Пасьля дваровага канцэрту ў Менску затрымалі музыкаў Івана Арцімовіча (гурт Vuraj), Андрэя Аляксеенку (Тонкіход і Ірдарат), Філіпа Петчанку (Dee Tree, Vuraj), літаратара Сяржа Мядзьведзева, Аляксандра Беліка.
Пра гэта паведаміла на сваёй старонцы ў Фэйсбуку першая намесьніца старшыні Беларускага ПЭН-цэнтру Тацяна Нядбай. Як піша Тэлеграм-канал @by_culture, канцэрт адбываўся за універсамам «Рыга» і затрымлівалі менавіта людзей з музычнымі інструмэнтамі.