Канцэрт адбываўся за універсамам «Рыга» і затрымлівалі менавіта людзей з музычнымі інструмэнтамі.
Генэральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі пракамэнтаваў у сваім Фэйсбуку апошнія заявы наконт адносін беларускай улады з Каталіцкай царквой.
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International запатрабавала ад уладаў Беларусі спыніць крымінальны перасьлед сотняў дэманстрантаў, якіх затрымалі 1 лістапада на маршы супраць тэрору.
У выніку тэракту ў Вене 2 лістапада загінулі чатыры чалавекі — два мужчыны і дзьве жанчыны, яшчэ 22 параненыя.
Тое, што непаўналетні Мікалай Лукашэнка ў апублікаваным 23 жніўня прэсавай службай ягонага бацькі відэарэпартажы хадзіў з аўтаматам, не зьяўляецца парушэньнем Крымінальна-працэсуальнага кодэксу, бо «адсутнічаюць дастатковыя дадзеныя аб прыкметах злачынства».
Героі Лявона Вольскага дзеляцца ўражаньнямі пра жыцьцё, у якім «ціхары» зрабіліся часткай краявіду, а «хапуны» — штодзённай справай.
На горадзенскім прадпрыемстве «Азот» стварылі спэцыяльны аддзел бясьпекі, людзей забіраюць на гутаркі, на зьменах не хапае работнікаў, людзі працуюць у стрэсе.
Настаўніца, пісьменьніца, літаратуразнаўца Ганна Севярынец, аўтарка вершу «Страляй у мяне, але думай пра Колю» — пра тое, што вершы цяпер не ўзьдзейнічаюць, пра «ўзяцьце курапацкай вышыні» ў нядзелю, законы рою ці мурашніку на цяперашніх маршах.
Уладзімер Астапенка вызвалены ад пасады надзвычайнага і паўнамоцнага пасла Беларусі ў Аргентыне ў сувязі з учынкам, які несумяшчальны са знаходжаньнем на дыпляматычнай службе, інфармуе БЕЛТА.
Стаматолягі заклікаюць сусьветную мэдычную супольнасьць абмежаваць кантакты з рэктарам Сяргеем Рубніковічам, а таксама байкатаваць ягоныя прыватныя мэдцэнтры
Якую справаздачу Беларусі абмяркоўвала Рада ААН у правах чалавека? Тое, што 51 краіна ацаніла гэтую справаздачу ўхвальна, а 41 краіна — скрытыкавала, ці азначае гэта, што Рада большасьцю ўхваліла палітыку беларускіх уладаў?
Прэзыдэнт Малдовы Ігар Дадон прайграў першы тур выбараў былой прэм'ер-міністарцы краіны Маі Санду. Дзе ў былых постсавецкіх краінах вынікі выбараў перадвызначаныя, а дзе ўжо сталі непрадказальнымі?
«Адмова ад дыялёгу, агрэсіўныя заявы, масавыя арышты і выкарыстаньне зброі супраць беларусаў, якія рэалізуюць права на страйк і мірны пратэст, яшчэ раз дэманструюць адсутнасьць легітымнасьці Лукашэнкі».
У Жэнэве прайшоў інтэрактыўны дыялёг аб справаздачы Беларусі ў выкананьні правоў чалавека. «Найвышэйшы праваабарончы орган ААН не павінен рабіцца форумам фальшывага ўхваленьня прыгнятальнікаў».
2 лістапада суд Заводзкага раёну Менску арыштаваў праваабаронцу і незалежную журналістку Марыну Кастылянчанку на 15 дзён. Яе абвінавацілі ў незаконным пікетаваньні на вуліцы Багдановіча 30 кастрычніка і супраціве міліцыі.
Чыноўнікі, якія ціснуць на рабочых заводаў, студэнтаў у ВНУ, рызыкуюць трапіць у пашыраны санкцыйны сьпіс
Футбалістаў пакаралі за подпісы пад зваротам спартоўцаў з патрабаваньнямі новых выбараў прэзыдэнта і вызваленьня палітвязьняў.
Паслу Паўночнай Карэі Лукашэнка заявіў, што ўзровень дачыненьняў паміж КНДР і Беларусьсю «неапраўдана нізкі». «Нам трэба актыўней працаваць у гэтым кірунку», — дадаў ён.
Драматычныя лета і восень 2020 году ня толькі трагічны час для беларусаў, але і шчасьлівы. Нацыянальная эвалюцыя не спыняецца ні на дзень. Мы сьведкі велізарнага гістарычнага скачка беларускага народу. Тыдзень ідзе за год, месяц — за дзесяцігодзьдзе.
Былы старшыня КДБ Валеры Вакульчык і былы намесьнік міністра ўнутраных спраў Аляксандар Барсукоў звольненыя ў запас — такія указы Лукашэнкі.
На пытаньні Радыё Свабода адказаў Ёрг Форбрыг, дырэктар па Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе нямецкага фонду Маршала.
Колькасьць загінулых вайскоўцаў арміі Нагорнага Карабаху з пачатку абвастрэньня канфлікту 27 верасьня набліжаецца да 1200. Пра гэта паведамілі ўлады непрызнанай рэспублікі.
Якія падыходы да ключавых пытаньняў зьнешняй палітыкі адстойваюць два кандыдаты на выбарах прэзыдэнта ЗША, якія адбудуцца 3 лістапада, — Джо Байдэн і Дональд Трамп? Адказвае «Голас Амэрыкі».
Дзьмітрый Мазура, студэнт 4-га курсу Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту інфарматыкі і радыёэлектронікі (БДУІР), выйшаў на волю з турмы ў Жодзіне.
Студэнтаў 5-га курсу Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Карыну Чакур і Аляксандра Данілкіна адлічылі за ўдзел у «масавых мерапрыемствах» у акадэміі.
У Грузіі апазыцыйны выбарчы блёк на чале з «Адзіным нацыянальным рухам» (АНР) вырашыў адмовіцца ад дэпутацкіх мандатаў.
2 лістапада на праспэкце Дзяржынскага ў Менску затрымалі ўдзельнікаў шэсьця лекараў у падтрымку адлічаных студэнтаў Беларускага дзяржаўнага мэдычнага ўнівэрсытэту.
Расейскі гісторык Андрэй Зубаў лічыць беларускую мірную рэвалюцыю ўнікальнай і перакананы, што Расея ня мае рэсурсаў паўтараць у Беларусі ўкраінскі сцэнар.
Затрыманыя сем мэдыкаў, сярод іх дзьве жанчыны.
Вынікам праверак стала закрыцьцё прыватных кавярняў, рэстаранаў і прадпрыемстваў Гомля, якія не працавалі 26 кастрычніка — у першы дзень страйку, абвешчанага Сьвятланай Ціханоўскай.
Супрацоўнік менскага палку АМАП Андрэй Бекіш лічыць, што «Наша Ніва» распаўсюдзіла непраўдзівыя зьвесткі, якія ганьбяць ягоны гонар, годнасьць і дзелавую рэпутацыю.
Такія зьвесткі падае Дзяржаўная памежная служба Ўкраіны.
Параўноўваў падзеі ў Беларусі з Майданам
Беларуская мяжа закрытая з 1 лістапада для грамадзян іншых краін з прычыны пандэміі каранавірусу. Вясной беларускія межы не закрывалі.
У Міжнародны дзень барацьбы зь беспакаранасьцю за злачынствы супраць журналістаў амбасада Вялікай Брытаніі ў Менску апублікавала відэа з шэрагам беларускіх журналістаў, якія пацярпелі за сваю працу.
2 лістапада прайшло паседжаньне суду Партызанскага раёну Менску па скарзе ягонага адваката на ўтрыманьне пад вартай.
«Адзінкавыя пропускі ставіліся студэнтам настолькі пасьпешліва, што прыпалі на тыя заняткі, дзе яны прысутнічалі»
У размове са Свабодай Анатоль Бокун расказвае пра ўмовы ўтрыманьня за кратамі і далейшыя пляны.
Удзельніца ўсіх маршаў пэнсіянэраў і старшыня ініцыятывы «Наша пакаленьне» Тацяна Зялко адказвае на пытаньні «чаго вам не хапае», «хочаце як ва Ўкраіне», расказвае пра сутыкненьні з АМАПам і рэпрэсіі супраць пратэстоўцаў.
Суд Ленінскага раёну Менску арыштаваў на 14 сутак звольненую дацэнтку МДЛУ Натальлю Дуліну. Справу вяла судзьдзя Тацяна Шоцік.
Падзеі ў Беларусі застаюцца ўнутранай справай гэтай краіны, а выхадам з крызісу зьяўляецца правядзеньне канстытуцыйнай рэформы. Пра гэта 2 лістапада заявіў журналістам намесьнік міністра замежных спраў Расеі Андрэй Рудэнка.
Падчас сустрэчы зь мітрапалітам Менскім і Заслаўскім Веніямінам, Аляксандар Лукашэнка закрануў сытуацыю з каталіцкім мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам, якога беларускія памежнікі не пускаюць у Беларусь.
Справаздача АБСЭ сьцьвярджае, што ёсьць «пераканаўчыя доказы» таго, што вынікі прэзыдэнцкіх выбараў сфальсыфікавалі і што «сілавыя структуры Беларусі сыстэматычна парушалі правы чалавека, рэагуючы на мірныя дэманстрацыі і пратэсты».
2 лістапада людзі пэнсійнага веку выйшлі ў цэнтры Менску на штопанядзелкавы пратэст. Ад Чырвонага касьцёла яны пайшлі маршам па праспэкце Незалежнасьці да плошчы Якуба Коласа. Сёньня да пэнсіянэраў далучыліся мэдыкі. Міліцыя не перашкаджае маршу.
«Паважаная адміністрацыя, памятайце, што прэзыдэнты прыходзяць і сыходзяць, а народ застаецца», — гаворыцца ў заяве.
Святлана Ціханоўская заклікала эўрапейскія краіны аказваць больш актыўную падтрымку беларускай апазыцыі і ўзмацніць ціск на Менск.
Такое рашэньне прыняла 2 лістапада судзьдзя Партызанскага раённага суду Менска Натальля Дзядкова.
У Варшаве 1 лістапада прайшло першае пасяджэньне Кансультацыйнай рады, якая мае каардынаваць масавыя жаночыя пратэсты, што ахапілі краіну пасьля абвастрэньня правілаў выконваньня абортаў.
Загрузіць яшчэ