Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка заявіў, што на мітынгах яго падтрымала 3 мільёны чалавек


Аляксандар Лукашэнка з аўтаматам прыляцеў у рэзыдэнцыю. 23 жніўня 2020 года.
Аляксандар Лукашэнка з аўтаматам прыляцеў у рэзыдэнцыю. 23 жніўня 2020 года.

Лукашэнка заявіў, што яму ёсьць на каго абаперціся, яго цытуе БелТА.

«Ужо ў мітынгах у падтрымку міру, спакою, дзейнага прэзыдэнта выступілі каля 3 мільёнаў чалавек. Гэта ж сіла — 3 мільёны чалавек, — сказаў Аляксандар Лукашэнка. — Наш электарат спакайнейшы: вэтэраны, пэнсіянэры, спэцыялісты. Яны ведаюць сваю справу, працуюць. Таму мы і будзем мець тую колькасьць людзей — 80%, якія за нас прагаласавалі».

«Таму трэба жыць спакойна, займацца кожнаму сваёй справай. А што тычыцца мяне, сілавых структураў і іншых, мы будзем займацца таксама сваёй справай. Выключна паводле закону. Таму трэба адкрываць Біблію, я маю на ўвазе закон, і чытаць: гэта — санкцыі такія, вось гэта — санкцыі такія. Мы не крыважэрныя, мы не зьбіраемся нікога душыць, ганяць па вуліцах, калі нас да гэтага не змушаюць », — сказаў Лукашэнка на нарадзе ў Менску.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG