Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў «давесьці» да студэнтаў інфармацыю аб наступствах іх удзелу ў несанкцыянаваных акцыях пратэсту, папярэдзіў, што адтэрміноўкі ад службы ў войску могуць скасаваць, паведамляе БелТА.
«Яны і ў палітычных адносінах пачынаюць сёньня падбухторваць студэнтаў: першага верасьня прыедзеце на заняткі — выходзьце на вуліцы і гэтак далей. Мы зараз да студэнтаў давядзем тую інфармацыю, якую павінны давесьці, да кіраўніцтва ВНУ. Яны, у рэшце рэшт, адказваюць за сытуацыю ў сваіх ВНУ і яны адкажуць, як і кіраўнікі прамысловых прадпрыемстваў », -- сказаў Лукашэнка на нарадзе ў чацьвер у Менску.
«А потым вы ж павінны разумець, што хлопцам мы далі адтэрміноўку ад войска на час вучобы ў ВНУ. Ну, ня прагнуць вучыцца, тады Радзіму трэба абараняць. У нас Айчына ў небясьпецы», — заявіў ён.