Дзяржаўным сакратаром плянуецца прызначыць Энтані Блінкена, а былы дзяржаўны сакратар Джон Керы стане спэцыяльным пасланьнікам у пытаньнях клімату.
Міністар замежных справаў Вялікай Брытаніі Домінік Рааб у сваім твітэры заклікаў улады Беларусі неадкладна вызваліць усіх журналістаў, неабгрунтавана зьняволеных у Беларусі і зьняць усе выстаўленыя ім абвінавачаньні.
Беларускія ўлады мусяць неадкладна вызваліць лекара службы хуткай мэдычнай дапамогі Арцёма Сарокіна і журналістку tut.by Кацярыну Барысевіч, заклікала міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International у сваёй публічнай заяве.
Трохразовая алімпійская мэдалістка і кіраўніца Фонду спартовай салідарнасьці Аляксандра Герасіменя зьвярнулася ў НАК. Нагодай стаў ліст спартоўцаў у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі.
Сёньня ў Менску зьнік журналіст Ігар Ільяш. Каля 16:00 ён меўся прыйсьці на сустрэчу, але не зьявіўся, паведамляе Тэлеграм-канал БАЖ. Пазьней родныя журналіста паведамілі тэлеканалу «Белсат», што ён у ІЧУ на Акрэсьціна.
Злучаныя Штаты ўвялі санкцыі супраць трох расейскіх кампаній, абвінаваціўшы іх у парушэньні рэжыму непашырэньня зброі масавага паражэньня ў дачыненьні да Сырыі, Ірану і Паўночнай Карэі.
Ва Ўкраіне Нацыянальны ўнівэрсытэт «Кіева-Магілянская акадэмія», улічваючы складаную палітычную сытуацыю ў Беларусі, распрацаваў адмысловую праграму навучаньня для беларускіх студэнтаў, выключаных з вышэйшых навучальных установаў у Беларусі за сваю актыўнасьць.
Вольга Сямашка амаль 20 гадоў працавала на Беларускім радыё, большую частку зь іх — у прэм’ерскім пуле Службы інфармацыі на Першым канале. Але пасьля выбараў звольнілася і зьехала ва Ўкраіну.
Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа і Сьвятлана Ціханоўская правялі відэагутарку, падчас якой экс-кандыдатка ў прэзыдэнты выказала кіраўніку Літвы падзяку за жорсткую пазыцыю адносна дзеяньняў беларускіх уладаў.
«Пратэст у Наваградку ня зьдзьмуўся», — запэўніваюць мясцовыя. Тут не відаць вялікіх маршаў і не чуваць выбухаў гранат, але ёсьць свая Калесьнікава, на старажытным замку раз-пораз зьяўляецца бел-чырвона-белы сьцяг, а міліцыянты навучыліся адказваць «Жыве!».
У гэтым «гістарычным» «круглым стале» ўдзельнічалі аж чатыры (!) чалавекі
Камандаваньне 7-га флёту Ваенна-марскіх сілаў ЗША пракамэнтавала інцыдэнт з удзелам амэрыканскага эсьмінца «Джон Маккейн» у затоцы Пятра Вялікага ў Японскім моры.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» прызнаў 8 новых палітвязьняў. Гэта Сяргей Крыўчэня, Арцём Мядзьведзкі, Яўген Курганаў, Дзьмітрый Жабуртовіч, Мікалай Дзядок, Аляксей Самусенка, Кім Самусенка, Павал Дрозд.
Лекарку-пэдыятра Алену Б. судзілі за «гвалт над міліцыянтам» (артыкул 364 Крымінальнага кодэксу). Пад крымінальны перасьлед жыхарка райцэнтру трапіла праз тое, што бараніла пры затрыманьні свайго мужа, рэаніматоляга, і ўкусіла за сьпіну міліцыянта Віталя К.
Вакаліста гуртоў «Петля Пристрастия» і «Кассиопея» Ільлю Чарапко-Самахвалава асудзілі на 15 сутак.
Сьледчае ўпраўленьне КДБ скончыла папярэдняе расьсьледаваньне крымінальнай справы супраць топ-менэджараў «Белгазпрамбанку». Былы патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Віктар Бабарыка сваёй віны не прызнаў.
Палітоляг Юры Васкрасенскі, якога выпусьцілі на падпіску пра нявыезд, арганізаваў круглы стол і выступіў з заявай па яго выніках.
У Беларусі 126 953 выпадкі COVID-19 з пачатку пандэміі, паведамляе Міністэрства здароўя ў сваім телеграм-канале. Прырост за суткі – 1471 выпадак. Учора было – 1483, днём раней – 1564.
Шэсьць краін – Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштэйн, Нарвэгія, Паўночная Македонія і Чарнагорыя – далучыліся да другога пакету санкцый Эўразьвязу супраць высокіх беларускіх чыноўнікаў.
Выбраны прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн і старшыня Эўракамісіі Ўрсуля фон дэр Ляен пагаварылі праз тэлефон.
Лекары шпіталя хуткай мэдычнай дапамогі правялі акцыю салідарнасьці з затрыманым калегам — мэдыкам, які абверг словы ўладаў, нібыта падчас бойкі на «плошчы Пераменаў» Раман Бандарэнка быў п'яны.
Парлямэнт Літвы зацьвердзіў кандыдатуру Інгрыды Шыманіце на пасаду прэм'ер-міністара краіны. За яе прагаласавалі 62 дэпутаты, супраць — 10, 41 устрымаўся.
На сайце «Спартыўная панарама» зьявіўся зварот спартоўцаў у падтрымку дзейнай улады і Аляксандра Лукашэнкі.
Дэпутат прапануе стварыць камісію для выяўленьня прычын і падстаў узьнікненьня пратэставых акцый зь ліпеня 2020 году і іх сілавога задушэньня.
На цырымоніі ўручэньня даверчых грамат ад паслоў Лукашэнка расказаў, хто яго можа адправіць у адстаўку. Глядзім, што пра гэта гаворыцца ў Асноўным законе.
На пасаду кіраўніка амэрыканскай дыпляматыі будзе прапанаваны Энтані Блінкен, а Джанэт Елэн можа стаць першай жанчынай на чале Міністэрства фінансаў.
Камень стаіць сярод крыжоў у Курапацкім мэмарыяле, на ім намаляваныя іконы сьвятых.
Лукашэнка падзякаваў Ермаковай за тое, што «ў цяжкі пэрыяд яна змагла стабілізаваць сытуацыю».
У сярэдзіне жніўня Рыта Дакота апублікавала новую песьню «Уходи», прысьвечаную пратэстам пасьля сфальшаваных прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі.
«Дайшлі да таго, што гатовыя падключыць да гэтага працэсу Расею, але ня ведаюць як».
Як паведамляецца на сайце Эўрапарлямэнту, тэма дэбатаў: «Працяг парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, у прыватнасьці забойства Рамана Бандарэнка». Па выніках абмеркаваньня плянуецца прыняць аднайменную рэзалюцыю.
Журналісту Hrodna.life Руслану Кулевічу, якому паламалі рукі, а таксама ягонай жонцы Тацяне, адмовілі ва ўзбуджэньні крымінальнай справы па факце цялесных пашкоджаньняў. Пра гэта паведамляе сайт выданьня.
У Менску асудзілі затрыманага падчас разгонаў маршаў пратэсту 22 лістапада аднаго з дырэктараў ІТ-кампаніі ЕРАМ Ігара Аўсяніка.
22 лістапада ў мястэчку Воўчын каля Берасьця адбылося асьвячэньне адбудаванага Траецкага касьцёла і першая сьвятая імша ў ім пасьля вялікага перапынку, паведамляе сайт Беларускай каталіцкай царквы.
Пасьля ўступленьня Джо Байдэна на пасаду прэзыдэнта ЗША сусьветную палітыку чакаюць прыкметныя перамены.
Аляксандар Дзядок патрабуе завядзеньня крымінальнай справы па факце зьбіцьця сына.
Брытанская навіновая кампанія BBC апублікавала свой штогадовы сьпіс найбольш натхняльных і ўплывовых жанчын сьвету.
ЗША і Ізраіль на Блізкім Усходзе спрабуюць разьвіваць адносіны з тымі дзяржавамі, якія зьяўляюцца апанэнтамі Ірану.
Аб стаўленьні Расеі і яе кіраўніка Ўладзіміра Пуціна да Лукашэнкі Tut.by расказаў расейскі журналіст і грамадзкі дзеяч Мікалай Сванідзэ.
«Маё рашэньне зьяўляецца сьвядомым», – заявіла Алена Лагавая.
Аляксандар Лукашэнка 10 кастрычніка наведаў СІЗА КДБ, дзе сустрэўся з палітвязьнямі
У чым найбольш безабаронныя жанчыны за кратамі? Абмяркоўваюць адвакатка Тацяна Лішанкова, псыхоляг і псыхатэрапэўтка Вольга Андрэева і жанчыны, якія трапілі за краты, нягледзячы на тое, што маюць непаўналетніх дзяцей, — журналістка Яўгенія Доўгая і спадарыня Ілона.
Аляксандар Клязовіч, машыніст горных машын рудніка 4 рудаўпраўленьня ААТ «Беларуськалій» 24 лістапада ў 01:30 адмовіўся падымацца і заявіў пра далучэньне да страйку, паведамляе страйкам прадпрыемства.
Сярод іншага БАЖ зьвяртаўся да Генэральнай пракуратуры з заклікам аб спыненьні незаконнага крымінальнага перасьледу журналістак Кацярыны Андрэевай, Кацярыны Барысевіч і Дар’і Чульцовай.
23 лістапада адвакат Андрэй Мачалаў плянаваў наведаць у СІЗА КДБ журналістку Tut.by Кацярыну Барысевіч, якая знаходзіцца там ужо чацьвёрты дзень. Аднак следчы ня даў адпаведнага дазволу.
Кіраўніцтва агульных службаў (GSA) ЗША паведаміла Джо Байдэну, які абвясьціў аб сваёй перамозе на прэзыдэнцкіх выбарах у Злучаных Штатах, што гатовае пачаць працэс перадачы. ўлады.
«Марш мудрасьці», пагрозы Макея, балтыйскі сьпіс. Найважнейшае за 23 лістапада.
Урады Літвы, Латвіі і Эстоніі ўзгаднілі салідарны санкцыйны сьпіс урадоўцаў Рэспублікі Беларусі, на якіх пашыраюцца абмежавальныя захады ў гэтых трох краінах.
Адміністратару тэлеграм-каналу «Мiкоlа» Мікалаю Дзядку выставілі абвінавачаньне па ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
Загрузіць яшчэ