Іна Зайцава — мянчанка, якая ўдзельнічала ў акцыях пратэсту ў вясельнай сукенцы з чырвонай паласой — была затрыманая ў Горадне. Пра гэта стала вядома яе мужу, інфармацыю пацьвердзілі ў міліцыі, паведамляе tut.by.
У Грузіі 31 кастрычніка прайшлі выбары ў парлямэнт. Паводле першых вынікаў экзыт-полаў, наперадзе кіроўная партыя «Грузінская мара», але пакуль невядома, ці атрымае яна большасьць у парлямэнце.
На беларуска-ўкраінскай мяжы затрымалі «групу радыкальна настроеных асоб з анархісцкага руху», паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі ў сваім тэлеграм-канале.
Падпалкоўнік запасу Віталь Чырвінскі быў галоўным гісторыкам Міністэрства абароны. Апошнія гады выкладаў у Вайсковай акадэміі. На гэтым тыдні ён страціў працу.
Каля 300 чалавек прыехалі ў Горадню ў праўладным аўтапрабегу.
На акцыю ў Алма-Аце прыйшло зь пяцьсот чалавек. Яны патрабавалі вызваленьня палітвязьняў і ўвядзеньня правілаў, якія дазволяць вылучацца на выбарах беспартыйным кандыдатам.
Прэм’ер-міністар Армэніі Нікол Пашыньян раніцай 31 кастрычніка накіраваў ліст Уладзіміру Пуціну і папрасіў яго аб падтрымцы ў сувязі з ваенным канфліктам у Нагорным Карабаху.
Удзень 31 кастрычніка ў Горадні каля аўтавакзалу сабраліся каля 150 чалавек. Людзей затрымалі.
Межы зачыняюцца дзеля прадухіленьня распаўсюду інфэкцыі, выкліканай COVID-19.
Людзей затрымліваюць на праспэкце Касманаўтаў.
Паводле Сьвятланы Ціханоўскай, гэты тыдзень паказаў, што беларускі народ гатовы жыць у новай краіне і браць адказнасьць за будучыню, у той час, як «памагатыя рэжыму ня здольныя на адказнасьць наогул».
Работнікаў Горацкіх ачышчальных збудаваньняў Валера Пасікава і Аляксандра Касуху фармальна звольнілі «паводле згоды бакоў». Самі яны лічаць, што прычынай стаў відэазварот у падтрымку суайчыньнікаў, якія бароняць свае правы, дамагаюцца правядзеньня новых прэзыдэнцкіх выбараў ды асуджаюць гвалт.
У Менску 31 кастрычніка прайшлі традыцыйныя маршы пратэсту супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў і гвалту сілавікоў. Каля Чырвонага касьцёла зьбіраюцца людзі з інваліднасьцю, а каля «Фрунзенскай» станцыі — жанчыны. У Горадні людзі сабраліся на марш у падтрымку страйкоўцаў «Азоту».
Амбасадар Беларусі ў Аргентыне, які напісаў заяву на звальненьне з палітычных прычынаў, выказаў спадзеў, што бел-чырвона-белы сьцяг стане ізноў дзяржаўным.
Таксама міліцыя вобласьці паведаміла, што «на днях» быў затрыманы ў межах гэтай справы 37-гадовы таксіст без беларускага грамадзянства.
Такую заяву ён зрабіў падчас Сусьветнага кангрэсу беларусаў.
Праект зьмененага Кодэкса аб адміністрацыйных парушэньнях трапіў у Tut.by. У ім зрабілі больш жорсткай адказнасьць для пратэстоўцаў і ўвялі асобны артыкул пра незарэгістраваныя сьцягі.
Актывістка анархісцкага руху Марына Касінерава паведаміла, што ў ноч з 28 на 29 кастрычніка былі арыштаваныя анархісты Ігар Аліневіч і Дзьмітрый Разановіч.
Украінскі бок катэгарычна адкідае «інсынуацыі намесьніка міністра замежных спраў Расеі Алега Сырамалотава, што нібыта з тэрыторыі Ўкраіны «кіравалі дэстабілізацыяй у Беларусі».
Беларускія памежнікі вечарам 30 кастрычніка не прапусьцілі дамоў шасьцёх студэнтаў-беларусаў, якія вучацца ў Польшчы
Апоўначы 31 кастрычніка ў онлайн-фармаце пачаўся 26-гадзінны Ўсясьветны кангрэс беларусаў. Яго арганізавала супольнасьць «Беларусы замежжа», у якую ўваходзяць беларускія дыяспары з чатырох дзясяткаў краін.
Кіраўнік праекту Belarus security blog Андрэй Паротнікаў аналізуе апошнія перастаноўкі ў кіраўніцтве сілавых структураў, заяўляе, што Караеў, гледзячы па ягоных заявах, нікуды не зьбіраўся сыходзіць, і кажа, што раздача зброі — гэта прамы крок да грамадзянскай вайны.
Зьезьдзілі на памежны пераход «Брузгі-Кузьніца» і паглядзелі, што там адбываецца пасьля закрыцьця мяжы. Выехаць зь Беларусі не рызыкавалі — на мяжы не далі гарантыяў, што пусьцяць дадому.
Сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Лілія Ўласава ў інтэрвію расейскаму тэлеканалу «Дождь» расказала пра падрабязнасьці сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у СІЗА КДБ і пра ўмовы зьняволеньня.
Увечары 30 кастрычніка пасля сустрэчы вызваленага пасля 15-сутачнага арышту Аляксандра Бялова каля турмы на Акрэсціна затрымалі група актывістаў анархісцкага руху, паведамляе сайт «Вясны».
Працяг страйку, звальненьні на знак пратэсту і за пратэст, пагрозы Лукашэнкі «палонных ня браць». Найважнейшае за 30 кастрычніка
Шэраг установаў у Менску, якія з розных прычын не працавалі 26 кастрычніка, зачыняюцца паводле рашэньня санітарна-эпідэміялягічнай службы і Міністэрства аховы здароўя.
Сёньня ў амбасаду Беларусі ў Вільні была перададзеная нота Літвы з нагоды аднабаковага парушэньня Беларусьсю двухбаковага пагадненьня аб мяжы.
Адразу некалькі вядомых журналістак заявілі ў сацыяльных сетках пра свой сыход з «„Комсомольской правды“ в Беларуси». Сярод іх Эвіка Ота, Вольга Івашанка, Іна Качаткова, паведамляе тэлеграм-канал Беларускай асацыяцыі журналістаў.
Беларускі фонд мэдычнай салідарнасьці дапаможа лекарам, якія пацярпелі ад рэпрэсій. Фонд ставіць на мэце бараніць правы мэдыкаў, якія пацярпелі ад рэпрэсій уладаў, і разьвіваць міжнароднае супрацоўніцтва па прафэсійнай лініі.
30 кастрычніка ў 17.00 берасьцейскія лекары Руслан Брынчук і Віктар Клімовіч выйшлі з плякатам «Звальняючы лекараў, скарачаеце жыцьці» да скрыжаваньня праспэкту Машэрава і бульвара Касманаўтаў.
Адвакаты Віктара Бабарыкі абскардзілі чарговае падаўжэньне тэрміну ўтрыманьня пад вартай па 18 сьнежня. Дата судовага паседжаньня па скарзе абароны пакуль не вядомая.
Дзясяткі тысяч мусульман у шэрагу краін і тэрыторый выйшлі ў пятніцу на пратэсты, зьвязаныя з апошнімі заявамі прэзыдэнта Францыі Эманюэля Макрона аб неабходнасьці супрацьстаяць нападкам на сьвецкія каштоўнасьці дзяржавы і на свабоду выказваньня.
Францыя за апошні месяц выслала 14 радыкальна настроеных замежнікаў. Пра гэта ў інтэрвію радыёстанцыі RTL паведаміў міністар унутраных спраў краіны Жэральд Дарманэн. Паводле яго, найбліжэйшым часам будуць дэпартаваныя яшчэ 18.
Чэмпіён сьвету па шахматах, заснавальнік Форуму свабоднай Расеі, кіраўнік Фонду абароны правоў чалавека Гары Каспараў у гутарцы зь Міхаілам Скаловым разважае пра ўрокі беларускага супраціву для расейскай апазыцыі.
Намесьнік міністра замежных спраў Украіны Васіль Бондар «катэгарычна адхіляе інсынуацыі» намесьніка міністра замежных спраў Расеі Алега Сырамолатава, нібыта з тэрыторыі Ўкраіны «кіравалі дэстабілізацыяй сытуацыі ў Беларусі».
Міністэрства энэргетыкі Беларусі паведаміла, што на першым энэргаблёку БелАЭС пасьпяхова выкананы пробны пуск турбіны.
Аляксандар Лукашэнка адрэагаваў на развагі аб заходзе сваёй палітычнай карʼеры, паведамляе БЕЛТА.
Парадак увядзеньня надзвычайнага становішча ў Беларусі рэгулюе асобны закон, які так і называецца — «Аб надзвычайным становішчы».
Чаму Юрыя Караева зьнялі з пасады кіраўніка МУС? У чым палягаюць функцыі памочнікаў прэзыдэнта ў абласьцях? Чаму Іван Кубракоў заняў пасаду міністра, пераскочыўшы празь некалькі службовых прыступак?
Усяго з тэатру за апошнія паўтара месяца сышлі 12 чалавек.
Пасьля вызваленьня музыкі спрабавалі абскардзіць рашэньне суду, але, нягледзячы на тое, што маюць пісьмовы дазвол ад Менгарвыканкаму выступаць на вуліцы, не змаглі даказаць сваю невінаватасьць.
Расейскі палітык Аляксей Навальны 29 кастрычніка ўпершыню пасьля атручваньня выйшаў у эфір ютуб-каналу «Навальный LIVE»
Каля цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў на завулку Акрэсьціна ў Менску затрымалі трох журналістаў Onliner і відэаапэратара Tut.by. Яны прыйшлі сустракаць пасьля арышту журналістку Onliner Дарʼю Сьпевак.
У Кіеве некалькі сотняў актывістаў раніцай 30 кастрычніка выйшлі на пратэст да Канстытуцыйнага суду Ўкраіны, патрабуючы ягонай адстаўкі пасьля ўхваленьня рашэньня аб скасаваньні электроннага дэкляраваньня для чыноўнікаў.
Адзін з арыштаваных нядаўна лідэраў сэпаратысцкага руху сьцьвярджае, што расейскія агенты прапаноўвалі даць у распараджэньне Барсэлёны 10 тысяч салдат для ўдзелу ў ваенным канфлікце з Мадрыдам.
У Душанбэ адбылася цырымонія інаўгурацыі зноў абранага прэзыдэнта Таджыкістана Эмамалі Рахмона. Ён пяты раз уступіў на пасаду, перадае таджыцкая служба Радыё Свабода.
Аляксандар Лукашэнка прадставіў калектыву Міністэрства ўнутраных спраў новага міністра Івана Кубракова і начальніка ГУУС Менску Міхаіла Грыба, перадае БелТА.
Марта Лемпэрт зьняпраўдзіла словы Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што імпульсам для апошніх пратэстаў стала нібыта фальсыфікацыя выбараў прэзыдэнтам Анджэем Дудам.
Загрузіць яшчэ