У Беларусі яшчэ 19 чалавек прызнаныя палітвязьнямі. Гэта новыя фігуранты спраў аб масавых беспарадках, паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».
Беларуская праваабарончая супольнасьць прызнала палітычнымі зьняволенымі затрыманых па артыкуле 293 КК («масавыя беспарадкі»). Іх імёны:
- Дзьмітры Дубкоў,
- Цімур Рызапур,
- Віктар Сядоў,
- Валер Каленчыц,
- Павал Няпеўны,
- Дзьмітры Канапелька,
- Раман Канановіч,
- Яўген Прапольскі,
- Раман Гвазьдзёлка,
- Юры Кузьміч,
- Іван Багдзевіч,
- Марыя Несьцерава.
Палітвязьнямі таксама прызналі і затрыманых па арт. 342 КК («Групавыя дзеяньні, якія груба парушаюць грамадзкі парадак»). Гэта наступныя асобы:
- Ігар Пражэньнікаў,
- Дзяніс Гуцін,
- Максім Бабіч (непаўналетні),
- Кірыл Паўлавец,
- Вольга Класкоўская,
- Дзяніс Дземух,
- Яўген Дзьмітрыеў.
Праваабаронцы патрабуюць вызваліць іх з-пад варты і спыніць іх крымінальны перасьлед. Усяго зь лета 2020 году ў Беларусі колькасьць палітвязьняў вырасла зь некалькіх чалавек да 121.