Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз яшчэ раз выказаўся пра нелегітымнасьць Лукашэнкі


«Адмова ад дыялёгу, агрэсіўныя заявы, масавыя арышты і выкарыстаньне зброі супраць беларусаў, якія рэалізуюць права на страйк і мірны пратэст, яшчэ раз дэманструюць адсутнасьць легітымнасьці Лукашэнкі. Эўразьвяз падтрымлівае беларускі народ і будзе працягваць санкцыі супраць вінаватых», – напісала ў Twitter афіцыйная прадстаўніца Эўразвязу ў міжнародных справах Набіла Масралі.


Адказваючы ў камэнтарах на пытаньне, ці будзе Эўразьвяз прыслухоўвацца да рэкамэндацыяў каманды Ціханоўскай, Набіла Масралі зазначыла:

«Праца ў Радзе над новымі санкцыямі, дадаваньне імёнаў у першапачатковы (санкцыйны) сьпіс, працягваецца. ...ЭЗ ня будзе трываць такіх злоўжываньняў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG