Аляксандар Лукашэнка адрэагаваў на праблему зьніжэньня падатковых паступленьняў у бюджэт з боку буйных прамысловых прадпрыемстваў, інфармуе Агенцтва фінансавых навінаў.
19-ы дзень пратэстаў. Калесьнікава ідзе ў СК. Макей склікаў паслоў. Што адбываецца ў Беларусі
«Усе выдатна разумеюць: чым больш эфэктыўная праца прамысловых прадпрыемстваў, тым больш сродкаў паступіць у бюджэт. А значыць, дзяржава зможа прафінансаваць сацыяльныя праграмы ў большым аб’ёме. У сувязі з гэтым стабільная работа прамысловасьці — краевугольны камень эканомікі краіны», — сказаў Лукашэнка на нарадзе ў справе разьвіцьця найважнейшых арганізацый Міністэрства прамысловасьці Беларусі.
«Мы ўдакладнім, чым яны жывуць і, самае галоўнае, якой мы бачым пэрспэктыву на гэтых прадпрыемствах», — дадаў Лукашэнка.
Раней паведамлялася, што Лукашэнка хацеў з 24 жніўня спыніць прадпрыемствы, якія абвясьцілі страйк.