Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь за два дні адмовіла ва ўезьдзе з Украіны 20 украінцам і двум грамадзянам трэціх краін


Мяжа Беларусі з 1 лістапада закрытая для замежных грамадзян.
Мяжа Беларусі з 1 лістапада закрытая для замежных грамадзян.

Такія зьвесткі падае Дзяржаўная памежная служба Ўкраіны.

Дзяржаўная памежная служба Ўкраіны забясьпечвае функцыянаваньне 7 пунктаў пропуску на мяжы зь Беларусьсю, але пасажырапаток між дзяржавамі істотна скараціўся. Як паведамілі Свабодзе ў Дзяржаўнай памежнай службе Ўкраіны, у выходныя беларускія памежнікі адмовілі ва ўезьдзе ў Беларусь 20 грамадзянам Украіны і двум замежным грамадзянам.

Паводле інфармацыі ўкраінскіх памежнікаў, пасьля рашэньня беларускіх уладаў аб закрыцьці межаў у сувязі з эпідэміяй каранавірусу пасажырапаток на мяжы зь Беларусьсю зьменшыўся ў сярэднім на 15 адсоткаў у параўнаньні зь мінулымі выходнымі.

«Гэта назіраецца нават у такіх пунктах пропуску, дзе рух транспарту звычайна найбольш інтэнсіўны. А менавіта ў Новых Ярылавічах (Чарнігаўская вобласьць), у Выступовічах (Жытомірская вобласьць) і Даманаве (Валынь). Цяпер мяжу перасякаюць пераважна ўдзельнікі міжнародных аўтамабільных перавозак», — паведамілі ў прэсавай службе памежнага ведамства Ўкраіны.

Сёньня стала вядома, што 30 кастрычніка Беларусь адмовіла ва ўезьдзе ўкраінцам, якія накіроўваліся ў беларускія лякарні для праходжаньня працэдураў па пошуку донарскіх органаў. Апэрацыі па перасадцы былі аплачаныя зь дзяржаўнага бюджэту Ўкраіны паводле адмысловай праграмы Міністэрства аховы здароўя Ўкраіны.

Рэспубліка Беларусь з 1 лістапада часова прыпыніла перасячэньне мяжы на ўезд для замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў аўтадарожных пунктах пропуску, пунктах спрошчанага пропуску, пунктах пропуску на чыгуначных вакзалах (станцыях), пунктах пропуску ў рачных партах празь дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь. Гэта тлумачыцца прадухіленьнем распаўсюду інфэкцыі, выкліканай COVID-19.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG