Амбасада Злучаных Штатаў у Беларусі апублікавала заяву ў сувязі са сьмерцю 12 лістапада Рамана Бандарэнкі, які быў выкрадзены невядомымі людзьмі, завезены ў міліцыю і перавезены адтуль у шпіталь у стане комы.
Ізраільскі грамадзянін Аляксандар Фруман, які ў жніўні быў затрыманы ў Менску на 78 гадзін і перажыў зьдзекі сілавікоў, 13 лістапада падаў заяву ў ізраільскую паліцыю, паведамляе суполка «Беларусы ў Ізраілі».
Святлана Ціханоўская нанесла працоўны візыт у Латвію, дзе яна сустрэлася з кіраўніцтвам краіны і выступіла на канфэрэнцыі са зваротам аб сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.
Дарадца Сьвятланы Ціханоўскай у міжнародных пытаньнях Франак Вячорка тлумачыць, што такое «Маскоўскі мэханізм», дзякуючы якому можна засудзіць адказных за гвалт супраць мірных пратэстоўцаў.
З пачатку баявых дзеяньняў у верасьні сёлета ў Нагорным Карабаху тэрыторыю непрызнанай рэспублікі і навакольных раёнаў Азэрбайджану пакінула каля 90 тысяч чалавек — гэта афіцыйная статыстыка ўладаў Армэніі. Насельніцтва Карабаха, паводле ацэнак, складала каля 150 тысяч чалавек.
Сьвятлана Ціханоўская зрабіла заяву аб абвяшчэньні народнага трыбуналу. Згодна з плянам, беларусы канфідэнцыйна могуць даслаць у цэнтралізаваную сыстэму сьведчаньні злачынстваў, а потым онлайн галасаваньнем запатрабаваць справядлівага суду.
Сваю вэрсію сьмерці Рамана Бандарэнкі агучыў сёньня Аляксандар Лукашэнка ў інтэрвію прадстаўнікам СМІ.
Работнікі «Беларуськалію» паехалі ў аўтобусную экскурсію на радзіму Тадэвуша Касьцюшкі ў Косава.
У рэдакцыю Свабоды прыслалі новыя відэазапісы з двара на «плошчы Перамен» у Менску.
Аляксандар Лукашэнка паведаміў, што даручыў распрацаваць мэханізм, які дапамог бы вырашыць праблему адлічаных за ўдзел у няўзгодненых акцыях пратэсту студэнтаў беларускіх ВНУ.
Канчатковая мэта праекту — сумленныя суды над усімі, хто быў датычны, пішуць яго арганізатары.
Міністэрства замежных спраў Украіны выказала спачуваньні сваякам і блізкім памерлага ў выніку зьбіцьця Рамана Бандарэнкі.
Інфармацыі, што заведзеная крымінальная справа, няма.
Ва Ўправе Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека (УВКПЧ ААН) паведамілі, што атрымалі інфармацыю аб затрыманьні больш як 25 тысяч чалавек у Беларусі за час акцый пратэсту, сказана ў заяве прэс-сакратара УВКПЧ ААН Рупэрта Колвіла.
Міколу Дзядка, блогера, анархіста і палітычнага аналітыка, якога затрымалі 12 лістапада, прызналі падазраваным па крымінальнай справе аб арганізацыі масавых беспарадкаў.
Спартовец, пасьпяховы бізнэсовец, мастак, сябра, сын, брат. Пра тое, якім чалавекам быў Раман Бандарэнка, што любіў, чым цікавіўся, пра што марыў, расказала Свабодзе стрыечная сястра Вольга Кучарэнка.
А 12-й машыны на вуліцах гудзелі, стаялі жывыя ланцугі з плякатамі і кветкамі ў памяць пра забітага Рамана Бандарэнку.
Музыкі адрэгавалі на трагічную сьмерць Рамана Бандарэнкі, якога пабілі і завезьлі ў РУУС Цэнтральнага раёну Менску.
Эстонія прапанавала ўвесьці новыя санкцыі супраць афіцыйных асобаў Беларусі ў сувязі з гібельлю Рамана Бандарэнкі, паведаміла ў пятніцу прэс-служба МЗС краіны.
Другакурсьнік Павел выйшаў у ЦУМ купіць ватман і пазбавіўся студэнцкага білету.
«Прадугледжваецца магчымасьць страты беларускага грамадзянства з прычыны ўдзелу ў тэрарыстычнай і іншай экстрэмісцкай дзейнасьці альбо прычыненьня цяжкай шкоды інтарэсам Беларусі»,— паведаміла Васілевіч.
Алена даведалася пра гэта ад адваката. Расьсьледаваньне прыпынілі на максымальны тэрмін — 3 месяцы.
У шпіталі 12 лістапада моцна пабіты Раман Бандарэнка, не прыходзячы ў прытомнасьць, памёр. Сёньня а 12-й заклікалі ўшанаваць памяць ахвяры.
Праваабаронца просіць завесьці справу на начальніка ГУБАЗіК МУС Карпянкова М.М., намесьніка міністра МУС Казакевіча Г.А., начальніка ААЦ Паўлючэнку А.Ю.
Як паведаміла намесьніца рэдактара разэты «Народная Воля», Марына Коктыш, у рэдакцыю прыйшлі невядомыя без дакумэнтаў.
У судзе Слуцкага раёну вынесьлі прысуд Раману Караневічу за супраціў і нанясеньне цялесных пашкоджаньняў міліцыянту. Маці Рамана, калі пачула вырак, страціла прытомнасьць.
У рэдакцыю Свабоды прыслалі відэа з камэр назіраньня ў двары на «плошчы Перамен» у Менску.
СК выклаў сваю вэрсію падзей. Яна ў цэлым супадае з учорашняй вэрсіяй міліцыі: міліцыянты пасьля бойкі знайшлі мужчыну з траўмамі, даставілі ў пастарунак і выклікала «хуткую». З новага — заява, што мужчына быў пʼяны. Суполка мэдыкаў у «Тэлеграме» гэта зьняпраўджвае.
Позна ўвечары 12 лістапада армянскія ўлады вызвалілі трох лідэраў апазыцыі, якія раней бралі ўдзел у пратэстах, дамагаючыся адстаўкі прэм’ер-міністра Нікола Пашыньяна.
Дзьмітры Каўко — анэстэзіёляг, які працуе ў клініцы «Новы зрок» і РНПЦ дзіцячай хірургіі. Раніцай 12 лістапада людзі ў масках прыйшлі па яго проста ў афтальмалягічную клініку. Калегам не патлумачылі, чаму забіраюць доктара.
Яны выказалі спачуваньні сябрам і сямʼі і заклікалі прыцягнуць вінаватых да адказнасьці.
У двары на вуліцы Курчатава ў Горадні 11 лістапада ўвечары затрымалі 17 чалавек, паведамляе S13. Пасьля прафіляктычнай гутаркі ў Ленінскім РАУС усіх адпусьцілі, паведамляе Tut.by.
Кіраўніца РСЭ/РС Дэйзі Сындэляр выступіла з заявай з нагоды затрыманьня журналіста Алега Грузьдзіловіча і суду над ім.
Памёр Раман Бандарэнка, якога невядомыя скралі на «плошчы пераменаў». Потым у цяжкім стане яго прывезьлі ў шпіталь. Да муралу з усяго Менску людзі прынесьлі кветкі і запалілі сьвечкі.
Найважнейшае за 12 лістапада.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» патрабуе завесьці крымінальную справу, правесьці расьсьледаваньне і пакараць вінаватых у сьмерці Рамана Бандарэнкі, паведамляецца на сайце цэнтру.
На Магілёўшчыне ў райцэнтры Горкі пасьля 15 дзён адміністрацыйнага арышту выпусьцілі з ізалятара супрацоўніка мясцовых ачышчальных збудаваньняў Сяргея Крушава.
Эстонія ў Радзе бясьпекі ААН заклікала ўлады Беларусі спыніць гвалт і правесьці новыя прэзыдэнцкія выбары. Абмеркаваньне гэтага пытаньня адбылося ў радзе ААН 11 лістапада з ініцыятывы Эстоніі, Бэльгіі, Нямеччыны, Францыі і Вялікай Брытаніі.
Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо выступіў з адмысловай заявай, у якой асудзіў затрыманьні, арышты і катаваньні палітзьняволеных і заклікаў улады спыніць эскаляцыю гвалту.
Кіраўнік Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва Павал Латушка ў інтэрвію Свабодзе тлумачыць, чаму апанэнты ўлады не пагаджаюцца на «круглы стол» Юрыя Васкрасенскага, расказвае пра два сцэнары трансфэру ўлады ў Беларусі і працу сваёй каманды, да якой далучаюцца і чыноўнікі.
Сьвятлана Ціханоўская выказала спачуваньне родным Рамана Бандарэнкі, які памёр сёньня ў шпіталі, не прыходзячы ў прытомнасьць.
11 лістапада на «плошчы Пераменаў» у Менску невядомыя ў масках выкралі Рамана Бандарэнку. Потым у цяжкім стане яго прывезьлі ў шпіталь. Стала вядома, што ўвечары 12 лістапада ён у шпіталі памёр.
У офіс ініцыятывы «Задзіночаньне беларускіх студэнтаў» спрабуюць трапіць невядомыя, паведамляе ўвечары 12 лістапада праваабарончы цэнтар «Вясна».
Прадпрымальнік і палітоляг Юры Васкрасенскі заявіў аб рэгістрацыі новай арганізацыі «Круглы стол дэмакратычных сіл». Яго першым выпусьцілі на волю зь СІЗА пасьля двух месяцаў зьняволеньня і сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.
Сябра асноўнага складу Каардынацыйнай рады па ўрэгуляваньні палітычнага крызісу Віталь Крыўко 12 лістапада вызвалены з-за кратаў пад варту, паведамляе Каардынацыйная рада ў сваім тэлеграм-канале. Падрабязнасьці вызваленьня пакуль не прыводзяцца.
У Армэніі апазыцыйныя групы працягваюць пратэсты з патрабаваньнем адстаўкі прэм'ера Нікола Пашыньяна, якога абвінавачваюць у «здачы земляў» і капітуляцыі пасьля падпісаньня зь лідэрамі Расеі і Азэрбайджану заявы аб спыненьні баявых дзеяньняў у Нагорным Карабаху.
Пра тое, як можа разьвівацца сытуацыя ў Армэніі, тэлеканал «Настоящее время» пагаварыў з экспэртамі з розных краінаў.
Галоўнае ўпраўленьне Генштабу Ўзброеных сілаў Расеі (вядомае як ГРУ) каардынавала дзейнасьць мэдыяпраекту Bonanza Media, які распаўсюджваў фэйкі пра крушэньне на ўсходзе Ўкраіны малайзійскага «Боінга», што выконваў рэйс MH17.
На відэа, якое распаўсюдзіла МУС, Мікола Дзядок выглядае моцна зьбітым, на твары ў яго пашкоджаньні.
Заслужаная артыстка Беларусі Анжаліка Агурбаш 11 лістапада выказалася пра сытуацыю ў Беларусі на цырымоніі ўзнагароджаньня зорак First Ladies Awards Russia’20, на якой сама атрымала прыз у намінацыі «Голас міру».
Загрузіць яшчэ