Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Звальняюць прэсавага сакратара страйкаму «Беларуськалію» Глеба Сандраса


Глеб Сандрас, архіўнае фота
Глеб Сандрас, архіўнае фота

Афіцыйная прычына — прагулы​.

Прэсавы сакратар страйкаму «Беларуськалію» Глеб Сандрас выклаў у інтэрнэт загад аб ягоным звальненьні «за прагулы».

«Загад цалкам незаконны. Нас гэтак усіх спрабуюць запалохаць і спыніць страйк. Ведаю яшчэ пра чатыры падобныя выпадкі звальненьня ўдзельнікаў страйку на маім 1-м рудаўпраўленьні. Калі не скасуюць загад, будзем падаваць у суд», — сказаў Свабодзе Глеб Сандрас.

Працаўнік «Беларуськалію» патлумачыў, чаму лічыць загад аб звальненьні незаконным.

«Залічылі ў прагулы дні зь мінулай серады, у якія я страйкаваў, як нібыта адгулы. Хаця страйкам папярэдзіў, што пачаў забастоўку, бо не выконваюць нашыя патрабаваньні. І галоўнае: паводле закону немагчыма звольніць працаўніка за прагулы, ня ўзяўшы ў яго тлумачэньняў. А мяне не апытвалі, ніхто з маіх кіраўнікоў нават не пацікавіўся, чаму мяне не было на працоўным месцы. І гэта парушэньне закону. Таму я лічу звальненьне незаконным, і калі яго не скасуюць, зьвярнуся ў суд», — сказаў Глеб Сандрас.

Паводле зьвестак Глеба Сандраса, у сувязі са звальненьнем некалькіх удзельнікаў страйку і пазбаўленьнем страйкоўцаў прэміі, якая выплачваецца да Дня шахтара, Незалежны прафсаюз гарнякоў Белкалія рыхтуе прадстаўленьне ў адміністрацыю прадпрыемства аб парушэньні адміністрацыяй калектыўнае дамовы.

«Таксама рыхтуецца заява аб тым, што прафсаюз усімі законнымі захадамі будзе адстойваць правы працаўнікоў, якія зьведалі спагнаньні і звальненьне», — паведаміў Глеб Сандрас.

Паводле зьвестак Глеба Сандраса, 25 жніўня на пляцоўках 1-га рудаўпраўленьня не працавалі 23 рабочыя, сёньня ў сьпісе страйкоўцаў 20 прозьвішчаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG