Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рыга прапануе беларускім кампаніям перавесьці свой бізнэс у Латвію


Рыга, ілюстрацыйнае фота
Рыга, ілюстрацыйнае фота

Дырэктар Латвійскага агенцтва інвэстыцый і разьвіцьця (ЛАІР) Каспар Рожкалнс прапанаваў беларускім кампаніям цалкам або часткова перамясьціць сваю дзейнасьць у Латвію, паведамляе Інтэрфакс.

Паводле яго, агенцтва змабілізавала рэсурсы для падтрымкі прадпрымальнікам, якія хочуць разьвіваць свой бізнэс у Латвіі. Для гэтага сфармавалі адмысловую каманду, якая апэратыўна прымае заяўкі і прапануе магчымыя вырашэньні пытаньняў.

У прыватнасьці, ідзецца аб выдачы так званай стартап-візы або «сіняй карты» Эўрапейскага Зьвязу. Яна прадугледжвае выдачу часовага віду на жыхарства высокакваліфікаваным спэцыялістам і іхным сямейнікам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG