Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У якіх краінах былога СССР немагчыма перадвызначыць вынікі выбараў, а дзе яны па-ранейшаму прадказальныя


Прэзыдэнт Малдовы Ігар Дадон прайграў першы тур выбараў былой прэм'ер-міністарцы краіны Маі Санду.

Журналіст Бі-Бі-Сі Ільля Барабанаў у інтэрвію расейскай службе Радыё Свабода робіць агляд: дзе ў былых постсавецкіх краінах вынікі выбараў перадвызначаныя, а дзе ўжо сталі непрадказальнымі.

Ці згодныя вы з тым тэзісам, што Малдова ўключаецца ў клюб постсавецкіх краін, у якіх вынікі выбараў прадказаць немагчыма? Гэта значыць, мы сёньня ня ведаем, праз два тыдні пераможа Мая Санду ці Ігар Дадон?

– Не, мы загадзя гэтага, відавочна, ня ведаем. Так і павінна працаваць сапраўдная дэмакратыя, калі вынік выбараў загадзя невядомы. Мы маглі абапірацца на шматлікія сацыялягічныя апытаньні. У выпадку з Малдовай сацыёлягі зноў не адгадалі, яны ўсе давалі перад выбарамі ўпэўненую перамогу Дадону зь перавагай у 10–15%, але ў выніку ўсе гэтыя апытаньні аказаліся ні пра што. Мы бачым, што ў першым туры Санду здабыла перамогу.

– Давайце складзем сьпіс, дзе выбары прадказальныя, а дзе мы ня ведаем, чым яны скончацца.

  • З Расеяй зразумела, мы дакладна ведаем, што гэта будзе Ўладзімір Пуцін.
  • Зь Беларусьсю зразумела, мы ведаем загадзя, што афіцыйныя лічбы атрымае кандыдат Аляксандар Лукашэнка.
  • Украіна – вынікі незразумелыя.
  • Малдова цяпер незразумела.
  • У Армэніі канкурэнтныя выбары, таму там таксама складана казаць пра тое, што нешта загадзя наканавана.
  • У Азэрбайджане даволі стабільная палітычная сыстэма, там хутчэй ня выбары, а перапрызначэньне Аліева. Спачатку было перапрызначэньне аднаго спадара Аліева, цяпер іншага. Там хутчэй імітацыя выбараў, чым рэальныя выбары.
  • Таджыкістан, Узбэкістан, Туркмэністан можна замінусаваць.
  • Казахстану ставім таксама мінус.
  • Грузія ў гэтым сэнсе бліжэй да Армэніі. Мы літаральна ў суботу назіралі за тым, як там складана праходзілі парлямэнцкія выбары. У Грузіі дэмакратычныя інстытуты працуюць.
  • У Кіргізстане вельмі складаная палітычная сыстэма. Мы ўжо трэці раз за апошнія 15 гадоў бачым у гэтай краіне пераварот. Там выбары ёсьць, потым іх лічаць вельмі дзіўнымі, людзям даводзіцца ісьці на вуліцу, каб апратэставаць вынікі выбараў. Улічваючы, што там зьмяняецца так ці інакш улада, я думаю, што плюс.
  • Латвію, Літву, Эстонію не абмяркоўваем – гэта безумоўныя тры плюсы.

    Радыё Свабода: Такім чынам, падлічваем – 8 плюсаў. Гэта значыць, перавага на постсавецкай прасторы за кошт Кіргізстану на карысьць дэмакратыі. Гэта значыць, за 29 гадоў ад моманту распаду крыху больш за палову постсавецкіх рэспублік прыйшлі да «амэрыканскай» мадэлі выбараў, калі мы ня ведаем, хто пераможа?

Ільля Барабанаў: Назваць тое, што адбываецца ў Кіргізіі, амэрыканскай мадэльлю выбараў даволі складана. Скажам так, там часьцей праз вуліцу, чым праз выбары, але там улада мяняецца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG