Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці гатовы Пуцін увесьці войскі ў Беларусь і ці салідарызаваўся ён з Лукашэнкам


Што азначае заява Пуціна пра фармаваньне сілавой рэзэрвы на выпадак, калі сытуацыя ў Беларусі «выйдзе з-пад кантролю»? Ці вынікае зь яго інтэрвію, што ён цалкам салідарызаваўся з Лукашэнкам? Якое значэньне мае яго падтрымка пляну Лукашэнкі правесьці канстытуцыйную рэформу?

Гэтыя тэмы ў «Праскім акцэнце» абмяркоўваюць палітычныя аглядальнікі Свабоды Юры Дракахруст, Валер Карбалевіч і Сяргей Навумчык.

Сьцісла:

Юры Дракахруст:

  • Калі Лукашэнка называе тых, хто выходзіць на вуліцы, «прастытуткамі» і «наркаманамі», дык стылістыка заявы Пуціна іншая. Ён кажа, што калі людзі выходзяць на вуліцы — значыць, праблема існуе.
  • На думку Пуціна, вырашэньне праблемы палягае ў канстытуцыйнай рэформе, пра што, між іншым, выказваўся і Лукашэнка, але даволі цьмяна. Аднак Пуцін сказаў, што ў выніку адбудуцца новыя прэзыдэнцкія і парлямэнцкія выбары, пра што Лукашэнка не казаў.
  • Што да дыялёгу з грамадзтвам, дык Лукашэнка можа абраць у якасьці візаві старшыню Канстытуцыйнага суду альбо Гайдукевіча.

Валер Карбалевіч:

  • Пуцін адштурхнуў ад Расеі вялікую колькасьць беларусаў, якія ляяльна ставіліся да Расеі. А цяпер яны адхіснуцца.
  • Важнай высновай з інтэрвію Пуціна будзе разбурэньне шмат якіх ілюзіяў, якія існавалі як у беларускай палітызаванай публікі, гэтак і на Захадзе.
  • Адна з такіх ілюзіяў — што так, Лукашэнка дыктатар, але ён незалежнік, ён абараняе Беларусь ад Пуціна. Насамрэч ён гатовы здаць Беларусь.
  • Другая ілюзія — што Пуцін ня будзе абараняць Лукашэнку як «лузэра». А выявілася, што ён гатовы абараняць яго са зброяй.
  • Што тычыцца заяваў Пуціна, што расейскія сілы будуць уведзеныя, толькі калі пачнуцца пагромы, — дык такі сцэнар можна арганізаваць. Могуць пачаць біць шкло, а потым сказаць, што гэта рабіла апазыцыя. І ўвесьці войскі.
  • Ніхто ня ведае, якія абавязаньні ўзяў на сябе перад Пуціным Лукашэнка. Думаю, што гэта паглыбленьне інтэграцыі з Расеяй. А другая — імітацыя канстытуцыйнай рэформы. Пуціна цалкам задаволіць імітацыя.

Сяргей Навумчык:

  • Тое, пра што сказаў Пуцін, не прадугледжана міжнароднымі дамовамі Беларусі, у прыватнасьці АДКБ.
  • Калі б Пуцін ці нехта зь ягонага бліжэйшага атачэньня патэлефанаваў Караеву і Вакульчыку і сказаў: «Мы лічым, што ў гэты час вы павінны быць з народам», — заўтра Лукашэнкі ў прэзыдэнцкім палацы ўжо б не было. Але гэта — з вобласьці фантазіяў.
  • Апэляцыя да Расеі як аднаго з арбітраў у канфлікце выглядала, сама менш, наіўна, асабліва калі ўлічыць гістарычны вопыт: у 1996 годзе, калі Лукашэнка быў за крок ад імпічмэнту, яго выратавала менавіта Масква.
  • Калі ў Лукашэнкі будзе выбар: альбо магіла ці турма, альбо — марыянэтка ў руках Крамля, ён, канечне, абярэ другі варыянт.
  • Што тычыцца пэрспэктывы, дык варта зьвярнуць увагу не на тое, у чым Пуцін і Лукашэнка разыходзяцца, а ў чым іх пазыцыі супадаюць. А супадаюць яны ў тым, што Лукашэнка не пазбаўляецца права ўдзельнічаць у будучых выбарах, якія, сапраўды, у выніку «канстытуцыйнай рэформы», калі будуць бясконца абмяркоўвацца праекты 130 ці колькі іх там артыкулаў Канстытуцыі, могуць адбыцца толькі празь пяць гадоў. Гэта задаволіць Лукашэнку, хоць ён, канечне, хацеў бы кіраваць пажыцьцёва.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG