У Міжнародны дзень барацьбы зь беспакаранасьцю за злачынствы супраць журналістаў амбасада Вялікай Брытаніі ў Менску апублікавала відэа з шэрагам беларускіх журналістаў, якія пацярпелі за сваю працу.
«Вялікабрытанія асуджае спробы абмежаваць свабоду слова. Тыя, хто спрабуе перашкодзіць журналістыцы праз запалохваньне, гвалт і ўмяшаньне ў свабоду дзейнасьці журналістаў, павінны быць прыцягнуты да адказнасьці і не застацца беспакаранымі», – гаворыцца ў паведамленьні амбасады.