Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выйшаў на волю студэнт БДУІР пасьля 38 дзён арышту за акцыі пратэсту


Акцыя салідарнасьці з арыштаваным студэнтам БДУІР Міхаілам Клачковым, 16 верасьня 2020
Акцыя салідарнасьці з арыштаваным студэнтам БДУІР Міхаілам Клачковым, 16 верасьня 2020

Дзьмітрый Мазура, студэнт 4-га курсу Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту інфарматыкі і радыёэлектронікі (БДУІР), выйшаў на волю з турмы ў Жодзіне. Пра гэта паведамляе tut.by.

Першы працэс над Дзьмітрыем прайшоў 28 верасьня. Суд Савецкага раёну сталіцы пакараў яго 23 суткамі арышту. Тады Мазуру абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту каля ўнівэрсытэту, якая прайшла 22 верасьня.

Другі суд над Дзьмітрыем адбыўся 5 кастрычніка, пакуль ён адбываў свой папярэдні арышт. Тады яго судзілі за ўдзел у шэсьці студэнтаў 1 верасьня. І зноў суд Савецкага раёну прызнаў студэнта вінаватым, прызначыўшы максымальнае пакараньне – 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

Сумарны тэрмін арышту склаў 38 сутак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG