Сябра Каардынацыйнай рады Павал Латушка каля свайго дому заўважыў назіраньне з боку невядомых у чорных масках, якія ехалі на машыне Geely.
Невядомыя таксама былі ля офісу на вуліцы Харужай у Менску. «Вонкавае назіраньне» зьехала, як толькі ён зайшоў у офіс.
«Разглядаю гэта як чарговы акт псыхалягічнага ціску», — заявіў Латушка.