Дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампэо заклікаў беларускія ўлады спыніць рэпрэсіі і прыслухацца да патрабаваньняў народу правесьці новыя выбары, паведаміў «Голас Амэрыкі».
«Нас па-ранейшаму натхняюць стойкасьць і годнасьць беларускага народу. Злучаныя Штаты па-ранейшаму заклікаюць беларускія ўлады спыніць рэпрэсіі і прыслухацца да патрабаваньняў беларускага народу правесьці свабодныя і справядлівыя выбары пад незалежным назіраньнем», — заявіў дзяржсакратар.
Пампэо лічыць, што рэкамэндацыі, выкладзеныя ў апублікаваным дакладзе АБСЭ, могуць стаць плянам, якім улады Беларусі павінны скарыстацца для выхаду з крызісу.
У АБСЭ прапануюць:
- заснаваць сумесную назіральную місію з удзелам Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека;
- пакласьці канец гвалту над уласным народам;
- прыцягнуць да адказнасьці ўсіх вінаватых за ўчыненыя парушэньні;
- вызваліць усіх несправядліва затрыманых:
- пачаць канструктыўны дыялёг з прадстаўнікамі палітычнай апазыцыі і грамадзкай супольнасьці.