Цырымонія адбылася ў Палацы Незалежнасьці, паведамляе БелТА.
Даверчыя граматы Аляксандру Лукашэнку ўручылі
- апостальскі нунцый Антэ Ёзіч,
- пасол Вэнэсуэлы Франклін Рамірэс Араке,
- пасол Ірану Саід Яры,
- пасол КНДР Чу Чэн Бон,
- пасол Сырыі Мухамад аль-Умрані,
- пасол Турэччыны Мустафа Эзджан,
- пасол Японіі Хірокі Токунага.
У адрас прадстаўніка Ватыкана Лукашэнка сказаў: «Разьлічваем на кансалідуючую і канструктыўную ролю Каталіцкай царквы ў беларускім грамадзтве».
Днём раней падчас сустрэчы з праваслаўным мітрапалітам Веньямінам Лукашэнка сказаў, што каталіцкі мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч езьдзіць у Польшчу і атрымлівае «кансультацыі, як разбураць нашу краіну». З 31 жніўня Кандрусевіча не пускаюць у Беларусь.
Паслу Паўночнай Карэі Лукашэнка заявіў, што ўзровень дачыненьняў паміж КНДР і Беларусьсю «неапраўдана нізкі». «Нам трэба актыўней працаваць у гэтым кірунку», — дадаў ён.