Адвакат Вольгі Кавалькова Яўген Маслаў паведаміў, што выйшаў з турмы на Акрэсьціна, дзе знаходзіцца Вольга. Яму не дазволілі сустрэцца з падабароннай, спаслаўшыся на складаную эпідэміялягічную сытууацыю.
19-ы дзень пратэстаў. Што адбываецца ў Беларусі
Таксама адвакату было адмоўлена ў азнаямленьні затрыманай з копіяй скаргі на рашэньне Заводзкага суду.
Адвакат сказаў, што падае скаргу ад свайго імя ў Менскі гарадзкі суд, а таксама скаргу ў пракуратуру на парушэньне права Кавальковай на абарону.
Вольга Кавалькова разам зь лідэрам стачкаму Менскага трактарнага заводу Сяргеем Дылеўскім была затрыманая каля прахадной МТЗ у панядзелак, 24 жніўня. У аўторак была асуджаная на 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Такое самае пакараньне атрымаў і Сяргей Дылеўскі.