Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Біскуп Касабуцкі: словы Лукашэнкі пра мітрапаліта Кандрусевіча — хлусьня


Біскуп Юры Касабуцкі (зьлева) і мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.
Біскуп Юры Касабуцкі (зьлева) і мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.

Генэральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі пракамэнтаваў у сваім Фэйсбуку апошнія заявы наконт адносін беларускай улады з Каталіцкай царквой.

Біскуп Касабуцкі рэагаваў на выказваньні Аляксандра Лукашэнкі падчас ягонай сустрэчы зь мітрапалітам Менскім і Заслаўскім Вэньямінам.

Біскуп Касабуцкі адзначыў, што гэта ня толькі і ня столькі словы аднаго чалавека, колькі словы, падрыхтаваныя і ўкладзеныя ў яго вусны пэўнымі «ідэолягамі» і «паліттэхнолягамі».

«Каталіцкі Касьцёл сёньня выступае супраць насільля, гвалту, зьдзекаў і катаваньня людзей, асаблівым чынам моліцца за палітвязьняў, выступае супраць рэпрэсій і перасьледу, супраць парушэньня правоў чалавека, прыніжэньня чалавечай годнасьці, супраць звальненьня з працы альбо адлічэньня з навучальнай установы за погляды, нязгодныя з афіцыйнай ідэалёгіяй. Касьцёл заклікае да адзінства, салідарнасьці, падтрымкі адно аднаго, да быцьця адным народам, нацыяй. Касьцёл моліцца за тых, хто дае і выконвае злачынныя загады супраць народуі... А ўсё гэта ў нашай краіне сёньня лічыцца чымсьці дрэнным.

Таму трэба было плюнуць у Каталіцкі Касьцёл і абліць яго брудам. Запалохаць, анансаваць чарговы крок перасьледу (тэма замежных сьвятароў). У сувязі з гэтым мы і пачулі тое, што пачулі. Хачу заўважыць, што гэтыя „ідэолягі“ і „паліттэхнолягі“ папрацавалі вельмі слаба...», — напісаў біскуп Юрый Касабуцкі.

Ён таксама пракамэнтаваў уручэньне грамат Апостальскім нунцыем:

«Калі казаць коратка, то ўсё робіцца згодна з пратаколам дыпляматыі. Беларусь і Ватыкан маюць дыпляматычныя адносіны. Як і кожны пасол краіны, Нунцый уручае граматы таму, хто ажыцьцяўляе рэальную ўладу ў краіне».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG