Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыя пратэсту вернікаў у Менску скончылася затрыманьнямі больш як 260 чалавек на плошчы Незалежнасьці. ФОТА

абноўлена

Шэсьце вернікаў па праспэкце Незалежнасьці ў Менску 27 жніўня
Шэсьце вернікаў па праспэкце Незалежнасьці ў Менску 27 жніўня

Шэсьце вернікаў праз цэнтар Менску скончылася затрыманьнямі дзясяткаў чалавек на плошчы Незалежнасьці. Апроч удзельнікаў акцыі, затрымалі амаль усіх журналістаў, якія асьвятлялі пратэст.

Як разьвіваліся падзеі

  • Пасьля разгону акцыі пратэсту супраць несумленных выбараў і гвалту, якая праходзіла 26 жніўня ля Чырвонага касьцёла ў Менску, людзі зноў выйшлі на пратэст.
  • Пасьля 18-й гадзіны на плошчы Свабоды затрымалі некалькі дзясяткаў журналістаў, сярод іх фатограф Радыё Свабода Ўладзімер Грыдзін. Журналістаў пасадзілі ў мікрааўтобус і даставілі ў Кастрычніцкае РУУС «для праверкі дакумэнтаў».
  • На плошчы Свабоды сабралася некалькі соцень пратэстоўцаў, у многіх на плячах — бел-чырвона-белыя сьцягі, у руках плякаты. Яны сталі ў калёну і рушылі ў бок плошчы Незалежнасьці, сьпяваючы «Магутны Божа».
  • Па праспэкце Незалежнасьці ўжо ішла калёна ў тысячу чалавек. Дэманстранты несьлі бел-чырвона-белыя сьцягі, кветкі і абразы, спыняліся на чырвонае сьвятло.
  • На плошчы Незалежнасьці са сьцягамі і плякатамі сабралася каля тысячы чалавек. АМАП заблякаваў прыступкі да Чырвонага касьцёла, не пускаючы людзей з плошчы да касьцёла. Паступова АМАП пачаў ачапляць плошчу, выцясьняючы людзей. У 19:30 пачаліся затрыманьні. Сярод дзясяткаў затрыманых былі і журналісты Свабоды Алег Грузьдзіловіч, Андрэй Рабчык і Алесь Дашчынскі. Наш стрым сілавікі спынілі ў жывым эфіры.
  • Праваабарончы цэнтар «Вясна» паведамляе пра больш як 260 затрыманых толькі на плошчы Незалежнасьці. СЬПІС ТУТ. Каля 100 чалавек выпусьцілі ўначы пасьля складаньня адмінстрацыйных пратаколаў за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.

Пратэст у фота

Мастак Алесь Пушкін на акцыі пратэсту 27 жніўня
Мастак Алесь Пушкін на акцыі пратэсту 27 жніўня

Калёна каля тысячы чалавек павярнула каля ГУМа на праспэкт Незалежнасьці, аўтазакі з плошчы Свабоды іх апярэдзілі, паехалі хутка на плошчу Незалежнасьці
Калёна каля тысячы чалавек павярнула каля ГУМа на праспэкт Незалежнасьці, аўтазакі з плошчы Свабоды іх апярэдзілі, паехалі хутка на плошчу Незалежнасьці

Людзі ідуць па тратуары уздоўж ГУМа, скандуючы «Верым! Можам! Пераможам!», а каля будынка КДБ — «Выпускай!»
Людзі ідуць па тратуары уздоўж ГУМа, скандуючы «Верым! Можам! Пераможам!», а каля будынка КДБ — «Выпускай!»

Што адбылося сёньня раней

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG