Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці ўхваліла Рада ААН палітыку Менску ў галіне правоў чалавека? Тлумачым


Катаваньні на Акрэсьціна. Здымка belsat.eu
Катаваньні на Акрэсьціна. Здымка belsat.eu

Якую справаздачу Беларусі абмяркоўвала Рада ААН па правах чалавека? Тое, што 51 краіна ацаніла гэтую справаздачу ўхвальна, а 41 краіна — скрытыкавала, ці азначае гэта, што Рада большасьцю ўхваліла палітыку беларускіх уладаў? Чым адрозьнівалася цяперашняе абмеркаваньне ад рэзалюцыі Рады адносна Беларусі, прынятай у верасьні?

Адказы на гэтыя пытаньні ў «Праскім акцэнце» дае беларускі праваабаронца Валянцін Стэфановіч.

Стэфановіч

  • Працэдуру Ўнівэрсальнага пэрыядычнага дакладу (УПД) па правах чалавека праходзяць раз на 5 гадоў усе краіны — ад ЗША да КНДР.
  • Сёлета прыйшла чарга Беларусі, Беларусь праходзіць яе ўжо трэці раз.
  • Даклад прадставіў ня толькі ўрад, але і праваабарончыя арганізацыі.
  • Працэдура УПД такая, што краіны-чальцы Рады даюць ураду, які прадстаўляе даклад, свае рэкамэндацыі па паляпшэньні стану з правамі чалавека. Справа гэтага ўраду — якія з рэкамэндацыяў прыняць, якія не прымаць.
  • Паводле досьведу папярэдніх УПД, Беларусь калі і прымае нейкія рэкамэндацыі, то самыя мяккія. І складае на іх падставе нацыянальны плян паляпшэньня сытуацыі з правамі чалавека.
  • Раней былі кансультацыі з МЗС з праваабаронцамі наконт таго, як імплемэнтаваць рэкамэндацыі іншых дзяржаваў.
  • У цяперашніх умовах гэты дыялёг праваабаронцаў з МЗС наконт нацыянальнага пляну немагчымы, пакуль ня будуць выкананыя нашыя першачарговыя патрабаваньні — гэта вызваленьне ўсіх палітвязьняў і расьсьледаваньне ўсіх фактаў катаваньняў.
  • Немагчыма весьці дыялёг з уладамі, калі над тваёй галавой занесеная дубінка, а чальцы тваёй арганізацыі сядзяць у турме.
  • Рэкамэндацыі нацыянальных дэлегацыяў — гэта не рэкамэндацыі камітэту па правах чалавека, які складаецца з экспэртаў. А абмеркаваньне УПД — гэта мерапрыемства ў большай ступені палітычнае.
  • Гэта ня першы раз, калі сябры афіцыйнага Менску адно хваляць яго палітыку, а не даюць якія б там ні было рэкамэндацыі.
  • Краіны ЭЗ прапануюць канкрэтныя рэчы — той жа разбор па фактах катаваньняў.
  • Балянс ацэнак УПД, якія выказваюць розныя краіны, — гэта не супольная ацэнка Рады. Калі 51 краіна ўхваліла даклад афіцыйнага Менску, а 41 краіна — скрытыкавала, гэта ня значыць, што Рада большасьцю галасоў ухваліла гэты даклад. Тут Рада як цэлае, як інстытуцыя, не выказвае наагул ніякай сваёй супольнай ацэнкі.
  • Тут няма галасаваньня, калі вырашае большасьць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG