Саўка ды Грышка:
Ціхары, ціхары, ціхары, ціхары.
Саўка:
І снаружы яны, ціхары, і ўнутры.
Вот ГУБОПіК
Садзіцца у «бобік».
Грышка:
Вось ГУБАЗіК
Сядае ва ЎАЗік.
Саўка ды Грышка:
А на вуліцы і ў двары -
Ціхары, ціхары, ціхары.
Саўка:
Вот АМОН пачынае работу.
Грышка:
Пнэўмастрэльбы, шчыты, вадамёты,
Саўка ды Грышка:
А на вуліцы і ў двары — ціхары, ціхары.
Ціхары, ціхары, ціхары, ціхары.
Грышка:
Калі хочаш, муры ты турмы разбуры.
Саўка ды Грышка:
Мы бяжым, мы бяжым ад АМОНу
І ад нейкіх рабят у зялёным.
І яны нам страляюць усьлед.
І яны нам страляюць усьлед.
Мы бяжым, мы бяжым ад АМОНу
І ад нейкіх рабят у зялёным.
А на вуліцы і ў двары — ціхары, ціхары.