Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Мы не дапусьцім абвалу нацыянальнай валюты


Чэргі ў абменных пунктах, Менск, 26 жніўня.
Чэргі ў абменных пунктах, Менск, 26 жніўня.

Пра гэта ён заявіў на нарадзе ў Менску, паведамляе БелТА.

«Цяпер ужо ў адкрытую нашы ўнутраныя нягоднікі заклікаюць дэстабілізаваць фінансавы рынак. Некаторыя ж людзі гэтаму паддаюцца — валюту з банкаў забіраюць і гэтак далей», — сказаў Лукашэнка.

«Мы не дапусьцім абвалу нацыянальнай валюты. Калі народ хоча купіць даляр — калі ласка, ён сёньня каштуе колькі каштуе. У нас плывучы курс: попыт вялікі — значыць, даражэйшы будзе гэты даляр або эўра, попыт меншы — значыць, будзе таньней каштаваць. Мы, учапіўшыся рукамі, ня стрымліваем курс рубля», — сказаў ён.

«Таму няма такой катастрофы. Так, у нейкіх абменьніках калісьці можа не хапаць гатоўкі. Але гэта заўсёды бывае, калі павышаны попыт. Я даручыў Нацыянальнаму банку, каб мы маглі ўнікнуць падобнай сытуацыі. Людзі хочуць забраць свае грошы або валюту — калі ласка, бярыце. У нас абсалютна дастаткова рэзэрваў, каб на прымальным узроўні стрымаць прымальны для нас курс», — заявіў Аляксандар Лукашэнка.

Ён таксама паведаміў, што Беларусь вядзе з Расеяй перамовы аб рэфінансаваньні $1 млрд доўгу. «Мы дамовіліся з прэзыдэнтам Расеі, і сёньня наш прэм’ер-міністар правядзе перамовы зь Міхаілам Мішусьціным (прэм’ер-міністрам Расеі. — РС) наконт рэфінансаваньня», — паведаміў Лукашэнка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG