Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні на «Азоце» не хапае людзей, Вакульчык і Барсукоў звольненыя ў запас. Найважнейшае за 3 лістапада


Акцыя салідарнасьці каля МДМУ.
Акцыя салідарнасьці каля МДМУ.

На горадзенскім прадпрыемстве «Азот» стварылі спэцыяльны аддзел бясьпекі, людзей забіраюць на гутаркі, на зьменах не хапае работнікаў, людзі працуюць у стрэсе.

79 выкладчыкаў МДЛУ падпісаліся пад адкрытым лістом да рэктара Натальлі Лапцевай з патрабаваньнем аднавіць адлічаных 14 студэнтаў і магістрантку, а таксама вярнуць на працу трох звольненых выкладчыкаў.​

Зь беларускіх ВНУ на раніцу 3 лістапада адлічылі ўжо 138 студэнтаў, ад пачатку верасьня звольнілі 15 выкладчыкаў, паведамляе «Студэнцкая думка».

3 лістапада ў Маскоўскім судзе пачалі судзіць мэдыкаў, якіх затрымалі падчас акцыі салідарнасьці на праспэкце Дзяржынскага ў Менску.

Стаматолягі заклікаюць сусьветную мэдычную супольнасьць абмежаваць кантакты з рэктарам Беларускага дзяржаўнага мэдычнага ўнівэрсытэту Сяргеем Рубніковічам.

З пасады галоўнага трэнэра зборнай Беларусі па самба звольнілі Дзьмітрыя Базылева. Ён падпісаў ліст спартоўцаў супраць гвалту і за сумленныя выбары.​

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International запатрабавала ад уладаў Беларусі спыніць крымінальны перасьлед сотняў дэманстрантаў, якіх затрымалі 1 лістапада на маршы супраць тэрору.​

Генэральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі пракамэнтаваў у сваім Фэйсбуку апошнія заявы наконт адносін беларускай улады з Каталіцкай царквой.

Былы старшыня КДБ Валеры Вакульчык і былы намесьнік міністра ўнутраных спраў Аляксандар Барсукоў звольненыя ў запас. Такія ўказы Аляксандра Лукашэнкі зьявіліся на Нацыянальным прававым партале.

Чыноўнікі, якія ціснуць на рабочых заводаў, студэнтаў у ВНУ рызыкуюць трапіць у пашыраны санкцыйны сьпіс. Беларусаў просяць паведамляць пра неправамерныя дзеяньні начальства на адмысловым сайце.

Крыж на новай магіле Зьмітрака Бядулі ў Менску падпісалі па-расейску. Эксгумацыя парэшткаў прайшла ва Ўральску ў лютым, прах самалётам даставілі ў Беларусь.

Ад 3 лістапада тым, хто прыбыў у Беларусь з Альбаніі, Італіі, Кіпру, Латвіі, Манака, Нямеччыны і Сан-Марына, трэба праходзіць 10-дзённы карантын.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG