Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лаўроў запэўніў Макея ў падтрымцы Расеяй «братняга беларускага народу»


Сяргей Лаўроў і Ўладзімер Макей
Сяргей Лаўроў і Ўладзімер Макей

Міністар замежных справаў РФ Сяргей Лаўроў сёньня праз тэлефон заявіў свайму беларускаму калегу Ўладзімеру Макею аб нязьменнай саюзьніцкай падтрымцы Расеяй народу Беларусі. Пра гэта паведамляе ТАСС.

«Міністры падкрэсьлілі неабходнасьць больш хуткай нармалізацыі абстаноўкі праз нацыянальны дыялёг пры захаваньні нормаў Канстытуцыі і шанаваньні правапарадку ў рэспубліцы. Пацьверджаная недапушчальнасьць зьнешняга ўмяшаньня ва ўнутрыпалітычныя працэсы, спробаў дэстабілізацыі сытуацыі і накіданьня звонку аднабаковых пасярэдніцкіх паслугаў. З расейскага боку было заяўлена аб нязьменнай саюзьніцкай падтрымцы братэрскага беларускага народу», — гаворыцца ў паведамленьні МЗС РФ.

У МЗС Расеі дадалі, што Сяргей Лаўроў паінфармаваў Уладзімера Макея пра нядаўнія кантакты з замежнымі партнэрамі, падчас якіх закраналася сытуацыя ў Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG