Беларус каля 7 гадзін прастаяў на каленях у кайданках каля амбасады Беларусі ў Кіеве на знак салідарнасьці з рэпрэсаванымі
Кіраўнікі 20 дзяржаваў з найбольш разьвітымі або разьвіванымі эканомікамі праводзяць у суботу і нядзелю віртуальны саміт пад старшынствам Саудаўскай Арабіі.
Беларусь абавязкова падпіша Рымскі статут Міжнароднага крымінальнага суду ў Гаазе, заявіла Сьвятлана Ціханоўская падчас візыту ў Нідэрлянды.
Аляксандар Лукашэнка абвінавачвае амэрыканскія выведныя цэнтры, створаныя ва Ўкраіне і Польшчы, у садзейнічаньні беларускім пратэстам.
Згадваем найбольш гучныя справы супраць журналістаў мінулых гадоў.
У дзіцячай інфэкцыйнай лякарні Менску па стане на 17.30 застаюцца на лячэньні дзевяць навучэнцаў сярэдняй школы № 61. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.
9 лістапада дзень народзінаў у СІЗА КДБ адзначыў палітвязень Віктар Бабарыка.
Траціну даходаў кансалідаванага бюджэту Менску ў студзені-кастрычніку забясьпечылі дзесяць буйных падаткаплатнікаў, паведамілі ў сталічнай інспэкцыі Міністэрства па падатках і зборах.
21 лістапада ва Ўкраіне адзначаюць Дзень годнасьці і свабоды. З гэтай даты пачаліся дзьве ўкраінскія рэвалюцыі: Памаранчавая рэвалюцыя ў 2004 годзе і Рэвалюцыя годнасьці ў 2013 годзе.
Расея забараніла ўезд на сваю тэрыторыю 25 прадстаўнікам Вялікай Брытаніі. Пра гэта заявіла ў суботу прадстаўнік МЗС Расеі Марыя Захарава.
Расейскі пісьменьнік і публіцыст Віктар Шэндэровіч запісаў відэазварот да беларусаў, якія дамагаюцца пераменаў, са словамі падтрымкі.
Карэспандэнтцы тэлеканалу «Белсат» Кацярыне Андрэевай прад’явілі абвінавачаньне па крымінальным артыкуле. Яе вінавацяць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак. Журналістцы абраная мера стрыманьня — два месяцы арышту.
У Грузіі праходзіць другі тур парлямэнцкіх выбараў. Яўка выбарнікаў у другім туры на 12:00 склала 8,29%. У першым туры выбараў, які адбыўся 31 кастрычніка, на 12 гадзінаў яўка склала амаль 20%.
Пагаварылі зь менскім псыхолягам пра страх у розным узросьце, яго праявы і наступствы, і пра тое, як яго пераадолець.
Відэазварот суправаджае хроніка апошніх гвалтоўных падзей у Беларусі, у тым ліку забойства Аляксандра Тарайкоўскага 10 жніўня, разгоны акцый пратэсту з выкарыстаньнем гранат і зьбіцьцё дэманстрантаў.
«Я выхожу», — гэта былі апошнія словы мастака Рамана Бандарэнкі ў дваровым тэлеграм-чаце ўвечары 11 лістапада 2020 году.
Сацыёляг заставаўся навуковым супрацоўнікам і дактарантам. Але, як паведамляе «Эўрарадыё», цяпер ён даведаўся, што пазбаўлены гэтых статусаў.
21 лістапада 1920 году на паседжаньні Народнага камісарыяту ўнутраных спраў было ўтворана палітычнае ўпраўленьне.
Свабода пагаварыла з гісторыкам Дэйвідам Марплзам з Канады пра прэзыдэнцкую выбарчую кампанію ў Беларусі, беларускія пратэсты і пэрспэктыву ўтрыманьня ўлады Аляксандрам Лукашэнкам.
Свабода паразмаўляла з сваякамі Ксеніі Сырамалот і Ягора Канецкага.
Па выніках студзеня-кастрычніка ВУП Беларусі скараціўся на 1,1% у параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году.
Віленскі ўнівэрсытэт заявіў, што імкнецца даць магчымасьць навучаньня больш шырокаму колу грамадзян Беларусі, а таксама прыняць да сябе навукоўцаў, якія перасьледуюцца беларускім рэжымам.
Міжнародная фэдэрацыя хакею адклала рашэньне аб лёсе чэмпіянату свету — 2021 у Менску і Рызе.
Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця прыпыніў фінансаваньне праектаў у дзяржаўным сэктары Беларусі. Гэта значыць, што ўлады Беларусі страцілі сотні мільёнаў даляраў падтрымкі. Чым гэта пагражае эканоміцы, у эфіры «Настоящего времени» разважаў сябра Каардынацыйнай рады Максім Баграцоў.
Кіраўнік хакейнай фэдэрацыі Даніі Генрык Бак Нільсэн сказаў, што калі пацьвердзіцца гісторыя з Баскавым, то правядзеньне чэмпіянату сьвету ў Беларусі «будзе падобным да падліваньня бэнзіну ў агонь».
Міністар адукацыі і навукі Эстоніі Майліс Репс падала ў пятніцу ў адстаўку з прычыны ціску з боку СМІ за выкарыстаньне службовай машыны для развозкі малалетніх дзяцей у школу і гурткі.
Прэсавую сакратарку «Задзіночаньня беларускіх студэнтаў» пакідаюць на два месяцы пад вартай. Яна знаходзіцца ў СІЗА КДБ, паведамляе тэлеграм-канал «Студэнцкая думка».
У рамках рабочага візыту ў Нідэрлянды Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася зь міністрам замежных спраў Стэфанам Блокам.
Супраць студэнта Лінгвістычнага ўнівэрсытэту Глеба Фіцнера, затрыманага 12 лістапада, завялі крымінальную справу паводле ч.1 арт.342 КК РБ (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак), паведаміў тэлеграм-канал «МГЛУ за Свободу».
Дэпутат Эўрапейскага парлямэнту і былы міністар замежных спраў Польшчы расказвае ў інтэрвію «Свабодзе», як яго зьдзівілі пратэсты ў Беларусі, разважае пра іх прычыны, адказвае крытыкам Эўразьвязу, тлумачыць, ці праўду кажа Лукашэнка, калі заяўляе пра рэвалюцыю ў Польшчы.
Польскае камэрцыйнае Radio Wnet, якое трансьлюецца ў найбуйнейшых гарадах Польшчы ў FM-дыяпазоне і ў Інтэрнэце, стварыла два адмысловыя беларускамоўныя блёкі — раніцай «Сьвітанак Свабоды» і ўвечары «Жыве Беларусь уначы».
Затрыманай 15 лістапада ў кватэры дому каля «плошчы Перамен» у Менску Кацярыне Андрэевай сёньня выставілі абвінавачаньне паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак), перадае Белсат.
Паліцыя ў Ерэване затрымала ў пятніцу ня менш за 25 удзельнікаў пратэстаў з патрабаваньнем адстаўкі прэм’ера Нікола Пашыньяна.
На патрабаваньне санэпідэмстанцыі спыніла працу магілёўская кавярня «Рэспубліка», якую западозрылі ў падтрымцы агульнанацыянальнага страйку 26 кастрычніка.
Увесь наш рух працягвае працу. І там зьявіліся новыя людзі, як Баграцоў. І іншыя людзі туды ўваходзяць, але іх імёны не агучваюцца».
Міністэрства фізычнай культуры і спорту Ўзбэкістану з 1 ліпеня 2021 году мае намер укараніць маніторынг залішняй вагі чыноўнікаў у онлайн-рэжыме на аснове складзенага рэйтынгу.
Праваабаронцы заяўляюць пра інфармацыйную блякаду іх калегі Марфы Рабковай у менскім СІЗА.
Абраны прэзыдэнт Малдовы Мая Санду ў інтэрвію ўкраінскаму выданьню «Эўрапейская праўда» заявіла, што верыць у тое, «што аднойчы зьявіцца геапалітычная магчымасьць для ўзьяднаньня» краіны.
33-гадовую жыхарку Менску падазраюць у крымінальнай справе аб арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках.
Адвакатка заявіла, што ў палітзьняволенай Калесьнікавай застаюцца перабоі з перапіскай.
Разьвітаньне з Раманам Бандарэнкам прайшло ў менскай царкве Ўваскрасеньня Хрыстовага на вуліцы Гамарніка. Пахавалі яго на Паўночных могілках Менска.
Затрыманы лекар менскага шпіталя хуткай дапамогі, якога Генэральная пракуратура падазрае ў разгалошваньні мэдычнай таямніцы, як мяркуецца, знаходзіцца ў СІЗА КДБ.
Насту Захарэвіч затрымалі 5 лістапада ў кветкавай краме каля ГУМу ў Менску падчас маршу людзей з інваліднасьцю.
http://spiski.live/
З усіх дзяржаўных тэлеканалаў сама больш супрацоўнікаў пакінулі АНТ. Ня менш за 80 чалавек з 300 звольніліся адтуль пасьля жорсткага разгону пратэстаў. Некалькі былых супрацоўнікаў расказалі нам пра перасьлед з боку кіраўніка Маркава, закрыцьцё праграмаў, пра расейцаў-прапагандыстаў.
Беларуская антыядзерная кампанія (БАЯК) выступіла з заявай у сувязі з паўторным падключэньнем да сеткі першага энэргаблёку БелАЭС.
Што адказаў Лукашэнка на пытаньне пра лёзунгі апанэнтаў, дзе ягоную ўладу прыраўноўваюць да фашызму.
БАЖ патрабуе неадкладна вызваліць Кацярыну Барысевіч, якую трымаюць у СІЗА КДБ у справе аб разгалошваньні дыягназу Рамана Бандарэнкі.
Вырак вынесла судзьдзя Юлія Густыр.
20 лістапада пахавалі забітага ў Менску невядомымі 31-гадовага Рамана Бандарэнку. Разьвітаньне прайшло ў царкве Ўваскрасеньня Хрыстовага на вуліцы Гамарніка на поўначы Менску, недалёка ад Курапатаў.
Загрузіць яшчэ