўленіка, і пры якіх умовах Расея перастане падтрымліваць дыктатуру ў Беларусі.
Мясцовыя жыхары лічаць, што праблема з падачай вады і рашэньне гэтай праблемы, якое зацягнулася, могуць быць зьвязаныя зь іх актыўнай грамадзянскай пазыцыяй, а таксама зь бел-чырвона-белай сымболікай, якую яны вывешваюць у дварах.
Прэм’ер-міністар Армэніі Нікол Пашыньян прызнаў сваю адказнасьць за нядаўняе разьвіцьцё падзей у Нагорным Карабаху. Ён зрабіў гэтую заяву 16 лістапада на онлайнавай прэсавай канфэрэнцыі.
А 12-й гадзіне ў панядзелак мэмарыял на цэнтральнай плошчы Новай Баравой яшчэ быў. Бліжэй да абеду прыйшлі працаўнікі камунальнай службы і прыбралі кветкі і зьнічкі.
На пытаньні Віталя Цыганкова адказваюць палітычны аглядальнік Аляксандар Класкоўскі і заснавальнік выданьня «Сильные новости» Пётар Кузьняцоў.
Журналісты Аляксандра Квіткевіч (Tut.by і «Новы Час») і Максім Лаўрэцкі (БелаПАН) затрыманыя і знаходзяцца ў Ленінскім РУУС Менску, паведамляе БАЖ.
«Гістарычныя нацыянальныя колеры зьяўляюцца культурным здабыткам нашага народу, таму не могуць мець для каго-небудзь абразьлівы і цынічны зьмест», – лічыць навуковец.
На супрацоўніка «Беларуськалію» Руслана Акостку завялі крымінальную справу за гвалт над міліцыянтам, піша тэлеграм-канал страйкаму «Беларуськалію». 15 кастрычніка шахтар прайшоў праз увесь горад зь бел-чырвона-белым сьцягам.
Абодва яны беларускія грамадзяне, жывуць у Польшчы.
Людзей, падобных да Баскава і Шакуты, бачылі пры зьбіваньні і затрыманьні 31-гадовага жыхара «двара Перамен» Рамана Бандарэнкі
Ужо другі дзень у некаторых кварталах Новай Баравой, а таксама ў школе і дзіцячым садку няма вады. Пітную ваду людзі набіраюць з двух вадавозаў на вуліцы. Менскі гарвыканкам заявіў, што разглядае варыянт «наўмыснага пашкоджаньня сыстэмы водазапесьпячэньня».
Загрузіць яшчэ