Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за 300 стаматолягаў падпісалі ліст супраць рэпрэсій у БДМУ

абноўлена

Акцыя салідарнасьці з адлічанымі студзнтамі ля БДМУ, 29 кастрычніка
Акцыя салідарнасьці з адлічанымі студзнтамі ля БДМУ, 29 кастрычніка

Стаматолягі заклікаюць сусьветную мэдычную супольнасьць абмежаваць кантакты з рэктарам Беларускага дзяржаўнага мэдычнага ўнівэрсытэту Сяргеем Рубніковічам, а таксама байкатаваць прыватныя цэнтры, якія належаць Рубніковічу і ягонай сям’і. Пра гэта яны пішуць у адкрытым лісьце.

Беларускія стаматолягі зь дзяржаўных і прыватных арганізацый падпісалі адкрыты зварот супраць таго, што адбываецца ў Беларускім дзяржаўным мэдычным унівэрсытэце. Мэдыкі абураныя адлічэньнем 19 студэнтаў з ВНУ, у якой калісьці вучыліся самі. Яны назвалі рэктара Рубніковіча «былым калегам» і заклікалі не прыходзіць у прыватныя мэдыцынскія цэнтры «Профи-дент» і «Доктор Профи», якімі валодае Рубніковіч і ягоная сям’я.

Пад адкрытым лістом падпісаліся ўжо больш за 300 стаматолягаў.

Акрамя таго, стаматолягі заклікаюць калегаў выйсьці зь Беларускага рэспубліканскага грамадзкага аб’яднаньня спэцыялістаў стаматалёгіі і ня ўдзельнічаць у яго мерапрыемствах, адмовіцца ад падпіскі на часопіс «Стоматолог».

«...асноўным крытэрам выбару на месца рэктара вядучай мэдыцынскай ВНУ краіны была асабістая адданасьць дыктатару і той палітыцы, якую ён праводзіць. <...> Мы заклікаем лекараў-стаматолягаў гэтых цэнтраў падумаць аб тым, ці варта працаваць на таго, хто гатовы выконваць злачынныя загады нелегітымнай улады», — пішуць аўтары ліста.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG